Авторизация
 

Міёрскія ідэолагі на выязным семінары

+
Миорские идеологи на выездном семинаре29 верасня ў аграгарадку Узмёны адбыўся выязны семінар для намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце прадпрыемстваў і арганізацый раёна. У зале мясцовага СДК іх вітаў дырэктар ААТ "Узмёнскі край" Ігар Брынкевіч.
 
Старшыня сельскага выканаўчага камітэта Таццяна Смулько расказала аб асноўных напрамках інфармацыйна-ідэалагічнай работы з насельніцтвам. Найперш гэта прапаганда і падтрымка асабістых падсобных гаспадарак, добраўпарадкаванне, культурныя і спартыўныя мерапрыемствы, увага пажылым і адзінокім, задавальненне надзённых патрэб вяскоўцаў. Праінфармавала аб узаемадзеянні з актывам, дэпутатамі, старэйшынамі. Не хавала праблем, звязаных з пэўным ростам злачыннасці, наяўнасцю сямейнага недабрабыту, што непасрэдна звязана з алкагалізацыяй сяльчан. Таму хапае клопатаў апорнаму пункту аховы правапарадку, кіраўніцтву гаспадарак, хаця дасягненні таксама ёсць. Яны праяўляюцца найперш у тым, што нямала былых аматараў спіртнога жадае пазбавіцца ад згубнай залежнасці, закадзіравацца.

Миорские идеологи на выездном семинареУ жніўні тут праведзены Дзень сельсавета, асноўныя недахопы, выяўленыя раённымі спецыялістамі і падказаныя насельніцтвам, выпраўлены ці ліквідуюцца.

Непасрэдна аб формах і метадах узаемадзеяння кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства і грамадскіх арганізацый у стварэнні здаровага маральна-псіхалагічнага клімату гаварыла адказная за арганізацыю ідэалагічнай работы ў ААТ "Узмёнскі край" Аксана Рагавая. Варта падкрэсліць, што яна толькі ў чэрвені прыступіла да выканання гэтых абавязкаў, аднак хутка асвоілася, канкрэтнымі справамі заваявала давер людзей. А з калегам гаварыла аб планаванні мерапрыемстваў, дзейнасці інфармацыйна-прапагандыскіх груп, фарміраванні задаровага ладу жыцця, афармленні нагляднасці, арганізацыі спаборніцтва, узаемадзеянні з культработнікамі і актывам, многім іншым.

З чым да яе і кіраўніцтва гаспадаркі людзі звяртаюцца часцей за ўсё? Па пытаннях выплаты заробку і апрацоўкі агародаў. Гэтае для калектыву самае надзённае.

Миорские идеологи на выездном семинареНамеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аксана Ашурка прадставіла аудыторыі новых ідэалагічных работнікаў, а яны прыступілі да выканання сваіх няпростых абавязкаў у ААТ "Любінова" і "Мерыца", на мясакамбінаце. Падвяла выніка парламенцкіх выбараў і паставіла задачы на бліжэйшы перыяд.

Аб дзейнасці раённага фонду міру праінфармавала яго кіраўнік Ала Смерцьева. Яна падкрэсліла важнасць сумеснай з іншымі грамадскімі арганізацыямі работы на агульную карысць. Гэта прадэманстравала нядаўняе святкаванне 55-годдзя Фонду, больш актыўнае, чым у папярэднія гады, папаўненне сродкаў на ажыццяўленне праграм "Памяць", "Клопат" і "Народная дыпламатыя". Вялікая заслуга ў тым ідэолагаў Узмёншчыны, дзе назіраецца цеснае ўзаемадзеянне апарата і актыву сельвыканкама, гаспадарак, школ, аддзяленняў сувязі,—такога адзінства больш не назіраецца нідзе на Міёршчыне.

У раёне больш актыўна ўдзельнічаюць у зборы добраахвотных ахвяраванняў на дабрачынныя мэты школы, медустановы, паштавікі, ААТ "Дрыгучы", "Мерыца", "Узмёнскі край". Хацелася б большага ад бытавікоў, меліяратараў, камунальнікаў, будаўнікоў, дарожнікаў, работнікаў лесу і гандлю…

Ала Пятроўна расказала на што накіроўваюцца сродкі Фонду. Гэта ўвекавечанне памяці Героя Савецкага Саюза Ягора Томкі і нашых ветэранаў Вялікай Айчыннай, правядзенне конкурсаў сярод школьнікаў, на падтрымку шматдзетнай сям'і, пакупку прынтара для Дзісенскай бальніцы сястрынскага догляду. Ёсць і новыя прапановы.

Миорские идеологи на выездном семинаре—Наш ідэолаг робіць больш, чым расказала,—падкрэсліў дырэктар ААТ "Узмёнскі край" Ігар Брынкевіч.—І ад гэтага ёсць аддача. Абібокаў у нас ужо няма, хапае жадаючых працаваць з Верхнядзвінска. А калі ёсць імкненне прыкласці свае сілы, можна зарабіць.
Ігар Леанідавіч лічыць самым важным паказваць людзям рух гаспадаркі да лепшага. Калі людзі бачаць станоўчыя вынікі ад перамен, самі захапляюцца творчасцю, уносяць прапановы і займаюцца іх рэалізацыяй.

Зноў адзначаю, што І. Брынкевіч на кіруючым пасту ва "Узмёнскім" з 3 лютага. Можна сказаць, нядаўна вызначыўся з асноўнымі патрэбамі гаспадаркі. Лічыць, што гэта найперш вытворчасць насення шматгадовых траў, зерня і кармоў наогул для жывёлагадоўлі, абнаўленне ферм. Усё адразу давесці да ладу немагчыма, а вось адну за адной—рэальна, чым і займаюцца.

Са змяненнямі, якія адбываюцца ў гаспадарцы, пазнаёміліся і прыезджыя. Яны наведалі кантору, майстэрні з машынным дваром, цэнтральную малочнатаварную ферму.  Прыкмецілі, што ўсё абнаўляецца. Пачулі: калі пачалі вазіць вялікія камяні-валуны для добраўпарадкавання, некаторыя сустрэлі гэта кпінамі. А як заўважылі, што атрымліваецца рацыянальна і прыгожа, самі заняліся давядзеннем да ладу сядзіб.
Не лішнім адзначыць, як наведвалі "чырвоны куток" на ферме, за акном працаваў "Амкадор" —разраўноўваў зямлю ля канавы, якую пракапалі для асушэння тэрыторыі. А размова вялася пра стварэнне ўмоў для працы людзей, пра кармы для статку—іх нарыхтавалі па вазе менш, а па аб'ёме (колькасці траншэй) на леташнім узроўні, проста закладвалі сянажную масу значна сушэйшай, што якасці не на шкоду.
Каб эканоміць электрычнасць, якую выкарыстоўвалі для ацяплення, у дыспетчарскай і некаторых іншых памяшканнях зрабілі печы, дровы для іх нарыхтавалі ў час суботнікаў пры высечцы дрэў ля зарастаючай дарогі (лесасечны білет быў!), па якой ужо не маглі праехаць камбайны. Атрымалася двайная карысць. Мы і не здагадваліся, што ўсё можам зрабіць уласнымі рукамі. А колькі новых цікавых рацпрапаноў з’яўляецца!—адзначыла намеснік дырэктара гаспадаркі Ганна Барэйша.

Миорские идеологи на выездном семинареВось гэтая экскурсія, размовы з адказнымі работнікамі, лічу, для іншых ідэалагічных работнікаў былі не менш карысным, чым даклады ў зале пасяджэнняў.
Застанецца ў памяці таксама далейшая паездка па славутых мясцінах суседняга Верхнядзвінскага раёна. Не буду пераказваць пра ўсё пабачанае і пачутае ў аграгарадку Сар'я, тое і ў турыстычных праспектах прачытаць можна. А вось моманты аб захаванні памяці воінаў Вялікай Айчыннай, добраўпарадкаванні прыродных аб'ектаў і населеных пунктаў, умацаванні сямейных традыцый, шанаванні памяці продкаў і ўласнай гісторыі, верацярпімасці трывала засталіся ў памяці. Дзякую за гэта нашаму экскурсаводу, дырэктару Сар'янскага СДК і апантанаму краязнаўцу Алене Мінчанка.
 
І зноў, многае з цудоўнага пабачанага зроблена не дзякуючы вялікім фінансавым укладанням (хаця як без гэтага!), а рукамі адзінак энтузіястаў. Сапраўды, "наша памяць ўзвышае памяць продкаў".
Касцёл у Росіцы вядомы як месца паломніцтва, як месца памяці мучаніцкай смерці паўтары тысячы мірных жыхароў і іх святароў у выніку самай жорсткай, бадай, ва ўсім свеце фашысцкай карнай экспедыцыі. Але гэта яшчэ помнік самаахвярнай працы пробашча парафіі ў Росіцы Часлава Курэчкі, мясцовых энтузіястаў і прыезджых валанцёраў, у тым ліку нашых, па ператварэнні паміраючай вёскі (а калісь была гарадскім пасёлкам з тысячамі жыхароў) літаральна ў квітнеючы сад, які і цяпер палымнеў незлічонай колькасцю белых і чырвоных геаргін, здзіўляў квеценем экзатычных для гэтых мясцін раслін. І пры развітанні ён сумаваў над паламаным у яго руках цаўём рыдлёўкі. У час размовы нашы міярчане ў яго  спыталі, што неабходна, каб малымі сіламі ажыццяўляць вялікія праекты? Ад  лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" Часлава Курэчкі ў адказ пачулі: "Трэба дадаваць любові ў любую справу". І запрасіў да маразоў прыязджаць за геаргінамі.

Леанід МАТЭЛЕНАК.
Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 631
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 95 019
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 707
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 660
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 725
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 772
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта