Галоўная > Афіцыйна > Адбылася шостая сесія Міёрскага раённага Савета дэпутатаў

Адбылася шостая сесія Міёрскага раённага Савета дэпутатаў


2-11-2018, 16:51. размясціў: gazeta

 Пазачарговая шостая сесія раённага Савета дэпутатаў адбылася ў мінулую сераду ў будынку райвыканкама.

Дэпутаты разгледзелі пытанні аб перанакіраванні сродкаў раённага бюджэту і ўнеслі змяненні ў рашэнне райсавета ад 22 снежня 2017 года №205. Па інфармацыі начальніка райфінаддзела Аляксандра Шубскага, за кошт павелічэння падатку на прыбытак дадаткова выдзелены сродкі ЦРБ на набыццё двух аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі, аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, сектару спорту і турызму на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы падведамных устаноў, упраўленню па сельскай гаспадарцы і харчаванні на субсідзіраванне сельгаспрадпрыемстваў раёна, “Ельні” — на фінансаванне мерапрыемстваў падпраграмы “Захаванне і ўстойлівае выкарыстанне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці”, на неадкладныя мэты — УП ЖКГ, Дзісенскаму гар- і сельвыканкамам. Фінансава падтрыманы ветэранская арганізацыя, райкам “БРСМ”.


Унесены змяненні ў рашэнне райсавета дэпутатаў па выкананні рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па развіцці спорту і турызму ў 2016-2020 гадах, згодна з якім закупяць вулічны трэнажор для Дзісны. 


Вярнуцца назад