Страхавыя ўзносы

У раённым аддзеле Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на ўліку 567 плацельшчыкаў страхавых узносаў, у тым ліку 121 прадпрыемства, арганізацыя, установа, 17 сельгаспрадпрыемстваў, 11 кааператываў і малых прадпрыемстваў, 418 іншых арганізацый, з іх 264 прадпрымальнікі і 10 сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак. За 2010 год налічана 28670361,1 тыс. рублёў, а выдаткі склалі 4141747,1 тысячы ці 14,4%. На выплату дапамог па часовай непрацаздольнасці выкарыстана 1489751,9 тыс. рублёў, дапамог па цяжарнасці і родах — 301126,2 тысячы, пры нараджэнні — 195499,8 тысячы, дапамог маці, якія сталі на ўлік да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці — 25002,5 тысячы, на падтрымку сем’яў з дзецьмі накіравана 2090986,4 тысячы.

У бюджэт Фонду паступіла 23093093,7 тыс. рублёў, а на выплаты пенсій і дапамог выкарыстана 47396489,5 тысячы, забяспечанасць уласнымі сродкамі склала 48,7%.

Паступленне бягучых плацяжоў па раёну дасягнула 97,3%, а па сельгаспрадпрыемствах — 90,1%: ААТ “Наўгароды”—78,1%, “Любінова” — 74,5, “Чэрасы” — 69,8, “Райаграсервіс” — 45,6%. З-за гэтага за год недаатрымана 614234,7 тыс. рублёў. У адпаведнасці з указам ад 1.03.2010 №92 прадастаўлена адтэрміноўка пагашэння пратэрмінаванай запазычанасці 14 сельгаспрадпрыемствам. Ёй не скарысталіся 4 гаспадаркі, а запазычанасць іх за мінулы год склала 533500 тыс. рублёў.’

З-за няўплаты бягучых плацяжоў страціў ільготы льнозавод. Каб іх аднавіць, прадпрыемству неабходна ўнесці 176200 тыс. рублёў бягучых плацяжоў, а яшчэ 2900 тыс. рублёў пені.

Раённы аддзел клапоціцца пра змяншэнне пратэрмінаванай запазычанасці. Летась выстаўлена 465 плацёжных патрабаванняў да дэбітораў нядоімшчыкаў на 3165,6 тыс. рублёў, з іх 373 пагашаны на 2594,1 тыс. рублёў ці на 81,9%. Афармляюцца справы ў гаспадарчы суд, які прадастаўляе растэрміноўку пагашэння запазычанасці. Аднак не выканалі графікі гэтага пагашэння ААТ “Наўгароды”, “Дрыгучы”, “Чэрасы”, “Любінова” на 386 млн. рублёў.

Уступіў у дзеянне ўказ ад 24.01.2011 г. №34 “Аб некаторых пытаннях сельскагаспадарчых арганізацый”. Ён устанавіў, што для работадавальнікаў, якія заняты вытворчасцю сельгаспрадукцыі пры аб’ёме яе больш 50% велічыня абавязковых страхавых узносаў на выпадак дасягнення пенсійнага ўзросту, інваліднасці і страты карміцеля (пенсійнае страхаванне) складае 22%. Яшчэ прадугледжана дзяржпадтрымка шляхам прадастаўлення ім адтэрміноўкі пагашэння да 1 студзеня 2020 года запазычанасці па абавязковых плацяжах у Фонд, якая ўтварылася на 1.01.2011 года, і адтэрміноўкі да 31 снежня 2024 года запазычанасці па пені і эканамічных санкцыях. Адзіная ўмова для гэтага — своечасовая і ў поўным аб’ёме ўплата бягучых плацяжоў.

Ф. ПЯТКЕВІЧ,
начальнік райаддзела ФСАН.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.