Авторизация
 

Аператыўная абстаноўка на тэрыторыі Міёрскага раёна падкантрольная органам

Оперативная обстановка на территории Миорского района подконтрольна органамУ 2016 годзе аператыўная абстаноўка на тэрыторыі раёна заставалася падкантрольнай праваахоўным органам — пра гэта далажыў на мінулым пасяджэнні райвыканкама начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Андрэй ПАТАПЕНКА.

 

На супрацьдзеянне небяспечным тэндэнцыям у дынаміцы злачыннасці, забеспячэнне правапарадку, асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян скіроўваліся намаганні дзяржаўных органаў, грамадскіх фарміраванняў і асобных грамадзян. 

 

Па інфармацыі начальніка РАУС, летась у раёне па ўсіх лініях службы зарэ-гістравана 175 злачынстваў, з іх 128—па лініі крымінальнага вышуку. Гэта найменш за апошнія 20 гадоў. Выкрывальнасць крадзяжоў па выніках 2016-га лепшая ў вобласці—84,4%. Не зарэгістравана разбояў, вымагальніцтва, крадзяжоў з транспартных сродкаў і магазінаў дзяржаўнай уласнасці, менш забойстваў, наўмысных прычыненняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў, згонаў транспарта, махлярстваў, хуліганстваў, дарожна-транспартных здарэнняў і пацярпелых у іх грамадзян. Паменела злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап'янення, групай асоб, непаўналетнімі і пры іх саўдзеле, у сферы сямейна-бытавых адносінаў. Не выяўлена крыміналу па лініі наркакантролю. Аднак паболела выпадкаў рабаўніцтваў, крадзяжу, у тым ліку з жытлаў грамадзян, злачынстваў, учыненых судзімымі асобамі. Адбыўся рост цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. Іх зарэгістравана 12. Дагэтуль не раскрыта забойства С. Тарноўскага.
У раёне 348 чалавек, якія захоўваюць 442 адзінкі агнястрэльнай зброі, у тым ліку 29 нарэзнай. Праводзіліся мерапрыемствы па выяўленні яе незаконнага абароту і выкарыстання. Да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правіл захоўвання, набыцця, рэ-гістрацыі і перарэгістрацыі зброі прыцягнуты да адказнасці 13 грамадзян. Па пэўных прычынах канфіскавана 15 адзінак зарэгістраванай зброі, 436 адзінак боепрыпасаў. Узбуджана 5 крымінальных спраў.


Для папярэджання і хутчэйшага раскрыцця злачынстваў у грамадскіх месцах больш за 40 аб'ектаў у раёне абсталяваны сродкамі відэаназірання. Прынятыя меры дазволілі больш якасна сачыць за правапарадкам, паколькі летась зарэгістравана толькі 13 супрацьпраўных паводзінаў (7—у Міёрах, 4—у Дзісне), а ўдзельная вага іх значна ніжэйшая за абласны ўзровень. Абсталяваць сістэмай відэаназірання адпаведна "Пераліку абавязковых аб'ектаў" яшчэ належыць уезды ў Міёры з бакоў Браслава, Верхнядзвінска, Полацка, Шаркаўшчыны. Пакуль няма фінансавання.
Для актывізацыі аховы грамадскага парадку, прафілактыкі правапарушэнняў на тэрыторыі раёна дзейнічаюць 30 добраахвотных дружын, з іх адна—маладзёжная. Ёсць яны ў Дзісенскім гарвыканкаме і кожным сельскім выканаўчым камітэце, а таксама ў арганізацыях і на прадпрыемствах райцэнтра. У Міёрах дружыны дзяжураць штодзённа адпаведна графіку, зацверджанага райвыканкамам, на сяле—у выхадныя і святочныя дні. Сумесна з праваахоўнікамі затрыманы і дастаўлены ў РАУС 41 правапарушальнік, 2—асабіста членамі добраахвотнай дружыны.


У выніку супрацьдзеяння незаконнай міграцыі, аздараўлення крымінагеннай абстаноўкі, звязанай са знаходжаннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, спынення з іх боку злачынстваў і правапарушэнняў на тэрыторыі Міёрскага раёна за студзень-снежань летась прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 39 грамадзян. Падчас сумесных рэйдаў з супрацоўнікамі Полацкага пагранічнага атрада ў Павяцкім і Узмёнскім сельсаветах за знаходжанне ў пагранічнай зоне без пропуска затрымліваліся грамадзяне Літвы, Расійскай Федэрацыі, Украіны. Складзена 628 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку 80—у адносінах да грамадзян Латвіі і пастаянных жыхароў гэтай краіны. Па лініі ДАІ аформлена 549 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку 75—у адносінах да латышоў. На тэрыторыі раёна прыезджыя з гэтай краіны ўчынілі два злычынствы: незаконна здабывалі рыбу і перасякалі Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь.


Каб папярэдзіць крадзяжы з аб'ектаў захоўвання таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, у вячэрні і начны час правяраецца стан тэхнічнай умацаванасці і вартавой аховы на аб'ектах. Так, па выніках рэйдаў за знаходжанне на рабочым месцы ў нецвярозым стане да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 23 вартаўнікі, выяўлены 61 факт дробнага крадзяжу таварна-матэрыяльных каштоўнасцей дзяржмаёмасці і маёмасці юрыдычных асоб, у тым ліку 28—на аб'ектах сельгасарганізацый. Накіравана 135 прадпісанняў па ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць учыненню правапарушэнняў. У адносінах да кіраўнікоў, якія не адрэагавалі на заўвагі, складзена 20 адміністрацыйных пратаколаў.
Аднак, нягледзячы на прафілактычныя мерапрыемствы, у мінулым годзе ўчынена 16—найбольш за апошнія гады крадзяжоў дзяржмаёмасці і маёмасці юрыдычных асоб.


Для абароны ад злачынных пасягальніцтваў праводзілася работа па падключэнні аб'ектаў разнастайнай формы ўласнасці на пульт цэнтралізаванага назірання Міёрскага аддзялення дэпартамента аховы. На 1 сту-дзеня бягучага года ўсяго пад пільным наглядам знаходзіліся 317 аб'ектаў разнастайнай формы ўласнасці, з іх 191—з асабістай маёмасцю грамадзян. Трывожнай сігналізацыяй абсталяваны 73, у тым ліку 12—асабістых.
У ходзе прафілактычнай работы з асобамі, схільнымі да злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносінаў і іх сваякоў, выяўляліся факты, прадугледжаныя артыкуламі прэвентыўнага характару. Узбуджана 9 крымінальных спраў (2015 год—18), у тым ліку катаванне—2, пагроза забойствам—5, лёгкія цялесныя пашкоджанні—2.
На прымусовае лячэнне ў ЛПП накіраваны 33 асобы, якія злоўжываюць спіртным, у тым ліку 6 "абавязаных". У сферы сямейна-бытавых адносінаў учынена тры цяжкія злачынствы, а ўсяго зарэгістравана 9.


За незаконны абарот алкагольнай прадукцыі прыцягнуты да адказнасці 53 чалавекі (2015—42), пры гэтым адабрана 593,5 літра самагону і самагоннай брагі (2015—5477,9), а таксама 249,7 літра спіртаўтрымлівальнай вадкасці (2015—4168,9), 24 самагонныя апараты. За распіццё спіртных напіткаў, знаходжанне п'янымі ў грамадскіх месцах, у тым ліку на рабоце, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 825 грамадзян (2015—829).
Летась супрацоўнікі ДАІ выявілі 3633 парушэнні правіл дарожнага руху, у тым ліку за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення затрыманы 75 кіроўцаў, складзены 757 пратаколаў за перавышэнне хуткасных рэжымаў. Прафілактычныя мерапрыемствы пасадзейнічалі зніжэнню колькасці дарожна-транспартных здарэнняў і пацярпелых у іх. Учынена 10 ДТЗ (2015—13), у выніку якіх 11 чалавек атрымалі раненні, адзін загінуў.
У раёне выяўлена 16 эканамічных злачынстваў, з іх восем—адносяцца да катэгорыі цяжкіх, сем—да карупцыйных. Выяўлена сем крадзяжоў, шэсць службовых падробак, па адным—перавышэнне ўлады, злоўжыванне ўладай і факт фальшываманецтва. Толькі ў райспажыўтаварыстве пяць службовых падробак і сем крадзяжоў, з якіх пяць—карупцыйныя, учыненыя службовымі асобамі ў буйным і асабліва буйным памеры.
Групай па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю РАУС прааналізавана сітуацыя ажыццяўлення дзяржаўных закупак і за кошт уласных сродкаў на аснове збору, сістэматызацыі і вывучэння дадзеных, у тым ліку з выкарыстаннем ужо маючыхся інфармацыйных рэсурсаў іншымі суб'ектамі на тэрыторыі раёна. Па выніках праверак узбуджана крымінальная справа у адносінах да службовай асобы УП ЖКГ.


Са слоў начальніка РАУС, крымінагенная абстаноўка ў раёне аналізуецца пастаянна. Прымаюцца меры па стабілізацыі сітуацыі, ранняй прафілактыцы злачыннасці. На працягу года ўводзілася 27 спецыяльных праграм і комплексных мерапрыемстваў. Праведзена звыш 120 пасяджэнняў Саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, на якіх разглядаліся грамадзяне з ліку сямейных скандалістаў, нядобранадзейных сем'яў, асоб, якія маюць судзімасць, знаходзяцца на прафілактычных уліках, злоўжываюць спіртным.
Работа па ахове грамадскага парадку і прафілактыцы правапарашэнняў не зніжае сваёй актыўнасці і надалей. І ў тым важныя намаганні кожнага жыхара раёна.
Падрыхтавала Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 613
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 562
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 581
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 911
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта