Авторизация
 

У санаторый — праз камісіі

В санаторий — через комиссии21 лютага галоўны спецыяліст прадстаўніцтва абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Міёрскага раёна Людміла БЯЗЗУБЕНАК правяла нараду са старшынямі камісій па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні і адказнымі за выдачу і захоўванне пуцёвак у арганізацыях і ўстановах  раёна.

 

Напачатку падвялі вынікі работы за 2016 год. За сродкі дзяржаўнага сацыяльнага страхавання рэалізавана 187 пуцёвак (26 на 1000 працуючых) агульным коштам у 111 533 дэнамінаваныя рублі. Задаволены ўсе заяўкі. За сродкі рэспубліканскага бюджэту выдадзена 10 пуцёвак для дзяцей-інвалідаў, 6—для работнікаў сілавых структур, 21—для ветэранаў і інвалідаў. Прайшлі лячэнне і аздараўленне ў санаторна-курортных установах усе дзеці-інваліды, бацькі якіх падалі адпаведныя заяўкі, а таксама інваліды першай групы з суправаджальнымі асобамі і ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Недастаткова пуцёвак для ветэранаў працы: у чарзе каля 100 чалавек і цяпер накіроўваюцца на аздараўленне грамадзяне, якія падалі заяўкі ў 2013-м годзе.


На нарадзе прааналізавалі тыповыя памылкі, якія дапускаюцца пры афармленні спраў па выдачы санаторна-курортных пуцёвак; звярнулі ўвагу на правільнасць складання справаздач і тэрміны падачы заявак на атрыманне пуцёвак і г. д. Старшыні камісій задавалі пытанні, на якія Людміла Бяззубенак давала падрабязныя адказы. Патлумачана і пра магчымасць аздараўлення дзяцей у замежных санаторыях "Беларусь" (г. Друскінінкай, Літва), "Беларусія" (Місхор, Крым). Парэкамендавана татам і мамам звярнуць увагу на санаторый "Свіслач" (Магілёўская вобласць), куды можна адправіць на лячэнне дзетак з захворваннямі органаў дыхання, стрававання і кровазвароту.
Пасля нарады галоўны спецыяліст індывідуальна пракансультавала новых прызначаных старшынь камісій.


Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 909
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 671
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 642
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 721
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта