Неотлаженая работа с электронными обращениями граждан в Миорском ЖКХ

Неотлаженая работа с электронными обращениями граждан в Миорском ЖКХПачуць і патлумачыць
У верасні старшыня Камітэта дзяржкантролю вобласці Вадзім Заранкін з удзелам старшыні Віцебскага райвыканкама Генадзя Сабыніча правёў прыём і "прамую лінію" ў г.п.Сураж Віцебскага раёна. Грамадзяне звярталіся па пытаннях гандлю, якасці і тэрмінаў рэалізуемых харчовых тавараў, арганізацыі прыпынку па патрабаванні ля грамадзянскіх могілкаў, капітальнага рамонту дома, прыватызацыі жылля. Адказным асобам дадзены даручэнні ўсебакова і дасканала разгледзець іх. 

У гэты ж дзень старшыня абласнога Камітэта правёў рабочую нараду з кіраўніцтвам ДЛГУ "Суражскі лясгас". Звернута ўвага на важнасць далейшай дыверсіфікацыі рынкаў збыту і прыросту экспарту вырабляемай прадукцыі для павелічэння паступлення валютнай выручкі, выкананне даручэнняў Кіраўніка дзяржавы зніжаць сабекошт прадукцыі, дасягаць максімальнай загрузкі дрэваапрацоўчых магутнасцей, павышаць якасць лесагаспадарчых мерапрыемстваў. 

Паляпшаць узаемадзеянне з людзьмі
У выніку маніторынгу ва УП ЖКГ Міёрскага раёна выяўлены недахопы і парушэнні заканадаўства па рабоце са зваротамі грамадзян і ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Так, не патрабуючы дадатковага вывучэння калектыўны зварот жыхароў аднаго з дамоў райцэнтра разгледжаны з парушэннем тэрміну на 6 дзён. Дасланае на электронны адрас пісьмо і праз 13 дзён пасля паступлення ніхто не прачытаў. Гэта сведчыць пра неадладжаную работу з электроннымі зваротамі грамадзян.

Не выконваюцца патрабаванні Дырэктывы №2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва". Няма безбар'ернага асяроддзя для асоб з абмежаванымі магчымасцямі. У будынках адсутнічаюць пандусы, пры гэтым служба "адно акно" у адміністрацыйным корпусе знаходзіцца  на другім паверсе, указаная катэгорыя грамадзян туды наогул не зможа трапіць.
На стэндах прадпрыемства размяшчалася несапраўдная інфармацыя пра службовых асоб, якія ажыццяўляюць адміністрацыйныя працэдуры і вядуць асабісты прыём грамадзян. Недастаткова эфектыўна выкарыстоўваецца праграмны комплекс "Адно акно", у выніку чаго не дасягаюцца асноўныя мэты яго ўкаранення. 

Выяўлена неабгрунтаванае замацаванне загадам за УП ЖКГ працэдуры, якую прадпрыемства ажыццяўляць не правамоцна. Па шэрагу адміністрацыйных працэдур не прызначаны адказныя. Пры вядзенні справаводства не выконваюцца ўстаноўленыя законам правілы. 
Інфармацыя па выніках маніторынгу накіравана ў міжведамасную рабочую групу па вывучэнні праблем пры ўзаемадзеянні дзяржаўных органаў і арганізацый з насельніцтвам, сфарміраваную пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.