Авторизация
 

Два дні па Міёрскім сельсавеце

+
Два дня по Миорскому сельсоветуПлошча Міёрскага сельсавета займае 28442 га. Тут размешчаны 62 населеныя пункты, з іх 2 аграгарадкі, 45 вёсак і 15 хутароў. Тэрыторыю насяляюць 2147 чалавек, з якіх 1214—працаздольнага ўзросту, 299 за іх маладзейшыя, 634 пенсіянеры. У 25 вёсках жывуць да 5 чалавек, у 8—да 10, у 14—да 50, у 8—да 100, у 3-х—больш за сотню, у пяці вёсках ніводнай душы.  
 
Аб'езд тэрыторыі сельсавета адбыўся два тыдні таму. Па маршрутах следавання кіраўнікі асноўных служб раёна звярталі ўвагу на навакольны парадак, утрыманне дарог, санітарны стан вёсак, вытворчых і сацыяльных аб'ектаў, цікавіліся, як арганізаваны збор і вываз адходаў, ці ўцягваюцца ў гаспадарчы абарот пустуючыя надзелы. 20 кастрычніка зрабілі стаўку на стасункі непасрэдна з насельнікамі сельсавета, з якімі сустрэліся ў працоўных калектывах, па месцы жыхарства. Тэмамі для размоў сталі пытанні працоўнай занятасці, пажарнай бяспекі, меры па ўмацаванні законнасці, правапарадку, ад чаго ў першую чаргу залежыць падтрымка спрыяльных умоў для жыцця кожнага чалавека, кожнай сям'і. Пачулі сяльчане і адказы на хвалюючыя пытанні.  

Два дня по Миорскому сельсоветуАпоўдні ўсе групы з'ехаліся ў райвыканкам,  каб прааналізаваць абстаноўку і знайсці шляхі вырашэння надзённых праблем людзей. Кіраўнікі рэйдавых груп засведчылі: да работы па навядзенні парадку на зямлі ў Міёрскім сельсавеце далучаны ўсе арганізацыі і мясцовае насельніцтва. Па крайняй меры пасля візітаў цяпер шмат дзе падкошана, высечана, прыбрана, адрамантавана.  На землях сельсавета гаспадараць  ААТ "Пад'ельцы" і "Чэрасы". Маладыя кіраўнікі неадкладна адрэагавалі на ўказанні і пастараліся арганізаваць барацьбу з баршчэўнікам, уборку загрувашчаных пляцовак, навесці парадак не толькі з парадных уваходаў некаторых аб'ектаў, але і з тыльных бакоў. 
А вось аб'екты сацыяльнай сферы ўказанняў не чакаюць. Чысціня на іх тэрыторыі прапісалася здаўна і падтрымліваецца з году ў год. Дагледжана Дворнасельская дзетсад-сярэдняя школа, якую наведвае 61 вучань і 10 дашкалят. У дзіцячым садку ў Чэрасах 16 дзяцей, іх таксама выхоўваюць парадкалюбамі. Акуратна ля трох сельскіх магазінаў,  трох ФАПаў, бібліятэк, Чэраскага СДК і Дворнасельскага клуба. Нібыта райскі куточак ля кожнай царквы.
 
Два дня по Миорскому сельсоветуУ населеных пунктах сельсавета нямала домаўладанняў, ля якіх парадак—стыль жыцця яго гаспадароў. Хтосьці імкнецца здзівіць стракатымі кветнікамі, хтосьці—сучаснай агароджай альбо арыгінальным ландшафтным афармленнем. Такая фантазія надае маляўнічасці. 
На жаль, з прывабнага фону нярэдка выбіваюцца хаткі , дзе даўно не цепліцца жыццё. Акрэсліваючы агульнае становішча спраў, старшыня Міёрскага сельсавета Галіна Шынкевіч звярнула ўвагу, што на падведамнай тэрыторыі пустуюць больш за 200 дамоў. Асабліва шмат у Грэцкіх. Нашчадкі дакументы не аформілі, а жыллё імкнуцца прадаць, адсюль такі заняпад. У бягучым годзе ўстаноўлена 98 мяркуемых уладальнікаў, выдадзена 41 прадпісанне, атрымана 29 паведамленняў пра выкарыстанне дамоў. Працягваецца гэта работа, а таксама шмат іншых па добраўпарадкаванні вёсак, помнікаў і абеліскаў, грамадзянскіх могілкаў, дзе спраў ва ўсе поры года хапае. Трэба не толькі сабраць і вывезці смецце, але і ліквідаваць небяспечныя дрэвы, знесці старыя пабудовы. Каб усё зрабіць дасканала, патрэбны магчымасці і немалыя сродкі.  

Пры выкананні важнейшай задачы—навядзенні парадку на зямлі—не застаюцца без увагі і праблемы людзей. Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў уважліва выслухаў кіраўнікоў інфармацыйных груп. Па просьбе насельніцтва ў асартыментны пералік аўталавак райспажыўтаварыству даручана ўключыць флікеры. Як прасілі жыхары Грэцкіх і Якубаўшчыны, на могілкі будзе дастаўлены пясок, на падсыпку дарогі да іх—друз. Наогул, дарожных пытанняў прагучала нямала, падсыпаць і прафіляваць  самыя праблемныя ўчасткі плануецца ў бліжэйшы час. Занепакоіла старшыню райвыканкама крыўда работніцы жывёлагадоўлі, якой не выдзелілі два рулоны сена, як астатнім жывёлаводам і механітарам. Даручана забяспечыць кормам па сабекошце, калі надта старанная, з добрай рэпутацыяй—аддаць бясплатна. На барацьбу з несанкцыянаванымі звалкамі на аэрадроме падключацца фотапасткі. А вось пытанне пра ўзнаўленне маршруту аўтобуса Міёры-Вазаўнікі буде разледжана, калі пацвердзіцца, што ехаць у нядзелю ў райцэнтр жадаюць больш за 20 чалавек. Пратакол даручэнняў уключыў і іншыя пытанні, хаця іх няшмат. Тое, што хвалюе канкрэтнага чалавека, часцей за ўсё вырашаецца на ўзроўні кіраўніцтва сельвыканкама з удзелам дырэкцыі гаспадарак і ўстаноў. 

Практыку дзён сельсавета, накіраваную на паляпшэнне ўмоў жыцця насельніцтва, на нарадзе прызналі станоўчай. Відавочна ў лепшы бок мяняюцца вёскі, вытворчыя аб'екты, чысціня пакрысе пранікае на задворныя тэрыторыі. Пачуты ўсе просьбы і прапановы людзей. Выкараняецца пазіцыя прыстасавальніцтва, бо жыхары самі актывізуюцца да сумеснага навядзення парадку. Важна, каб усё гэта стала традыцыяй, добрай завядзёнкай, што непасрэдным чынам уплывае на дабрабыт нашага агульнага дома—Міёршчыны. 

Наталія СТАНКЕВІЧ. 
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.    


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 560
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 597
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 601
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта