Авторизация
 

Сустрэцца на Міёршчыне і павысіць прававую граматнасць

Встретиться на Миорщине и повысить правовую грамотность18 студзеня ў райвыканкаме адбылася сустрэча прадпрымальнікаў, работнікаў гандлёвых устаноў раёна з прадстаўнікамі ўлады, кантралюючых і правяраючых органаў. 

 

Сумесна разгледзелі шэраг актуальных пытанняў па павышэнні прававой граматнасці, вырашэнні задач гаспадарчай дзейнасці, арганізацыі бяспекі. Асаблівая ўвага была нададзена Пастанове калегіі камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці ад 20 снежня 2016 года №24 па выкананні заканадаўства пры ажыццяўленні рознічнага гандлю, гандлёва-вытворчай дзейнасці і грамадскага харчавання. Сур'ёзнасць і злабадзённасць закранутых тэм мае вялікае значэнне як для эканомікі раёна, так і для кожнага чалавека паасобку. Гэта падкрэсліў ініцыятар сустрэчы—намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Баданін.


Найперш для прадстаўнікоў гандлёвай сферы правялі інструктаж па мерапрыемствах, накіраваных на папярэджанне фальшываманетніцтва. Са слоў старшага оперупаўнаважанага групы па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю РАУС Аляксандра Літвінава, фактаў незаконнага абароту грашовых купюр у нашым раёне, на шчасце, няшмат. Летась выяўлены толькі адзін выпадак збыту несапраўднай стодоларавай купюры. Аднак расслабляцца не даводзіцца. Як сведчыць крымінальная хроніка, падробкай новых беларускіх грошай займаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 28 гадоў. Выкарыстоўваюць для гэтага звычайныя прынтар і паперу, таму выявіць фальшыўку не выклікае цяжкасці. Аляксандр Барысавіч падрабязна патлумачыў работнікам гандлю, як дзейнічаць, калі пакупнік разлічваецца падазронай банкнотай.


Тое, што новыя беларускія грошы добра абаронены і якасна выраблены, пацвердзіла спецыяліст ААТ "ААБ Беларусбанк" Валянціна Ярахновіч, і расказала пра ўсім даступныя метады вызначэння іх сапраўднасці. Так, адрозніць падробку можна навобмацак. Банкноты выраблены на спецыяльнай паперы с хаатычна размешчанымі ў ёй абароннымі валокнамі. Акрамя гэтага, шэраг участкаў купюр маюць рэльеф-надпіс "Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь", намінал банкноты. Да таго ж, праверыць сапраўднасць можна візуальна, на прасвет. Напрыклад, убачыўшы вадзяны знак. Ён размешчаны на добрым баку на незапячатаным полі злева ад асноўнай выявы і часткова яе паўтарае. Ёсць у купюр і абаронная металізаваная нітка ныраючага тыпу, якая выходзіць на паверхню добрага боку банкноты ў выглядзе прамавугольнікаў і ўтварае пункцірную лінію. На прасвеце нітка выглядае суцэльнай цёмнай лініяй са светлым тэкстам. Надзейны элемент абароны—маск-эфект, які складаецца з двух выяў, выкананых афсетным спосабам (ніжняя) і металаграфіяй (верхняя).


Сапраўдныя манеты адрозніваюцца якасцю і дакладнасцю чаканкі: усе элементы выявы павінны быць добра прапрацаваны. Арыгінальную манету не сагнуць голымі рукамі, а падробную можна, і ламаецца яна лёгка. Акрамя гэтага сапраўдныя манеты моцна магніцяцца і звонкія пры падзенні.
У ходзе сустрэчы падрабязна спыніліся на пытаннях, разгледжаных у снежні калегіяй Камітэта дзяржкантролю па Віцебскай вобласці. За апошнюю пяцігодку колькасць магазінаў у вобласці павялічылася на 21%. Аднак не забяспечана станоўчая дынаміка тэмпаў росту рознічнага тавараабароту. Па гэтым паказчыку Віцебшчына на апошнім месцы ў рэспубліцы. За апошнія гады ўстойліва зніжаецца ўдзельная вага рэалізацыі айчынных тавараў. У шэрагу аб'ектыўных прычын—зніжэнне рэальнага заробку насельніцтва, аднак існуюць і іншыя, такія як нездавальняючая арганізацыя работы па насычэнні гандлёвай сеткі шырокім асартыментам тавараў айчыннай вытворчасці, асабліва на сяле. У Полацкім, Пастаўскім, Лёзненскім, Глыбоцкіх раёнах у кожным з правераных 16 аб'ектаў адсутнічалі тавары першай неабходнасці, а замест айчынных прапаноўваліся імпартныя. Найбольшая колькасць недахопаў па невыкананні санітарных норм і правіл, калі прадаўцы ўводзяць у зман спажывальнікаў пра тэрміны вырабу прадукцыі, мяняючы інфармацыю на маркіроўцы, прапануюць тавар з мінулым тэрмінам прыдатнасці, у тым ліку дзіцячы асартымент, тым самым падвяргаючы рызыцы жыцці і здароўе пакупнікоў. Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Баданін падкрэсліў, што такое недапушчальна і ў рабоце гандлёвых аб'ектаў, і грамадскага харчавання нашага раёна. Выконваць абавязкі трэба адпаведна заканадаўству. Неабходна ўлічваць санітарныя нормы і правілы, пра іх нагадала галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Галіна Федуковіч.


Актуальныя пытанні, якія маюць дачыненне да прадстаўлення статыстычнай справаздачнасці, адлічэння ўзносаў у пенсіённы фонд, выхаду на пенсію і іншых, патлумачылі прысутным начальнікі аддзела статыстыкі па Міёрскім раёне Наталля Новік, Міёрскага райаддзела абласнога ўпраўлення фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Надзея Лісічэнка, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Іванова. Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Дзмітрый Плотнікаў нагадаў пра асноўныя патрабаванні правіл пажарнай бяспекі, як дзейнічаць у выпадку непрадбачаных сітуацый. Начальнік аддзялення Дэпартамента аховы Міхаіл Пракопчык парэкамендаваў засцерагчы маёмасць ад візітаў зламыснікаў і злодзеяў пры дапамозе ахоўных паслуг. Прыводзіліся прыклады пераваг такой дбайнасці.


Наталія СТАНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 690
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 630
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 622
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта