Авторизация
 

На мінулым пасяджэнні прэзідыума Міёрскага Савета дэпутатаў

На прошлом заседании президиума Миорского Совета депутатовНа мінулым пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў прааналізавана сумесная работа мясцовых органаў улады з аддзелам унутраных спраў, накіраваная на ўмацаванне законнасці і правапарадку, прафілактыку правапарушэнняў на Міёршчыне. 

 

Як падкрэсліла старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Баніфатава, летась на тэрыторыі Павяцкага, Перабродскага, Мікалаёўскага, Узмёнскага, Туркоўскага, Язненскага сельсаветаў і Дзісенскага гарвыканкама адзначана пагаршэнне крымінагеннай абстаноўкі. Назіраецца рост крадзяжоў асабістай маёмасці.


Часцей за ўсё віной таму ўласная бяспечнасць грамадзян. Напрыклад, калі аўтамабіль стаіць за 600 метраў ад дому незамкнёны, ці гаспадары ад'язджаюць надоўга, пакідаючы каштоўныя рэчы ў слаба абароненых дачных доміках, вагончыках. У сельгаспрадпрыемствах назіраецца практыка, калі выяўляюць факт крадзяжу, але заяўляюць пра яго праз два-тры дні, тым часам злачынцы след прастыў. Гэтыя прыклады прывёў начальнік РАУС Андрэй Патапенка. Ён адзначыў, што ў раёне прымаюцца ўсе неабходныя меры па ўсебаковым паляпшэнні супрацоўніцтва мясцовых органаў улады з праваахоўнымі органамі ў справе ўмацавання законнасці і правапарадку. Крымінагенная сітуацыя аналізуецца па сельсаветах. Андрэй Міхайлавіч асабіста імкнецца пабываць у кожным. У выпадку ўскладнення аператыўнай абстаноўкі распрацоўваюцца спецыяльныя комплексныя праграмы і мерапрыемствы па паляпшэнні сітуацыі. На працягу мінулага года такіх было ўведзена 27. Праводзіцца інтэнсіўная работа з асобамі, схільнымі да правапарушэнняў. Злачынствы дэталёва разбіраюцца на пасяджэннях Саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку.


Як устаноўлена, за чужым дабром палююць, у большасці, заезджыя. Напрыклад, у крымінальнай зводцы па Павяцкай тэрыторыі з 13 злачынстваў толькі 4 учынілі мясцовыя жыхары. Незаконную ўрэзку ў нафтаправод зрабілі гараджане, абкрадалі вяскоўцаў--цыгане, пералічвала старшыня сельсавета Люцыя Гардзель. Сярод мясцовых жыхароў сельская адміністрацыя сумесна з участковым інспектарам актыўна праводзяць прафілактычную работу па выкараненні негатыўных праяўленняў. Удзел у ёй прымаюць старэйшыны, дэпутаты. Напрыканцы мінулага года сумесна наведаліся ў кожны двор, нагадалі пра правілы, як не стаць ахвярай махляроў, захаваць уласную маёмасць ад пасягальніцтва злодзеяў, чым пагражае ўезд без дакументаў у пагранічную зону.


У Мікалаёўскім сельсавеце рост злачыннасці—з трох да дзевяці. Тут здараліся сямейныя скандалы, хуліганствы з удзелам моладзі, выяўлена незаконнае захаванне боепрыпасаў і зброі. Наведваліся і чужыя. Старшыня сельсавета Анатоль Кудрашоў патлумачыў, што ў параўнанні з пазалеташнім годам крадзяжоў больш не стала. У адным выпадку паквапіліся на асабістую маёмасць, у астатніх—аб'ектам увагі злодзеяў сталі дарожныя знакі. А нядаўна паступіў трывожны званок, што па ваколіцах качуюць асобы цыганскай нацыянальнасці. Аднак гасцям надоўга затрымацца не ўдалося.


Перабродскі сельсавет лідзіруе па колькасці ўзбуджаных крымінальных спраў у адносінах незаконнага захоўвання зброі. З другога боку, гэта плюс. Своечасова выяўлена, значыць, мясцовыя жыхары могуць жыць спакойна і не хвалявацца за сябе і блізкіх.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава падзякавала начальніку РАУС за заклапочанасць, нераўнадушша ў рабоце, чаму варта павучыцца іншым. Супрацоўніцтва мясцовых органаў улады з праваахоўнымі органамі па ўмацаванні законнасці і правапарадку прапанавана ўдасканальваць далей. У той жа час паляпшэнне абароны правоў і інтарэсаў насельніцтва раёна, пераадоленне крымінагенных з'яў залежыць і ад жыццёвай пазіцыі кожнага чалавека. Цана нечай абыякавасці часам можа каштаваць надта дорага.

 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 617
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 611
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 607
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 714
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта