Авторизация
 

Міёрскі ўчастак філіяла "Энергазбыт" праводзіць рэйды

Миорский участок филиала "Энергосбыт" проводит рейдыМіёрскі вытворча-збытавы ўчастак філіяла "Энергазбыт" праводзіць рэйды па спыненні фактаў безуліковага выкарыстання і крадзяжу электрычнай энергіі. Брыгада ўчастка выяўляе самавольныя далучэнні электрычнай нагрузкі без разліковых прыбораў уліку, крадзеж энергіі са змяненнем схемы ўключэння электралічыльніка, яго пашкоджанне, зрыў пломбаў, штучнае тармажэнне дыска, іншыя парушэнні з мэтай зніжэння паказчыкаў расходвання. Акрамя гэтага, работнікі Энергазбыту і Электрасетак у дзённы і начны час праводзяць замеры нагрузкі, устанаўліваюць кантрольныя лічыльнікі для зверкі паказчыкаў са справаздачамі спажыўцоў. 

 

У выніку за сёлетні люты рэйдавая брыгада раённага ўчастка Энергазбыту выявіла факты крадзяжу электраэнергіі, у тым ліку:
- 09.02. у в . Цішына бытавы спажывец выканаў накід правадоў нагрузкі і безулікова падключыў электраўстаноўку дома. Сума ўрону для энергазабеспячальнай арганізацыі складае 1287 рублёў.


- 10.02. у в. Шарагі зафіксаваны факт крадзяжу электраэнергіі. У выкарыстальніка пры замеры на ўводным кабелі адзначана вялікае яе спажыванне. Пры абследаванні выяўлена адпайка ад уводу ў будынак і падключэнне электраразеткі ў доме без прыбора ўліку. Сума шкоды для энергазабеспячальнай арганізацыі складае 1074 рублі.
- 21.02 у в. Канахі за аналагічнае парушэнне бытавому спажыўцу налічана сума ў 2257 рублёў.


Акрамя спагнання з парушальнікаў сумы па нанесенай страце, да іх прымяняюцца меры адміністрацыйнага пакарання, згодна з артыкулам 20.10. Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Таксама энергазабеспячальная арганізацыя мае права абавязваць парушальнікаў выносіць за ўласны сродкі прыборы ўліку электраэнергіі за(на) мяжу зямельнага ўчастка.


Словам, памер атрыманай супрацьпраўнымі дзеяннямі карысці непамерны з выдаткамі на кампенсацыю шкоды, аплату штрафа дзяржаве і выпраўленне парушэнняў. Прасцей кажучы, красці электраэнергію — сабе даражэй.
Таму міёрскі ўчастак Энергазбыту звяртае ўвагу на неабходнасць няўхільнага выканання заканадаўства і ўзятых абавязкаў па дагаворах электразабеспячэння.


Міхаіл АПАЛЬКА,

інспектар міёрскага

ўчастка Энергазбыту.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 909
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 671
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 642
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 721
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта