Галоўная > Афіцыйна > Сустрэліся ва Узмёнскім сельсавеце

Сустрэліся ва Узмёнскім сельсавеце


25-05-2017, 15:13. размясціў: gazeta

Встретились во Узмёнском сельсоветеУ чацвер, 18 мая, пяць інфармацыйных груп райвыканкама наведалі працоўныя калектывы, сустрэліся з людзьмі па месцы жыхарства ва Узмёнскім сельсавеце. Асноўнай тэмай для абмеркавання паслужылі ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь. Пэўная ўвага надавалася ходу правядзення вяснова-палявых работ у раёне, выкананню патрабаванняў Дырэктывы №1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны".

 

 

Ставілася мэтай засцерагчы вяскоўцаў і ад супрацьпраўных парушэнняў, жорсткага абыходжання з блізкімі, абыякавага стаўлення да свайго здароўя. Падчас сустрэч жыхары вёсак дзяліліся прапановамі і набалелым, задавалі пытанні. Некаторыя з іх узяты на кантроль.


Вынікі дня інфармавання падводзілі ў райвыканкаме. Напачатку кіраўнік раёна Ігар Кузняцоў прааналізаваў пратакол даручэнняў мінулых сустрэч з насельніцтвам, як службовыя асобы рэагуюць на патрэбы і клопат людзей. Кіраўнікі рэйдавых груп райвыканкама далажылі пра недахопы, выяўленыя падчас аглядавых аб'ездаў па тэрыторыі Узмёнскага сельсавета. Работа праведзена вялікая, шмат недахопаў выпраўлена, але засталіся задачы, якія належыць яшчэ вырашыць. Зноў жа нагадана, што ў справе навядзення парадку не варта чакаць указанняў і папрокаў, дзейнічаць трэба загадзя.


Наталія СТАНКЕВІЧ.

 


Вярнуцца назад