Авторизация
 

На чарговай сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў

На очередной сессии Витебского областного Совета депутатовНа чарговай сесіі абласнога Савета дэпутатаў абмеркавана справаздача аблвыканкама аб выкананні асноўных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці ў 2016 годзе і прагнозных паказчыках на 2017 год і аб абласным бюджэце на 2017 год.

 

Старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў адзначыў, што па выніках года будуць выкананы паказчыкі па інвестыцыях за кошт замежных крыніц, па працаўладкаванні, запасах гатовай прадукцыі, па зніжэнні выдаткаў, знешняй пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці, палепшыцца паказчык па экспарце паслуг. Будуць забяспечаны параметры па будаўніцтве жылля, экспарце тавараў на новыя перспектыўныя рынкі, энергазберажэнні, выпуску імпартазамяняючай прадукцыі. Захоўваецца стабільная сітуацыя на рынку працы і спажывецкім рынку.


Па выніках студзеня-лістапада гэтага года індэкс прамысловай вытворчасці ў супаставімых ўмовах склаў 92,5%, у фактычных цэнах—97,3%. Праблемай застаецца недахоп сыравіны для поўнай загрузкі мясакамбінатаў і малакоперапрацоўчых прадпрыемстваў.
Мікалай Шарстнёў падкрэсліў, што ў 2017 годзе ў прамысловасці асноўная задача—забяспечыць эфектыўнае развіццё прадпрыемстваў, прырост выпуску прадукцыі. Тэмп росту экспарту тавараў павінен быць 105,6%. Трэба стварыць не менш за 340 малых арганізацый, уцягнуць у гаспадарчы абарот 837 аб'ектаў. Рэнтабельнасць продажу павінна скласці не менш за 7%.


У 2017 годзе чакаецца значнае павышэнне эфектыўнасці сельгасвытворчасці за кошт далейшага развіцця чатырох буйных інтэграваных фарміраванняў, у тым ліку створанага на базе Полацкага камбіната хлебапрадуктаў. Сёлета выкананы ўсе мэтавыя прагнозныя паказчыкі дзяржпраграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь", вызначаны новыя рубяжы па павелічэнні працягласці жыцця,
памяншэнні смяротнасці ў працаздольным узросце, павелічэнні небюджэтных даходаў. У прыватнасці, прадугледжаны працяг будаўніцтва
Міёрскай цэнтральнай раённай бальніцы.


Пастаўлены задачы па развіцці іншых сфер культурнага і сацыяльнага развіцця Віцебшчыны. Прадугледжваецца, што абласны бюджэт 2017 года будзе з прафіцытам. Старшыня аблвыканкама звярнуўся да дэпутатаў і кіраўнікоў усіх узроўняў з патрабаваннем працаваць у рытме рэальнай эканомікі, поўнасцю задзейнічаць механізмы маркетынгу, менеджменту, навуковага падыходу ў кіраванні. Бо за ўсім гэтым - збалансаванасць эканомікі і бюджэту, рашэнне сацыяльных пытанняў, рост дабрабыту людзей.


Па матэрыялах абласных выданняў.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 922
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 677
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 645
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 722
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 766
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта