Галоўная > Афіцыйна > Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Міёрскага райвыканкама

Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Міёрскага райвыканкама


18-10-2018, 09:47. размясціў: gazeta

 З 8 кастрычніка пасаду намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх Міёрскага райвыканкама займае Алена Уладзіміраўна ПАЦЕЕНАК.

Алена Уладзіміраўна нарадзілася ў Міёрах. Затым сям’я пераехала ў Маладзечна. Там скончыла сярэднюю школу і паступіла на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.


У 1998 годзе пачала педагагічную дзейнасць у Цвецінскай сярэдняй школе. З 1999-га па 2016-ы працавала ў Міёрскай СШ №1, наступнае месца працы — Чапукоўская яслі-сад — сярэдняя школа. Вяла ўрокі фізікі і інфарматыкі, была педагогам сацыяльным, займала пасаду намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце. 


Вярнуцца назад