Авторизация
 

Дзяржкантроль інфармуе

Госконтроль информируетЗемлі — па прызначэнні

За парушэнні заканадаўства ў сферы зямельных адносін сёлета Камітэт дзяржкантролю вобласці прыцягнуў да адміністрацыйнай адказнасці 37 фізічных і юрыдычных асоб. 

 

У выніку кантрольна-аналітычных мера-прыемстваў устаноўлены факты памяншэння плошчаў сельгаснадзелаў пасля аднясення іх, а затым пераводу ў землі несельскагаспадарчага прызначэння. Адбываецца гэта не па прычыне ўздзеяння антрапагенных і прыродных фактараў. Віной усяму—дапушчанае самавольнае займанне земляў арганізацыямі, якія выкарыстоўваюць іх для іншых мэт.


Напрыклад, ва Ушацкім раёне ў снежні летась па выніках зацвярджэння актаў абследавання зямель у сувязі са змяненнем фактычнага стану і характару 138 га былі аднесены да несельскагаспадарчых, а менавіта да земляў пад драўніна-хмызняковай расліннасцю. Тады іх адабралі ў 5 сельгасарганізацый раёна і перадалі Ушацкаму лясгасу. Сёлета ў ходзе выбарачнага абследавання асобных адабраных у КУСГП "Арэхаўна" надзелаў сельгаспрызначэння ўстаноўлена, што фактычна тры плошчай ля 11 га лясная гаспадарка заняла саджанцамі сасны, елкі ад 2 да 10 год таму.


У сваю чаргу Ушацкі райаграсервіс, КУСГП "Арэхаўна", ААТ "Ільюшынскі", "Агра-Селішча" і "Дземянец" дапусцілі самавольнае заняцце лясных земляў, непакрытых лесам, прадастаўленых Ушацкім лясгасам, і выкарысталі для гаспадарання. У сувязі з гэтым Ушацкі райвыканкам у леташнім снежні дадзеныя непакрытыя лесам землі ў 32,49 га перавёў у пашавыя (16,53 га) і лугавыя (15,96 га) з наступным адабраннем у лясгаса і прадастаўленнем у карыстанне сельскім гаспадаркам, з пераводам іх з катэгорыі зямель ляснога фонду ў сельгаспрызначэнне.
У цэлым за 2015 год у Віцебскай вобласці плошча надзелаў сельгасарганізацый у сувязі з перадачай дзяржаўным лесагаспадаркам паменшылася на 20,1 тыс. га. Плошча ўстаноў, якія вядуць лясную гаспадарку, паменшылася на 0,7 га з-за перадачы сельгасарганізацыям.
Дапускаліся факты неэфектыўнага і нерацыянальнага выкарыстання асобных надзелаў, самавольнага іх заняцця, не прымаліся меры па выкананні ўмоў адводу.


Так, напрыклад, у Шумілінскім раёне адна з гаспадарак не выкарыстоўвала для вырошчвання сельгаскультур 1,8 га меліяраванай зямлі, якую занялі вывезенае арганічнае ўгнаенне і пустазелле. Не была ўцягнута ў сельгасабарот тэрыторыя былых ферм, якую запаланілі быльнёг і драўніна-хмызняковая расліннасць.


У Пастаўскім раёне ААТ "Рыбгас "Навінкі" ў перыяд са снежня 2010 года да 25 мая 2016 самавольна заняў участак пад будаўніцтва цэху вэнджання рыбы. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты і дырэктар прадпрыемства. Звесткі накіраваны ў падатковы орган, у выніку ў бюджэт спагнаны падатак у дзесяці-кратным памеры і пеня ў 5322 дэнамінаваных рублёў.


У Віцебскім раёне выяўлена 20 фактаў невыканання грамадзянамі адводаў зямельных участкаў у частцы ўнясення ў бюджэт платы за прадастаўленыя ў прыватную ўласнасць землі. Пры гэтым адпаведныя сельвыканкамы ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмін не накіравалі ім прадпісанні пра неабходнасць адводу надзелаў. Прыняты меры па выпраўленні недахопаў і недапушчэнні іх.

 

За замоўчванне — да адказнасці

У ходзе маніторынгу выяўлена, што асобныя арганізацыі не прадастаўляюць у мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы звесткі пра невыкарыстоўваемыя капітальныя пабудовы і зямельныя надзелы пад імі, як патрабуе заканадаўства.
Каб суб'екты гаспадарання больш актыўна ўцягвалі ў гаспадарчы абарот маёмасць, рашэннямі абласнога Савета дэпутатаў ад 29.01.2016г. №112 і №113 у 10 разоў павялічаны стаўкі падаткаў на нерухомасць і зямельнага ў адносінах да невыкарыстоўваемых капітальных пабудоў і ўчасткаў пад імі, уключаных у зацверджаны аблвыканкамам пералік.


Адпаведна пастанове Савета Міністраў ад 06.11.2013г. №957 (у рэдакцыі пастановы ад 11.04.2016г. №297) арганізацыі, якія плацяць падаткі на нерухомасць і зямельны, арэнду за ўчасткі дзяржаўнай уласнасці, маюць невыкарыстоўваемыя больш за 9 месяцаў сумарна на працягу 12 папярэдніх каляндарных месяцаў капітальныя пабудовы, абавязаны да першага чысла другога месяца бягучага квартала прадастаўляць у райвыканкам звесткі пра дадзеныя капітальныя пабудовы і зямельныя надзелы для ўключэння ва ўказаны вышэй пералік. Аднак асобныя суб'екты гаспадарання Віцебска і Наваполацка не падпарадкаваліся. У выніку бюджэт не далічыўся значных сум.
Камітэт дзяржкантролю вобласці нагадвае кіраўнікам арганізацый, што непрадастаўленне адпаведных звестак пагражае папярэджаннем ці штрафам ад 84 да 420 рублёў.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 95 004
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 703
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 657
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 724
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 772
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта