Авторизация
 

Штрафнікам Міёршчыны спрашчаецца жыццё

+
У штрафников Миорщины жизнь упрощается З 10 кастрычніка спрашчаецца парадак аплаты штрафаў за парушэнне правіл дарожнага руху ў Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях, у іншых рэгіёнах і сталіцы гэта зроблена яшчэ раней.
 
Упраўленне ДАІ МУС распрацавала адзіны бланк пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання (штрафу), які ўносіцца ў парадку ч. 3 арт. 10.3 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Ён замяняе раней выкарыстоўваемыя два бланкі, па адным з якіх штраф аплачваўся на месцы ўчынення правапарушэння, а па другому—па тэрміналу або ў касе банка. Цяпер з'явілася магчымасць рабіць такі плацёж таксама і дыстанцыйна.

Аплату можна ўнесці ў касе банка, банкамаце, плацёжна-даведачным тэрмінале, інфакіёску, інтэрнет-банкінгу, мабільным банкінгу, а таксама ў іншых крэдытна-фінансавых арганізацыях, якія падключаны да сістэмы "Расчёт" ЕРІП. Прадастаўляць квіт аб аплаце ў падраздзяленне ДАІ АУС не трэба.

Працэс уплаты штрафу па новым дакуменце наступны. Калі аўтамабіліст прызнаў сваю віну і яго парушэнне не з'яўляецца паўторным, а таксама не звязана з пазбаўленнем вадзіцельскіх правоў, ён можа заплаціць штаф трымя спосабамі: на месцы наяўнымі; пры дапамозе банкаўскай карткі праз тэрмінал; скарыстацца паслугай сістэмы "Расчёт" ЕРІП. У апошнім выпадку парушальніку ўручаецца копія пастановы, пры тым вадзіцельскія дакументы не адбіраюцца, а штраф выпісваецца мінімальны. Ён павінен быць заплачаны на працягу 5 дзён пасля накладання спагнання.

Калі гэтага не зрабіць ў вызначаны тэрмін, пастанова страціць сілу і будзе складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, вадзіцеля выклікаюць у ДАІ і не выключана, што сума штрафу будзе павялічана.
У той жа час удакладняецца, што ў сістэму "Расчёт" ЕРІП запазычанасць па ўплаце штрафу можа быць выстаўлена з затрымкай у 1-3 дні з моманту вынясння пастановы.

Для аплаты штрафу ў сістэме "Расчёт" ЕРІП неабходна адно за другім набраць раздзелы: МУС—Штрафы—ДАІ, затым знайсці адпаведную паслугу—"ДАІ штраф" (паслуга № 4325411), або "Адсутнасць страхоўкі" (паслуга № 4325401), ці "Фотафіксацыя хуткасці" (паслуга № 381141), увесці рэгістрацыйны нумар пастановы, які ўказаны ў правым верхнім кутку дакумента, праверыць правільнасць прозвішча, імя і імя па бацьку, якія з'явяцца на экране, і суму плацяжу, зрабіць плацеж.

Па матэрыялах друку.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 605
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 304
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 540
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 563
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 894
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта