"Прямая линия" и приём граждан

"Прямая линия" и приём гражданУ суботу, 18 лютага, з 9 да 12 гадзін на пытанні грамадзян і юрыдычных асоб у межах кампетэнцыі падатковых органаў адкажа намеснік начальніка інспекцыі-начальнік аддзела па рабоце з плацельшчыкамі па Міёрскім раёне інспекцыі МНС Рэспублікі Беларусь па Полацкім раёне Валянціна Міхайлаўна Маляўка. Тэлефануйце на нумар 8 02152 4 11 47. 

***

Па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя звяртайцеся да начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Івана Пятровіча РУНДО ў панядзелак, 20 лютага, з 9 да 10 гадзін па тэлефоне 4 15 98.
***
У панядзелак, 20 лютага, з 11.00 да 13.00 на пытанні юрыдычнай скіраванасці адкажа старшыня суда Міёрскага раёна Наталля Яўгенаўна Грыгор'ева. Звяртайцеся на нумар 4 14 37.
***
У панядзелак, 20 лютага, з 15.00 да 17.00 на пытанні жыхароў раёна пра работу міліцыі, прафілактыку злачынстваў і правапарушэнняў адкажа начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Андрэй Міхайлавіч Патапенка. Звяртайцеся на нумар 4 13 62.
***
У сераду, 22 лютага, вас выслухае старшыня Новапагосцкага сельскага выканаўчага камітэта Раіса Аляксандраўна Гернат. Звяртайцеся з 9 да 10 гадзін на нумар 5 46 42.

***

У сераду, 22 лютага, у Міёрскім раённым вузле электрасувязі з 11 да 13 гадзін прыём па асабістых пытаннях правядзе прававы іспектар Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Аліна Іосіфаўна КАРАЛЁВА. Да яе можна звярнуцца за растлумачэннямі норм заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін.
З 13 да 15 гадзін прыём будзе праводзіцца ў раённым аб'яднанні прафсаюзаў (кабінет №17 у будынку райвыканкама). Адначасова кансультацыю можна атрымаць па тэлефоне 4 98 94.

***

У чацвер, 23 лютага, ва Узмёнскім сельскім выканаўчым камітэце асабісты прыём грамадзян правядзе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па Полацкай сельскай выбарчай акрузе №28 Андрэй Юр'евіч
ЮНІЦЫН. Звяртайцеся з 10 да 11 гадзін.

 

Фота для ілюстрацыі.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.