Авторизация
 

У Міёрах адбылася нарада па барацьбе з наркотыкамі

+
В Миорах состоялось совещание по борьбе с наркотиками15 лістапада ў райвыканкаме адбылася нарада актыву раённых структур  па выкананні плана мерапрыемстваў, прысвечаных барацьбе з наркотыкамі.
 
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандр Тронькін акцэнтаваў увагу, што асноўная мэта мерапрыемстваў са школьнікамі—прапаганда здаровага ладу жыцця. Бяседы, круглыя сталы, сустрэчы са святарамі і работнікамі праваахоўных органаў, урокі ведаў, тэматычныя агляды—усялякія формы і фарматы падбіраюць культработнікі, у тым ліку бібліятэкары, каб расказаць і папярэдзіць. Важны аспект—дзіцячая занятасць. Нездарма ў народзе кажуць, што заняты абы-што рабіць не стане. Ва ўстановах культуры 82 фарміраванні, куды наведваецца 801 выхаванец. Ёсць і праблема: дзеці ў сацыяльна-небяспечным становішчы часта становяцца ініцыятарамі канфліктаў. Гэта трэба ўлічваць. 

Метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Іна Сіповіч расказала, што іх структура актыўна займаецца прафілактыкай наркаманіі, бо ў полі зроку самая ўразлівая і несфарміраваная кагорта—дзеці, падлеткі. Рэгулярна іх знаёмяць з інфармацыяй пра крымінальную адказнасць за збыт, ужыванне наркотыкаў і курыльных сумесяў. На круглых сталах і семінарах, метадычных аб'яднаннях настаўнікі атрымліваюць неабходную інфармацыю і матэрыялы па пытаннях прафілактыкі. Рэгулярна між вучняў праводзяцца тэставанні на выяўленне схільных да ўжывання. Вынікі даюць магчымасць спланаваць пэўныя мерапрыемствы і абумовіць іх актуальнасць. Каб заахвоціць і зацікавіць прапагандай здаровага ладу жыцця, педагогі рэгулярна арганізуюць сярод навучэнцаў шэраг разнастайных конкурсаў і ўзнагароджваюць лепшых. Выступоўца ад імя калег шчыра падзякавала прадстаўнікам органаў, медыкам за частыя візіты і бяседы з падапечнымі. 

Галоўны ўрач раёна Алена Сівая падкрэсліла, што медыцынскія работнікі, у тым ліку медсёстры і фельчары, сапраўды ідуць на шчыры водгук з моладдзю. Аднак для прафілактыкі са старэйшымі варта запрашаць дактароў, бо іх прыклады стануць больш уплывовымі і пераканаўчымі для пераходнага ўзросту. 

Начальнік Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы Міхаіл Пракопчык і старшы ўпаўнаважаны крымінальнага вышуку РАУС Алег Жук паведамілі, што сёлета ў раёне збыту наркотыкаў не выяўлена. Летась зафіксаваны два злачынствы. Былі падазрэнні наконт ужывання, аднак не пацвердзіліся. Разам з тым ёсць выпадкі парнаграфіі і гвалту, якія ў адной пазіцыі з наркаманіяй па вызначэнні крымінальнасці абстаноўкі. Праваахоўнікі нагадалі пра спецаперацыю "Мак", якая прадугледжвае складанне пратаколаў на ўладальнікаў звычайных і дэкаратыўных відаў гэтай расліннасці. 

Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак звярнула ўвагу кіраўнікоў на распаўсюджанне тэматычных лістовак. Яны павінны быць навідавоку ва ўстановах, арганізацыях і прадпрыемствах раёна. Прадстаўнік вертыкалі падкрэсліла, што ўсе мы, умоўна кажучы, у адной вупражы і павінны заўважаць любое падобнае адступленне ад закона, інфармаваць пра гэта адпаведныя органы. "Трэба жыць цікава і паўнацэнна без марнаванняў часу",—такія ісціны варта даносіць моладзі. 

Фота для ілюстрацыі.
Алена БАСІКІРСКАЯ.   


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 605
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 312
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 540
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 564
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 895
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта