Галоўная > Афіцыйна > Сустрэчы ва Узмёнскім сельсавеце

Сустрэчы ва Узмёнскім сельсавеце


12-08-2019, 16:42. размясціў: gazeta

 Сустрэчы ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства адбудуцца ў чацвер, 15 жніўня, на тэрыторыі Узмёнскага сельсавета. Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама наведаюцца  ў працоўныя калектывы, скіруюцца па пэўных адрасах у вёсках. 

Нагадаюць сяльчанам пра важныя дзяржаўныя кампаніі: выбары ў Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і перапіс насельніцтва. Абмяркуюць важныя аспекты абароны мацярынства і дзяцінства. Размова пойдзе пра меры пажарнай бяспекі, прафілактыку наркаманіі, супрацьпраўных дзеянняў.


Па хвалюючых пытаннях звяртайцеся да старшыні райвыканкама Ігара Валер’евіча Кузняцова. Ён выслухае на асабістым прыёме ва Узмёнскім сельвыканкаме з 10.00 да 11.00.

Фота для ілюстрацыі.


Вярнуцца назад