Авторизация
 

Размова пра штодзённыя клопаты ў "Павяцце", ААТ "Мерыца" і ВУПКУ "Міёрскі"

Речь о повседневных заботах в "Повятье", ОАО "Мерица" и ВУПКУ "Миорский"9 сакавіка пачаліся і 16-га закончыліся мерапрыемствы ў праграме правядзення Дня сельсавета на Павятчыне. Спачатку тры групы адказных работнікаў раённага звяна наведалі большасць населеных пунктаў, сацыяльных і вытворчых аб'ектаў СУП "Павяцце", ААТ "Мерыца" і ВУПКУ "Міёрскі", потым правёў прыём грамадзян у аграгарадку Ідолта старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў, а чатыры інфармацыйна-прапагандысцкія групы сустрэліся ў майстэрнях з механізатарамі, на фермах — з жывёлаводамі, у школах — з педагогамі, у вёсках — з пенсіянерамі. 

 

Для кожнай аўдыторыі быў свой напрамак размоў, аднак у цэлым яны мелі дачыненне да рэалізацыі Дэкрэта №3, сацыяльнай палітыкі дзяржавы, вырашэння мясцовых эканамічных праблем і разгортвання добраўпарадкавання, прафілактыкі негатыўных праяўленняў, захавання пажарнай бяспекі, арганізацыі шостага школьнага дня і падрыхтоўцы да чарговай уступнай кампаніі. У сваю чаргу, выслуханы меркаванні і заўвагі насельніцтва.
Было зразумела, што разводдзе не лепшы час для пачатку навядзення парадку ў населеных пунктах ці рамонту дарог, хаця заўваг выказана дастаткова, усе яны ўзяты на кантроль для далейшай рэалізацыі. Былі і такія, што патрабуюць неадкладнага вырашэння. Так, у Мілашоўскай школе членам групы пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Леаніда Лясовіча выказана пажаданне належным чынам аформіць пераход праз бойкую дарогу для бяспекі дзяцей. Тут клапоцяцца, што няма жылля для медсястры.


Жыхары Павяцця і некаторых навакольных вёсак выказаліся старшыні раённага Савета Марыі Баніфатавай пра ненадзейную мабільную сувязь. Аказалася, што гэта актуальна і для іншых месц, аператары ўжо абяцалі прыняць меры.


Не надта задавальняе жыхароў населеных пунктаў на тэрыторыі СУП "Павяцце" і ААТ "Мерыца" асартымент аўтамагазіна. Затое вяскоўцы з Бліжняга Чурылава ўдзячны паштальёну Аляксандру Дзям'янаву, які дастаўляе не толькі карэспандэнцыю, але і патрэбныя ім тавары.
Кіраўнікі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп абагулілі асабістыя заўвагі і прапановы насельніцтва пры падвядзенні вынікаў дня Савета ў райвыканкаме.


Калі гаварыць увогуле, у Павяцкім сельсавеце звычайная рабочая сітуацыя, якая патрабуе пастаянных клопатаў па жыццезабеспячэнні насельніцтва, аднак няма вострых праблем, якія патрабуюць неадкладнага ўмяшання раённых улад. Гэта ў далейшым пацвердзіла і абмеркаванне вынікаў назіранняў звенняў, што праехалі па сельсавеце напярэдадні і адлюстравалі станоўчыя і негатыўныя моманты ў вытворчай сферы і сельскім жыцці на здымках.


Па выніках такіх мерапрыемстваў звычайна складаюцца пратаколы канкрэтных даручэнняў. Вось і цяпер зрабілі справаздачы аб выкананні раней намечанага старшыні Дзісенскага гарсавета Аляксандр Качан і Завуццеўскага сельсавета Яўген Баран.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 842
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 656
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 635
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта