У сераду, 30 лістапада, у Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці з 11.00 да 12.30 будзе дзейнічаць "гарачая тэлефонная лінія" па пытаннях збору (нарыхтоўкі) адходаў шкла (шклабою), у тым ліку прыёму ад насельніцтва прыёмнымі пунктамі, нарыхтоўчымі арганізацыямі.
Выяўлена, што органы мясцовага кіравання не надаюць дастатковай увагі арганізацыі збору другасных рэсурсаў і кантролю за выкананнем задання. У выніку вобласць не заўсёды выконвае заказ на пастаўку тавараў для дзяржаўных патрэб.
Для ацэнкі выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы і пастаноў Урада, якія маюць дачыненне да збору адходаў шкла і шкляной упакоўкі прыёмнымі пунктамі, нарыхтоўчымі арганізацыямі, кантралюючымі рознічны гандаль, выяўлення праблем дзяліцеся меркаваннямі і набалелым па тэлефоне 8 0212 42 61 64.