Авторизация
 

Сход акцыянераў ААТ "Чэрасы"

Собрание акционеров ОАО "Черессы"Леанід МАТЭЛЕНАК

Дырэктар ААТ "Чэрасы" Алег Януковіч справаздачны даклад на сходзе акцыянераў пачаў з тэзіса, што сельгаспрадпрыемству ў цяперашніх умовах гаспадарання ў першую чаргу трэба разлічваць на ўласныя сілы. Але ж для сяльчан так было заўсёды.

 

Што непасрэдна да гэтага акцыянернага таварыства, то па асноўных паказчыках развіцця па выніках мінулага года яно прыкладна на сярэднераённым узроўні. Забяспечылі ўраджайнасць збожжавых па 21,8 цэнтнера з гектара (па раёне нават крышачку больш—22,9 ц/га), рапсу намалацілі 11,5 цэнтнера на круг (12,3), кармоў нарыхтавалі на 25,9 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, прыплюсавалі даволі істотна да леташняга, аднак ад суседзяў не адарваліся, у іх па 25,3 цэнтнера. Пагалоўе кароў захавалі (прыбаўка 3%), вырошчванне жывёлы павялічылі на 10,7%, хаця сярэднясутачныя прывагі крыху зменшылі да 674 грамаў, вытворчасць малака павялічылі, а рэалізацыю на столькі ж паменшылі пры сярэднім надоі на карову 3321 кілаграм (па раёне —3362 кг). Таварнасць малочных ферм зменшылі, аднак наяўнасць прыплоду наогул і цялушак на ўзнаўленне дойнага пагалоўя ў прыватнасці дае падставы спадзявацца на рост прадуктыўнасці жывёлагадоўлі. Трэба толькі павышаць аддачу травастою на пашах, якасць кармоў, нарыхтоўваемых на зімоўку.


Увогуле прыбытак забяспечылі зерне, рапс і малако, страты прынесла мясная галіна. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі вырасла на 8,9%, хаця рэнтабельнасць продажы атрымалася мінус 7,6%. Таму даўгі выраслі. За мінулы год выпрацоўка на аднаго работніка вырасла з 13,1 тыс рублёў да 15,5 тысячы (па раёне гэты паказчык 18,2 тыс. руб.), аднак сярэднямесячны заробак паменшыўся.


Не выпадкова для кіраўнікоў з залы прагучала пытанне чаму? Вось тут, бадай ў першы раз была зроблена спасылка на холдынг, які прымусіў жыць па сродках і выдаткоўваць на заробак не больш за 25% сумы, атрыманай ад рэалізацыі прадукцыі. У далейшым размову пра заробак прадоўжыў начальнік аддзела механізацыі райсельгахарчу Аляксандр Мышко. Ён прывёў дадзеныя, што ў раёне самы вялікі сярэднямесячны заробак маюць хлебаробы ААТ "Туркова"— 489 рублёў ( у "Чэрасах"—241), але там сярэдні надой на карову 5295 кг, рэнтабельнасць продажу плюс 9% і выручка на аднаго работніка 29,3 тыс. рублёў, амаль ўдвая большая. Чым не арыенцір!


Каб працаваць не горш, у ААТ "Чэрасы" ёсць многае: паменшыўся, але захаваны калектыў, дастаткова тэхнікі, адчуваецца падтрымка холдынга ў вырашэнні фінансавых пытанняў і паабяцана папаўненне машынна-трактарнага парка, толькі самім трэба павялічваць вытворчасць сельгаспрадукцыі. Як працуюць мясцовыя аграрыі, дапоўнілі даклад выступоўцы.
Праблемы з дысцыплінай сярод механізатараў акрэсліў галоўны інжынер Юрый Казлоў, не заўсёды хапае запчастак, аднак да тэхагляду тэхніка бу-дзе падрыхтавана.


Галоўнай галіной лічыць сваё раслінаводства галоўны аграном Уладзіслаў Карсюкевіч. Толькі для высокіх ураджаяў патрэбна больш тукаў. А пакуль будзе павялічвацца плошча пад рэнтабельным рапсам, более шматгадовых траў, што дазваляе мець уласныя кармы. Угоддзі пад кукурузай паменшаны, але атрымана большая ўраджайнасць зялёнай масы. Цяпер усё робіцца для забеспячэння веснавой сяўбы.
Што не ідзе ў жывёлагадоўлю моладзь, занепакоена галоўны ветурач Вольга Белавус. У 2016-м не ўсё аказалася па сілах работнікам ферм, хаця яны імкнуліся.


На комплекс з іншых гаспадарак закупілі слабы маладняк, яго захаваць было вельмі складана. Для дойнага пагалоўя вялікай праблемай з'яўляюцца хваробы ног, страўнікава-кішэчнага тракта, лёгкіх і бронхаў, пяршачак адольваюць масціты. Гэта прыводзіць да вельмі вялікага выбыцця кароў. Спецыяліст лічыць, што трэба больш вырошчваць для ўзнаўлення дойнага статка уласных цялушак, бо з комплексу прыходзіць ужо хворае папаўненне.


На якасць малака нейкі час уплывала выяўленне антыбіётыкаў, якіх для лячэння не выкарыстоўвалі. Але пры ўсіх цяжкасцях даяркі—малайцы, яны могуць надойваць і па 4000 кілаграмаў ад каровы.


І забяспечваць малака гатункам экстра 80-85% надою,—дадае галоўны заатэхнік Віталь Мільяновіч. Для гэтага ўсё ёсць, акрамя, бадай што, належнай дысцыпліны работнікаў ферм. Таму значныя страты. Устойлівая кармавая база дазваляе мець лепшыя вынікі.
На сходзе заслуханы справаздачы назіральнага савета і рэвізійнай камісіі, вызначаны прагнозныя паказчыкі на гэты год, прыняты рашэнні па ўсіх пытаннях парадку дня. Выбраны новы склад назіральнага савета і рэвізійнай камісіі. Унесены змяненні і дапаўненні ў калектыўны дагавор адносна сацыяльных гарантый работнікам і ўмацавання працоўнай дысцыпліны. Падарункі ўручаны новым пенсіянерам, а грашовыя прэміі—лепшым работнікам.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 560
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 597
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 601
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта