Авторизация
 

Андрэй ЮНІЦЫН наведаўся ва Узмёнскі сельвыканкам

Андрей ЮНИЦЫН посетил Узмёнский сельисполкомЦяпер інтарэсы жыхароў Міёршчыны ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прадстаўляе дэпутат Андрэй ЮНІЦЫН. У час работы ў Полацкай сельскай выбарчай акрузе №28 ён сустракаецца з выбаршчыкамі. 23 лютага наведаўся ва Узмёнскі сельвыканкам, дзе правёў асабісты прыём грамадзян.

 

За гадзіну паступілі тры пытанні і адзін тэлефонны званок. Фаіна Рогач ад імя жыхароў Узмён і бліжэйшых вёсак Брыжынкі, Пераслоўка звярнулася да дэпутата з просьбай паспрыяць у паляпшэнні якасці мабільнай сувязі. Да аператара "Велком" ніякіх прэтэнзій, праблемы ў абанентаў "МТС". Абрываюцца званкі, прападае сетка.


Андрэй Юр'евіч яшчэ восенню мінулага года разбіраўся ў прычынах няякаснай сувязі, на што наракалі жыхары не толькі Міёрскага, але і Полацкага, прыгра-нічных населеных пунктаў. Кіраўніцтва МТС пацвердзіла наяўнасць праблем, якіх немагчыма пазбегнуць у перыяд мадэрнізацыі. На першым этапе ўсіх работ з новым частотным рэсурсам, які размеркавалі паміж аператарамі "Велком", "МТС" і "Лайф", не знайшло спалучэння старое абсталяванне, таму працавала працэнтаў на 60%. Адпаведна зона пакрыцця сігналам зменшылася, разам з ім пагоршыліся якасць сувязі, галасавы трафік і перадача дадзеных. Аднак новае абсталяванне закуплялася. У буйных гарадах — Віцебску, Полацку, Наваполацку, Оршы — палепшыць якасць сувязі аператар планаваў да новага года. Цяпер абаненты карыстаюцца і мабільным інтэрнэтам 4G. Перайсці паўсюль на сучасны ўзровень работы планавалася да красавіка 2017 года. На якім этапе рэлізацыя задуманага, дэпутат пацікавіцца і надалей будзе трымаць на кантролі ўзровень сотавага сігналу ва ўсіх куточках сваёй акругі.


Старшыня Узмёнскага сельвыканкама Таццяна Смулько закранула тэму выдзялення бюджэтных сродкаў на вулічнае асвятленне. Яна і яе калегі лічаць, што ў параўнанні з гараджанамі вяскоўцы абдзелены. Зімовай парой цямнее рана. Ліхтары рассяро-джаны па самых запатрабаваных куточках вёсак — на ўездзе, выездзе і ля сацыяльных аб'ектаў. Уключаюцца ў пэўныя перыяды. Людзям некамфортна перамяшчацца ўпоцемках, а жыць пры свеце — дарагое задавальненне. Прадугледжаных на гэтыя патрэбы бюджэтных сродкаў сельсавета катастрафічна не хапае. Больш па заканадаўстве мясцовага кіравання і самакіравання расходваць нельга. Як быць? 

 

Пытанне вулічнага асвятлення дэпутат Палаты прадстаўнікоў пераадрасаваў органам раённай улады. Варыянты рашэння падобных праблем неабходна шукаць на мясцовым узроўні.


Занепакоена старшыня Узмёнскага сельвыканкама і станам дарог. Тэма, сапраўды, балючая, падтрымаў дэпутат. Пры асабістых сустрэчах з выбаршчыкамі часта чуе скаргі, бо мясцовыя дарогі паступова становяцца ўсё горш. Напрыканцы мінулага года Андрэй Юр'евіч афіцыйна звярнуўся ў Савет Міністраў. Цікавілі перспектывы развіцця мясцовай дарожнай сеткі, унёс свае прапановы, як можна палепшыць сітуацыю. Пісьмовы адказ прыйшоў з Міністэрства транспарта і камунікацый. Пасля адбылася сустрэча з першым намеснікам міністра Аляксеем Аўраменкам. Ужо тады над вырашэннем праблемы мясцовай дарожнай сеткі ўзмоцнена працавалі па даручэнні Кіраўніка дзяржавы ў час адкрыцця мінскай кальцавой дарогі. Па ўсіх буйных населеных пунктах рэспублікі сабраны да-дзеныя, у тым ліку з Міёрскага раёна, каб уключыць у праграму паляпшэнне стану мясцовай дарожнай сеткі У сакавіку плануецца рабочае пасяджэнне ў Прэзідэнта. На грандыёзны інвестыцыйны праект на 2018-19-20 гг. будзе прапанавана скарыстацца пазыкай Банка развіцця. Падлічана, што на кожную вобласць спатрэбіцца прыблізна звыш 120 мільёнаў дэнамінаваных рублёў. Пагашаць крэдыт і працэнты дапаможа дзяржпошліна, якую спраўна плацяць аўтамабілісты.


Па тэлефоне да дэпутата звярнулася Тамара Шчарбакова. Выказала просьбу паспрыяць у змяненні руху аўтобуса Міёры-Верхнядзвінск па выхадных. Хацелася б, каб маршрут пралягаў праз Даўгінава. У гэтым пытанні Андрэй Юр'евіч будзе разбірацца.


Прычынай для прадметнай размовы дэпутата Палаты прадстаўнікоў, яго памочніка Ірыны Гукавай, намесніка старшыні райвыканкама Таццяны Стальмачонак, старшыні Узмёнскага сельвыканкама Таццяны Смулько і журналістаў раённай газеты паслужыла і рэалізацыя Дэкрэта №3. З тымі, хто наўмысна не прымае ўдзел у суфінансаванні дзяржаўных расходаў, трэба размаўляць па ўсёй строгасці закона, папярэдзіў Андрэй Юр'евіч. Аднак закон не можа ўлічыць усе жыццёвыя абставіны. Патрэбна індывідуальна разбірацца ў кожным выпадку, заявы на вызваленне ад выплаты збору разглядаць з пазіцыі чалавечнасці. На гэта нацэлена дзейнасць спецыяльна створаных камісій у складзе прадстаўнікоў падатковай службы, дэпутацкага корпуса, упраўлення па працы і сацыяльнай абароне, органаў унутраных спраў, аховы здароўя і іншых ведамстваў.


Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 982
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 695
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 655
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 925
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта