Авторизация
 

Мерапрыемствы Дня Савета ў Завуццеўскім сельсавеце

Мероприятия Дня Совета в Заутьевском сельсоветеУ мінулы чацвер прайшлі асноўныя мерапрыемствы Дня Савета ў Завуццеўскім сельсавеце. Пяць інфармацыйна-прапагандысцкіх груп правялі 18 сустрэч з сельгаснікамі ў працоўных калектывах і насельніцтвам па месцы жыхарства ў населеных пунктах. Прадстаўнікі раённых служб праінфармавалі вяскоўцаў пра рэалізацыю дарожна-транспартнай палітыкі ў рэспубліцы, сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, захаванне пажарнай бяспекі і прафілактыку правапарушэнняў. У сваю чаргу яны выслухалі заўвагі і прапановы сяльчан.

 

Карэспандэнт  ўдзельнічаў у рабоце групы пад кіраўніцтвам намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аксаны Ашурка.

 

Мероприятия Дня Совета в Заутьевском сельсоветеЯе членам пасля выступлення з раніцы ў дыспетчарскай СУП "Цітова" давялося занатаваць для рэалізацыі, што на аўтобусных прыпынках у Кухаронках і Малінаўцы няма нават прыблізнага раскладу руху маршрутных аўтобусаў. Вялікія прэтэнзіі ў вяскоўцаў да работы магазіна ў Цвеціне. Пазней там давялося пабываць. Вядома, цукар і хлеб, некаторыя іншыя тавары завезены, але асартымент надзвычай бедны, і заўвагі па многіх іншых пазіцыях (цыгарэты, мыючыя сродкі, запалкі, батарэйкі і т.д.) зусім справядлівыя. Дарэчы, такая сітуацыя не толькі тут. Пра гэта пры падвядзенні вынікаў давялося слухаць папрокі і прымаць іх да ведама Сяргею Жуку, намесніку старшыні праўлення райспажыўтаварыства.

Яшчэ адна балючая мясцовая праблема—аб'яўленае закрыццё школы. У перспектыве гэта адлюструецца на будучыні аграгарадка, што хвалюе ўсіх. А пакуль шмат пытанняў з працаўладкаваннем работнікаў, асабліва—з дастаўкай вучняў у іншыя школы, з выкарыстаннем будынкаў. Добра было б вырашаць увесь "клубок" пытанняў адначасова, у комплексе, і да абнародвання нярадасных планаў. А зараз няпростыя тлумачэнні калектыву школы давялося даваць старшыні раённага Савета Марыі Баніфатавай.


Пытанне пра арганізацыю падвозу школьнікаў (у Дзісну, Язна ці Завуцце?) агучвалі і работнікі малочнатаварнага комплексу "Цвеціна". Некаторыя жывёлаводы незадаволены і адносна новым жыллём у вёсцы Малінаўка: размешчана на схіле пагорка, а таму падтаплівае асобныя будынкі ў разводдзе, вільготна ў памяшканнях і гніюць аконныя рамы, не арганізаваны належным чынам вываз сцёкаў з мясцовай каналізацыі, не абмежавана хуткасць руху на шашы насупраць жылля…


Вырашэнне многіх з гэтых праблем жыхары узялі б на сябе, але жыллё не прыватызавана: гаспадарка своечасова не вырашыла пытанне з дакументацыяй, яна аформлена адразу на ўсе пабудовы, а не на сядзібы паасобку.
Агульная просьба ад ветэранаў, што сабраліся ў хаце Фаіны Мятла ў Сазонах, падладзіць невялікі кавалак дарогі ў канцы Мётлаў.
Станоўча ацаніў абмен меракаваннямі з мясцовым насельніцтвам намеснік начальніка райсельгасхарчу Віктар Гагалінскі, які з памочнікамі наведаў ферму "Мядзведзева", майстэрні ААТ "Папшулі", аграгарадок Папшулі і вёску Румполле. Тутэйшае насельніцтва асабліва чакае заканчэння рамонту дарогі на Папшулі і папаўнення прылаўкаў мясцовага магазіна.


Жыхароў аддаленых вёсак, найперш Салаўі і Клімяты, непакоіць стан дарог, па якіх вясной рухаецца аўтамагазін. І даезд на рынак у Дзісну ці Язна. Гэта засведчыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама Таццяна Рымша.
У наваколлях Дзісны, дзе праходзіў маршрут групы пад кіраўніцтвам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандра Тронькіна, пытанняў "для раёна" практычна не было.Толькі сельвыканкаму трэба патлумачыць вяскоўцам пра выкарыстанне сродкаў самаабкладання, а паляўнічым патурбавацца, каб не непакоілі людзей дзікія жывёлы паблізу гарадскога палігона адходаў, ды і ў некаторых вёсках.
Пры падвядзенні вынікаў сустрэч з жыхарамі Завуццеўскага сельсавета старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава звярнула агульную ўвагу найперш менавіта на большае напаўненне таварамі сельскіх магазінаў і падтрыманне мясцовых дарог, а канкрэтныя заўвагі ўключаны ў пратакол даручэнняў.


Мероприятия Дня Совета в Заутьевском сельсоветеПерад аўдыторыяй работнікаў раённага звяна са справаздачай аб дзейнасці выступіў старшыня Завуццеўскага сельскага Савета Яўген Баран. Ён адзначыў, што ўсе дэпутаты зрабілі справаздачы перад выбаршчыкамі, найперш гэта Л.П. Гваздоўская, Ф.В. Вершалоўскі, В.В. Каласёнак. А непасрэдна ён прыняў 19 наведвальнікаў, патрэбы якіх задаволены па забеспячэнні палівам, грэйдзіраванні і рамонце дарог, выдаленні аварыйных дрэў і бяздомных сабак.


У сельсаеце працуе 14 старэйшын, найбольш актыўна В.П. Філіповіч, Л.І. Панізнік, В.П. Ісаковіч. Яны найперш займаюцца задавальненнем патрэб насельніцтва, добраўпарадкаваннем. Штогод праходзяць агляды-конкурсы на лепшую сядзібу. Летась, напрыклад, адзначана падвор'е Сяргея і Рэгіны Бельскіх.
Адчуваюць падтрымку ветэраны, адзінокія і адзінока пражываючыя. Вядзецца работа па прафілактыцы правапарушэнняў і ўмацаванні дысцыпліны, папярэджанні сямейнага недабрабыту і па іншых напрамках.


А тое, што ў пытаннях добраўпарадкавання і забеспячэння высокага ўзроўню жыццядзейнасці насельніцтва не ўсё зроблена, паказала далейшае абмеркаванне вынікаў папярэдняга выезду некалькіх груп адказных работнікаў раённага звяна па населеных пунктах Завуццеўскага сельсавета з дэманстрацыяй здымкаў станоўчых і адмоўных момантаў практычна з кожнай вёскі, кожнага сацыяльнага і вытворчага аб'ектаў. Дзякуючы такой нагляднасці кіраўнікі і спецыялісты мясцовых гаспадарак, члены сельвыканкама і дэпутаты Завуццеўскага Савета, адказныя работнікі раённых устаноў і служб пабачылі, над чым кожнаму і іх падначаленым трэба працаваць у бліжэйшы час. Вынікі цяперашніх агледзін занатаваны і ў пратаколе канкрэтных даручэнняў.


Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 615
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 467
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 570
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 583
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 747
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 914
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта