Авторизация
 

У Міёрах з'явіцца штрафстаянка

+
В Миорах появится штрафстоянкуУ райцэнтры з'явіцца штрафстаянка. Чые аўтамабілі могуць там апынуцца і пра што павінен памятаць кіроўца, спыняючы свой транспарт. Пра гэта ў размове з начальнікам раённага аддзела ўнутраных спраў Андрэем Патапенка.

—Парушэнне правіл прыпынку і стаянкі транспартных сродкаў вядзе да адміністрацыйнай адказнасці. У асобных выпадках аўтамабіль можа быць эвакуіраваны на штрафную стаянку,—адзначае Андрэй Міхайлавіч.

У якіх месцах прыпынак і стаянка транспартных сродкаў дазволены?
—Пра гэта сведчыць знак "Месца стаянкі". Дазволена спыняцца на правай па ходу руху абочыне. Пры яе адсутнасці ці немагчымасці на ёй спыніцца—ля краю праезнай часткі дарогі паралельна яму. Выключэнне складаюць месцы, дзе дарожныя знакі ці разметка дапускаюць іншае размяшчэнне транспартных сродкаў. Пры аднастароннім руху спыняюцца на левай абочыне дарогі ці ля левага краю праезнай часткі. Прыпынак больш чым на пяць хвілін і стаянка ажыццяўляюцца з непрацуючым рухавіком. Усё вышэйпералічанае добра вядома кожнаму вадзіцелю. Гэта прапісныя ісціны Правіл дарожнага руху. Іх выкананне—справа іншая.

Між тым не лішнім будзе нагадаць пра месцы, дзе спыняцца і пакідаць транспарт забараняецца. 
—У іх ліку пешаходныя пераходы, скрыжаванні, пункты прыпынку маршрутных транспартных сродкаў і адлегласць за 15 метраў ад іх; масты, шляхаправоды, эстакады і пляцоўкі пад імі; чыгуначныя пераезды і адлегласць за 50 метраў ад іх; павароты, абазначаныя знакам "Небяспечны паварот"; месцы з абмежаванай аглядавасцю дарогі і бачнасцю менш за 100 метраў нават у адным накірунку руху; тратуары, газоны і іншыя. Для некаторых з пера-лічаных месцаў ёсць выключэнні. Так, ля тратуара можа быць знак "Месца стаянкі", на пунктах прыпынку можна высадзіць пасажыра, калі гэта не стварае перашкод руху маршрутных транспартных сродкаў. Катэгарычна забараняецца стаянка па-за населенымі пунктамі на праезнай частцы дарогі і на абочыне. Транспартным сродкам з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 тон месца толькі там, дзе знакі "Месца стаянкі", "Месца адпачынку". Падрабязней пра ўсё гэта расказваюць пункты 143 і 145 Правіл дарожнага руху. Трэба нагадаць, што ў снежнае надвор'е аўтамабілі не павінны ствараць перашкод для тэхнікі УП ЖКГ, што ачышчае вуліцы.

Акрэсліце ступень адказнасці за парушэнне правіл прыпынку і стаянкі.
—Пакаранне агаворана ў артыкуле 18.22 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях "Парушэнне правіл прыпынку і стаянкі транспартнага сродку, а таксама іншых правіл дарожнага руху". Так, за прыпынак ці стаянку транспарта з парушэннем правіл прадугледжана папярэджанне або штраф у адну базавую велічыню. Калі на працягу года з моманту прыцягнення да адказнасці парушэнне паўтараецца, памер штрафа ўзрастае да двух базавых велічынь. Кіроўцу грузавога аўтамабіля, аўтобуса, колавага трактара, самаходнай машыны ў выпадку прыпынку не па правілах чакае пакаранне ў пяць базавых велічынь, паўторнае парушэнне—дзесяць базавых.

У якіх выпадках аўтамабіль можа трапіць на штрафную стаянку?
—Супрацоўнікі ДАІ маюць права на прымусовую адбуксіроўку транспартнага сродку, калі ён стварае перашкоды для дарожнага руху ці пагрозу бяспецы грамадзян.

Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 934
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 683
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 648
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 768
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта