Приезжать, гостить и возвращаться по новым правилам

З 4 лістапада ўступіла ў сілу Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Эстонскай Рэспублікай пра некаторыя аспекты ўезду, знаходжання і выезду асоб, падпісанае ў Мінску 20 красавіка бягучага года.

Згодна з дакументам, грамадзяне Беларусі і асобы без грамадзянства, якія жывуць у нашай краіне, не абавязаны рэгістраваць сваё знаходжанне на тэрыторыі Эстонскай Рэспублікі, калі наведваюць яе па візе. У выпадку згубы дакументаў для выезду за мяжу ім дазволена пакідаць Эстонію без выязной візы на падставе сапраўднага пасведчання на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь.
Грамадзяне нашай краіны, якія жывуць у Эстоніі і маюць сапраўдны від на жыхарства ці права на пражыванне, аформленыя Эстонскай Рэспублікай, выязджаюць з яе тэрыторыі і вяртаюцца без віз на падставе сапраўдных віду на жыхарства і дакумента, прызначага для выезду за мяжу.

Грамадзяне Эстонскай Рэспублікі і асобы з неустаноўленым грамадзянствам, дакументаваныя пашпартам неграмадзяніна гэтай краіны, якія там жывуць, вызваляюцца ад рэгістрацыі на перыяд знаходжання да 30 дзён з даты ўезду пры наяўнасці міграцыйнай карты, належным чынам аформленай пры ўездзе ў Рэспубліку Беларусь. У выпадку згубы праязных дакументаў, яны пакідаюць Беларусь без выязной візы на падставе сапраўднага пасведчання на вяртанне ў Эстонію.

Грамадзяне Эстоніі, якія жывуць у Беларусі, выязджаюць з нашай краіны і вяртаюцца без віз на падставе сапраўднага віда на жыхарства, выдадзенага кампетэнтным органам Рэспублікі Беларусь, і сапраўднага дакумента, прызначанага для выезду за мяжу.

Прэс-служба Полацкага пагранатрада.  

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.