Авторизация
 

Мерапрыемства пад дэвізам "Дайсці да кожнага" ў Міёрскім АДА

Мероприятие под девизом "Дойти до каждого" в Миорском ОДОМерапрыемства пад дэвізам "Дайсці да кожнага" стала традыцыйным у абласных падраздзяленнях Дэпартамента аховы. На сёлетняй сустрэчы ў Міёрскім АДА нагадалі пра годную службу, адказнасць і дысцыплінаванасць. Тэма знаёмая. Паўтарэнне лішнім не бывае.

 

Кожнае падраздзяленне аховы з'яўляецца складнікам магутнай структуры—Міністэрства ўнутраных спраў. І адказвае за надзейнае захаванне дзяржаўнай і асабістай маёмасці, спакой грамадзян. Па тым, як нясе службу асобны супрацоўнік, у грамадстве фарміруецца ўяўленне пра дзейнасць праваахоўнай сістэмы ўвогуле. З гэтага пачаў размову са сваім калектывам начальнік Міхаіл ПРАКОПЧЫК. У мінулым годзе супрацоўнікі аддзялення не ўчынілі адміністрацыйных правапарушэнняў. Паказчык, безумоўна, станоўчы. Прычым вызначыліся ў гэтым толькі Міёрскае і Бешанковіцкае АДА.
З пачатку года ў вобласці па віне супрацоўнікаў падраздзяленняў аховы ўчынены два дарожна-транспартныя здарэнні, тры вартаўнікі выяўлены на пасту ў нецвярозым стане. Чужыя памылкі, на якіх трэба вучыцца.


На аўтарытэт службы аховы працуюць аператыўнасць міліцыянераў і дзяжурных пульта кіравання, спрактыкаванасць электраманцёраў, пільнасць вартаўнікоў.
Удзячнасць за належную арганізацыю работы выказаў начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Андрэй ПАТАПЕНКА. З пачатку года міліцыянеры аховы выявілі 54 адміністрацыйныя правапарушэнні. Узаемадзеянне наладжана і павінна стаць яшчэ больш шчыльным. Разам са службовымі абавязкамі неабходна выконваць правілы асабістай бяспекі.


Лічбы сумнай статыстыкі прывёў начальнік аддзялення ДАІ РАУС Мікалай ШАМЁНАК. За 2016-ы ў вобласці зарэгістравана 450 дарожна-транспартных здарэннняў. Загінула 85 чалавек, у іх ліку трое дзяцей, 420 атрымалі раненні. Большасць ахвяр ДТЗ працаздольнага ўзросту. Як правіла, вінаваты ў трагедыі чалавечы фактар. Дзейнічаць на папярэджанне ДТЗ павінны і міліцыянеры аховы. Затрымаць нецвярозага пешахода—магчыма, выратаваць яму жыццё.


Паводзіць сябе годна важна не толькі з калегамі, але і з парушальнікамі. У гэтым перакананы кіраўнік арганізацыі ветэранаў органаў унутраных спраў Раман ФУРС. Падкрэсліў, што ў невялікім гарадку кожны міліцыянер на віду, грамадскае меркаванне фарміруецца хутка.
Дысцыплінаванасць, адказнасць, аператыўнасць—тры кіты службы аховы. Падмурак будзе надзейным, калі кожны паклапоціцца пра яго трываласць.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 230
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 529
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 557
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 888
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта