Галоўная > Афіцыйна > Сустрэчы кіраўніцтва з насельніцтвам пройдуць у Перабродскім сельсавеце

Сустрэчы кіраўніцтва з насельніцтвам пройдуць у Перабродскім сельсавеце


19-04-2018, 11:48. размясціў: gazeta

 Чарговыя сустрэчы ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства адбудуцца ў пятніцу, 20 красавіка, на тэрыторыі Перабродскага сельсавета. Пяць інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама наведаюцца ў санаторый “Расінка”, на малочна-таварныя фермы, скіруюцца па пэўных адрасах у вёскі  Дзедзіна, Лебедзева, Крычава, Ніўнікі, Маляўкі, Зачарэўе. 

Размова пойдзе пра барацьбу з карупцыяй, вясенне-палявыя работы. Узгадаюць меры па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны ў рамках Дырэктывы №1, актуальныя пытанні прафілактыкі пажараў, супрацьпраўных паводзін у грамадстве, здаровага ладу жыцця. Можна будзе атрымаць кансультацыю па льготах і кампенсацыях згодна з Законам “Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый”.


У пятніцу, 20 красавіка, з пытаннямі звяртайцеся да старшыні райвыканкама Ігара Валер’евіча Кузняцова. Ён выслухае грамадзян у Перабродскім сельвыканкаме з 10 да 11 гадзін.

Фота для ілюстрацыі.


Вярнуцца назад