20 кастрычніка, у чацвер, адбудуцца апошнія мерапрыемствы Дня сельсавета ў Міёрскім сельсавеце. З раніцы, у 7.30, сустрэчу з калектывам ААТ "Чэрасы" правядзе ў майстэрні гаспадаркі старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў, а пасля адбудзецца прыём грамадзян па асабістых пытаннях.
Пяць інфармацыйна-прапагандысцкіх груп наведаюць буйнейшыя населеныя пункты, фермы і іншыя аб'екты сельгаспрадпрыемстваў "Чэрасы" і "Пад'ельцы", у выступленнях перад насельніцтвам і працаўнікамі яны асветляць пытанні занятасці і развіцця рынку працы ў краіне, нагадаюць правілы пажарнай бяспекі ў зімовым ацяпляльным перыядзе, работнікі праваахоўных органаў правядуць гутаркі па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў. Важны момант—улік меркаванняў вяскоўцаў аб надзённым.
Дзень сельсавета закончыцца аналізам зроблена і выкананнем заўваг і прапаноў насельніцтва.