Авторизация
 

Адбылося пасяджэнне Міёрскага раённага выканаўчага камітэта

+
Прошло заседание Миорского районного исполнительного комитета28 кастрычніка адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, на ім разгледжаны шэраг пытанняў, што мелі дачыненне да самых розных напрамкаў мясцовага жыцця: санітарна-эпідэміялагічгага дабрабыту;  выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця; уцягнення ў гаспадарчы абарот дзяржмаёмасці; паляпшэння дзейнасці міліцыі і іншых. У ім прыняў удзел член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь П.П. Шэршань. Пасля абмеркавання па пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні.

Чыстая вада, здаровыя ўмовы
Неабходна іх падтрымліваць, у гэтым асноўная сутнасць інфармацыі загадчыка аддзела гігіены РЦГЭ Т.М. Скавародка па тэме аб захаванні арганізацыямі раёна заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва. За апошнія гады шэраг паказчыкаў паляпшаецца, более высакаякасных харчовых вырабаў мясцовай вытворчасці, менее выпадкаў рэалізацыі прадуктаў з мінулымі тэрмінамі прыдатнасці, паляпшаецца стан гандлёвых прадпрыемстваў і іх забеспячэнне хала-дзільным абсталяваннем.
Стабільная якасць па мікрабіялагічных паказчыках у 32 камунальных і 107 ведамасных водаправодах, хаця шмат прэтэнзій па паказчыках хімічных.

Усе прадпрыемствы клапоцяцца пра паляпшэнне ўмоў працы.
Аднак і недахопаў ў водазабеспячэнні насельніцтва, добраўпарадкаванні ферм і майстэрняў, праходжанні медаглядаў, захаванні санітарных норм у гандлі і грамадскім харчаванні хапае. Вось на іх выпраўленне і накіравана прынятае рашэнне. У прыватнасці, медагляд работнікаў, якія заняты ў шкодных ці небяспечных умовах, трэба правесці да 1 снежня. Да 1 студзеня запатрабавана закончыць ведамасны лабараторны кантроль за ўмовамі працы і прывесці іх параметры ў адпаведнасць з гігіенічнымі патрабаваннямі.

Прагнозныя паказчыкі пад сумесным кантролем
Пытанне "Аб выніках выканання паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Міёрскага раёна, памяншэння выдаткаў,  фінансавых паказчыкаў за студзень-жнівень, студзень-верасень 2016 года, прагноз 2016 года" разгледжана сумесна раённым выканаўчым камітэтам і прзідыумам раённага Савета дэпутатаў. Інфармацыю па ім зрабіў намеснік старшыні райвыканкама А.І. Баданін, яе дапоўнілі кіраўнікі мясакамбіната, ААТ "Пад'ельцы", дзіцячага санаторыя "Расінка". Сітуацыя няпростая, бо ёсць цяжкасці з плацяжамі ў бюджэт, з 8 ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы выконваецца 6. Не забяспечаны прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове і не зменшаны выдаткі на вытворчасць прадукцыі. І па выніках года такая сітуацыя захаваецца.

Па іншых напрамках ёсць патрэбны ўвод жылля, але не асвойваюцца новыя перспектыўныя рынкі, недастатковыя намаганні ў энергазберажэнні. Няўстойлівая сітуацыя ў памяншэнні затрат на выпуск прадукцыі: 26 арганізацый дабіліся станоўчых вынікаў, а 5—не. У іх ліку Міёрскае ПМС, ААТ "Пад'ельцы", райпаліўзбыт, ПМК-55, райпа.
Тэмпы росту аб'ёмаў вытворчасці прадукцыі (работ, паслуг) апярэджваюць тэмпы росту выдаткаў, але не ва ўсіх арганізацыях, у некаторых затраты растуць. А таму ёсць чыстыя страты. Памяншае матэрыялаёмістасць прадукцыі толькі камбікормавы завод. Жадае быць лепшай рэнтабельнасць.

Райвыканкам і прэзідыум раённага Савета прад'явілі канкрэтныя прэтэнзіі да кіраўнікоў адстаючых прадпрыемстваў і арганізацый, якія не забяспечылі эфектыўную работу, паставілі задачу скараціць выдаткі на імпарт, больш настойліва шукаць новыя рынкі збыту, выконваць бізнес-планы і забяспечваць плацяжы ў бюджэт і фонды, разлічвацца за энергарэсурсы. Прагнозныя паказчыкі павінны выконвацца.

Дзяржмаёмасць—у абарот
З 386 аб'ектаў нерухомасці, якія належаць дзяржаўнай рэгістрацыі ў адпаведнасці з графікам, сёлета за 9 месяцаў зарэгістраваны 33. Гэтым павінны больш настойліва займацца УП ЖКГ, ВУПКУ "Міёрскі" і "Юбілейны", КУП "Язна", КБА, ЦРБ, райаграсэрвіс, аддзелы райвыканкама.
Запланавана ўцягненне ў гаспадарчы абарот 8 аб'ектаў раённай камунальнай уласнасці з ліку невыкарыстоўваемых ці выкарыстоўваемых неэфектыўна. Яшчэ 9 належаць спісанню або кансервацыі. Тры ўжо прададзены на аўкцыёнах, па 5 таргі аб'яўлены.
Запазычанасць па арэнднай плаце арганізацыям раённай камунальнай уласнасці склала 3,271 тыс. рублёў. 

Такія лічбы і факты прагучалі пры абмеркаванні пытання "Аб выніках работы па ўцягненні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці, дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, ліквідацыі запазычанасці па арэнднай плаце за 9 месяцаў 2016 года". Пасля заслухоўвання тлумачэнняў адказных асоб па кожнай пазіцыі вызначаны меры па актывізацыі работы ў гэтым важным для эканомікі раёна напрамку.

Падказкі міліцыі
Вынікам прафілактычнай работы праваахоўных органаў стала памяншэнне на тэрыторыі раёна колькасці крадзяжоў дзяржаўнай і прыватнай маёмасці. Пры гэтым раскрыццё такіх злачынстваў істотна палепшылася. Аналіз сітуацыі сведчыць, што каля тэці іх учынена раней судзімымі асобамі, значная частка—асобамі ў стане алкагольнага ап'янення.
Сёлета выяўлена 15 эканамічных злачынстваў (летась— 18), найбольш у аграпрамысловым комплексе. Вялікі "ўклад" у гэтую статыстыку работнікаў спажыўкааперацыі.

Перад аддзелам унутраных спраў пастаўлена задача актывізаваць прафілактычную і растлумачальную работу сярод насельніцтва, праводзіць рэйды і праверкі гаспадарчых аб'ектаў. Дэпартамент аховы ўстаноўкай сігналізацыі многае можа зрабіць па папярэджанні крадзяжоў. Намечана праводзіць судовыя разгляды спраў карупцыйнай накіраванасці на выязных адкрытых пасяджэннях. Запланаваны се-мінар з кіраўнікамі і адказнымі работнікамі арганізацый па дакладным выкананні патрабаванняў заканадаўства. Да 12 лістапада трэба забяспечыць захоўванне на складах усяго сезонна выкарыстоўваемага абсталявання.
Пэўныя задачы ў правядзенні такой работы пастаўлены перад кіраўнікамі, ідэалагічнай службай і раённай газетай. Вынікі яе намечана падвесці ў студзені.

З гонарам — на Дошку гонару
Райвыканкам зацвердзіў Палажэнне аб Дошцы гонару Міёрскага раёна як аб сродку грамадскага прызнання і маральнага заахвочвання дасягненняў у сацыяльна-эканамічным развіцці Міёршчыны. Рашэнне аб занясенні на яе будзе прымаць раённы выканаўчы камітэт. 
Вызначана, што на раённай Дошцы гонару будуць 24 месцы, 10 для арганізацый, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў за справаздачны год, у тым ліку 2 для сельскай гаспадаркі і абслугоўваючых яе галін; 3—для прамысловасці, жыллёва-камунальнай, лясной і дарожнай гаспадарак, будаўніцтва, транспарту, сувязі і сферы паслуг, энергазабяспечвальных арганізацый; 4—для сацыяльнай сферы і 1—для мясцовага кіравання і самакіравання.

Адпаведная колькасць месц прадугледжана для работнікаў гэтых  і некаторых іншых сфер.
Абавязковай умовай занясення на раённую Дошку гонару з'яўляецца забеспячэнне высокіх паказчыкаў, захаванне працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, правіл аховы працы і тэхнікі бяспекі, актыўная грамадская дзейнасць.
Матэрыялы для занясення на раённую Дошку гонару прадастаўляюцца да 1 сакавіка. Арганізацыям, якія на яе занесены, а гэта намечана рабіць да 1 мая, уручаюцца Дыпломы, работнікам—Дыпломы і грашовае заахвочванне.

Спіс зацверджаны
Райвыканкам зацвердзіў спіс грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў. 
 
Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 686
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 630
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 621
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 718
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта