Авторизация
 

Жывёлагадоўчую галіну Міёрскага раёна ўзначаліў Андрэй БАТУРА

Животноводческую отрасль Миорского района возглавил Андрей БАТУРА13 студзеня жывёлагадоўчую галіну раёна ўзначаліў Андрэй Віктаравіч БАТУРА.
Прызначэнне на пасаду намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання--чарговая прыступка ў прафесійнай кар'еры, якая пачалася з пасады галоўнага ўрача калгаса "Кастрычніцкая рэвалюцыя" ў 2001-ым годзе пасля заканчэння Віцебскай ветакадэміі.

 

Праз год маладога спецыяліста прызначылі старшынёй гэтай гаспадаркі. Кіраваў ёй чатыры гады, да рэарганізацыі.
У пачатку 2008 года Андрэя Віктаравіча прызначылі ветурачом-эпізаатолагам раённай ветэрынарнай станцыі. Затым—намеснікам начальніка ДЛПУ "Міёрская раённая ветэрынарная станцыя".


Назначэнне на пасаду намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Андрэй Віктаравіч ацэньвае як высокі давер, апраўдаць які давядзецца вельмі карпатлівай і напружанай працай.


—Жывёлагадоўля ў сельгасарганізацыях нашага раёна—галоўная галіна, на ёй мацуецца эканоміка. Адпаведна і кантроль строгі, і патрабаванні высокія,—кажа Андрэй Батура.—Фінансавае становішча большасці сельгасарганізацый раёна цяпер складанае і аграрыям няпроста вырашаць нават паўсядзённыя вытворча-гаспадарчыя пытанні. Таму спатрэбіцца і прафесійная кампетэнцыя, і дзелавыя, арганізатарскія якасці. У ліку важных—высокая маральнасць.
Андрэй Батура жанаты. Жонка Марыя Здзіславаўна працуе фельчарам ва УАЗ "Міёрская ЦРБ". Выхоўваюць дачушак—Ганну, якой 12 гадоў, і Насцю, якой сёлета споўніцца 9.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 613
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 562
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 581
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 911
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта