Завтра День информирования в Дисне

Чарговы дзень сустрэч у працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства адбудзецца ў чацвер, 8 снежня ў Дзісне. З раніцы чатыры інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама выступяць у ЛВДС "Дзісна", бальніцы сястрынскага догляду, участках УП ЖКГ і электрасетак, школе, лясгасе, дзіцячым садку, аддзяленні кругласутачнага знаходжання, філіяле цэнтра дзяцей і моладзі, гарадскім Цэнтры культуры.

Яны будуць весці размову пра меры ўмацавання здароўя нацыі і прафілактыку п'янства і алкагалізму, занятасць насельніцтва, дэбюракратызацыю, захаванне пажарнай бяспекі і сацыяльна-эканамічнае развіццё Міёршчыны, адкажуць на пытанні жыхароў горада.
У будынку гарсавета старшыня райвыканкама І.В. Кузняцоў у 10.00 пачне сустрэчу з жыхарамі Дзісны, пасля правядзе прыём па асабістых пытаннях.

Аксана АШУРКА, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы,
 культуры і па справах моладзі райвыканкама.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.