Авторизация
 

На тэрыторыі Язненскага сельсавета: парадак натуральны, праблемы рэальныя

+
На территории Язненского сельсовета: порядок естественный, проблемы реальныеНа тэрыторыі Язненскага сельсавета 63 населеныя пункты і аграгарадок Язна, дзе толькі два пустуючых дамы і 770 насельнікаў. У Ісце жывуць 182 чалавекі, Канцэраве—165, Басянках-3—86. У 23 вёсках ад 2 да 10 жыхароў, у 11-ці—па адным і не ўсіх знойдзеш па адрасе. У 13-ці сёлах ужо толькі вецер гудзе ў дварах. Усяго на тэрыторыі Язненскага сельсавета 1633 насельнікаў, з якіх 853 працаздольнага ўзросту, 582 пенсіянеры, 202 дзіцяці. Сёлета за 9 месяцаў нарадзілася 10 новых жыхароў, памерла 20, з якіх 3—у поўным росквіце сіл. 
 
Няма нічога важней за здароўе чалавека. Умовы для паўнацэннага жыцця таксама павінны быць дастойнымі. Вялікая вёска ці некалькі двароў—людзі не павінны адчуваць дыскамфорт. А гэта—работа ўлады, кожнага дэпутата як правамоцнага прадстаўніка выбаршчыкаў, старэйшын і саміх сяльчан. 
 
Дзень сельсавета на Язненшчыне дазволіў ахапіць шэраг пытанняў і накірункаў сацыяльнай сферы, абслугоўвання, добраўпарадкавання. Без увагі ніводны населены пункт не застаўся. Папярэднічала таму вялікая работа на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Марыяй Баніфатавай. Першай справай  рэйдавыя групы, у складзе якіх і намеснікі старшыні райвыканкама, кі-раўнікі аддзелаў, служб і ўстаноў, дасканала вывучалі практыку ўзаемадзеяння сельвыканкама з мясцовымі гаспадаркамі, службамі раёна. Складзены пратакол даручэнняў, да выканання яго неадкладна прыступілі адказныя. У мінулы аўторак, старшыні райвыканкама і райсавета правялі прыём грамадзян, інфармацыйныя групы сустрэліся з калектывамі і з людзьмі па месцы жыхарства, каб выслухаць іх праблемы і прапановы. Да пытанняў, раней узятых на кантроль, дадаліся новыя. Вынікі Дня сельсавета і Дня інфармавання падвялі ў гэты ж дзень, 27 верасня, у Язненскім СДК. 
Найперш пра выкананне даручэнняў з мінулага--Узмёнскага Дня сельсавета, далажыла яго старшыня Таццяна Смулько. Адзначана, што магазін у Слабадзе ўжо з адрамантаванымі дахам і ганкам. Побач, як патрабуюць санітарныя нормы,  абсталявана кантэйнерная пляцоўка. Райспажыўтаварыства паклапацілася і пра асартымент тавараў. Цяпер запоўнены паліцы ўсіх гандлёвых кропак сельсавета і аўталавак, выконваюцца заяўкі ад грамадзян. У Слабадзе вырашана пытанне і з дастаўкай лекаў. Запанаваў парадак на прылеглай тэрыторыі да адміністрацыйнага будынка ААТ "Гвардзейскі", ПАВП №11 у Даўгінаве, піларамы ў Барсуках, міні-палігона ва Узмёнах. У адпаведнасці з Указам №100 упарадкаваны 7 дамоў, два і канюшня ў Даўгінаве знесены, адна хата яшчэ дэманціруецца. Раённая дарожная служба палепшыла шлях на Брыжынкі-Пераслоўку. Узмоцнена пазмагаліся з баршчэўнікам, каб не захапіў новыя плантацыі. Добраўпарадкаванне яшчэ ў працэсе, на афарбоўку фасада Узмёнскага СДК пакуль не хапае сродкаў. 

На территории Язненского сельсовета: порядок естественный, проблемы реальныеКрытычных заўваг хапіла і па Язненскім сельсавеце. Хаця прыемных момантаў рэйдавыя групы заўважылі больш. Насельніцтва ў гэтым краі, у асноўным,  гаспадарлівае, дбае пра парадак. З агульнага фону цяпер выбіваюцца восеньскія кветкі на падворках і агароджы разнастайных мадыфікацый, якія ўстанаўліваюць ля домаўладанняў, фарбуюць, даглядаюць людзі самі. Цешыць не толькі фантазія, але і агульнае імкненне да культуры гаспадарання. Узорных дамоў больш у аграгарадку, які лічыцца эталонам па навядзенні парадку сярод населеных пунктаў сельсавета. Аднак і вёску Парадні, якую актыўна абжываюць дачнікі, вылучылі вельмі дагледжанай і прывабнай воку. З ліку ўстаноў лепшыя Язненскае лясніцтва і яго міні-дэндрапарк, участковая бальніца, ПМС, аддзяленне сувязі, школа, дзіцячы садок, Канцэраўскі ФАП. 

Падтрымліваецца парадак у месцах пахаванняў, аднак ад іх не заўсёды своечасова адвозіцца смецце. Вялікая праблема—пустыя дамы сельгаспрадпрыемстваў, якіх шмат у Канцэраве, Ісце, а таксама дачныя, атрыманыя ў спадчыну, да якіх няма справы ўладальнікам, часта з імі вельмі цяжка знайсці паразуменне. Наваколле  зарастае пустазеллем і кустамі, землі прыходзяць у непрыдатнасць. Вялікай пагрозай застаецца баршчэўнік. Як аказалася, ёсць на Язненшчыне нядбайныя кіраўнікі, якім даводзіцца ўказваць на тое, што падведамныя ім тэрыторыі паглынае бруд. На гэта звернута ўвага дырэктара ВУПКУ "Юбілейны" Ірыны Попел. І перад прыездам гасцей яна не натужвалася. 
Аднак не толькі зямлю трэба даглядаць, але і клапаціцца пра людзей, што на ёй гаспадараць. Без іх усё астатняе не мае сэнсу. Да старшыні райвыканкама Ігара Кузняцова ў адміністрацыйным будынку ВУПКУ "Юбілейны" звярнуліся жыхары Канцэрава з просьбай паспрыяць у вырашэнні праблемы, звязанай з падачай электраэнергіі. Мясцовыя лінія і падстанцыя ўжо аджылі свой век. Мяркуюць, з-за гэтага ў дамах пры карыстанні сучаснымі электрапрыборамі выбівае аўтаматычныя засцерагальнікі. Перапад напругі даволі частая з'ява, з-за чаго бытавая тэхніка выходзіць са строю. Пісьмова звярталіся ў раён электрасетак, на паперы меры быццам прымаліся, але ў рэальнасці нічога не памянялася.

Незадаволены людзі якасцю паслуг Дзісенскага ўчастка ЖКГ. Дагаворы на водазабеспячэнне заключаны, а калонкі бясконца цякуць, у першы мароз замярзаюць. Хоць вада карычневая, як кава, без яе ніяк. У хлявах па тры і больш рагуль, жывёлу трэба паіць. Гаспадары гатовы плаціць па лічыльніках. Але ж хто разлічыцца за ваду, якая з воданапорнай вежы ліецца струменем круглы год? 
Наракалі на пустыя паліцы ў магазіне—ні каўбас, ні цвіка. Хлеба і таго на ўсіх не хапае. Глуха ў Канцэраве і з прыёмам сігнала тэлебачання. У вільготнае надвор'е можна глядзець перадачы, у сухое—толькі "любавацца" на чорны экран ці размыты сюжэт. 

Прасілі вяскоўцы пасадзейнічаць ва ўборцы аварыйных дрэў на могілках у вёсцы Калінавае. Святое месца знаходзіцца на мяжы з Глыбоцкім раёнам, які таксама неаднаразова дапамагаў тут у навядзенні парадку. Надышла чарга нашага. Сродкі на гэта насельніцтва ўжо сабрала.    
Члены інфармацыйных груп таксама чулі ад сяльчан нараканні на гандлёвае абслугоўванне, скаргі, што ў магазінах не прымаюць бульбу. Пыталіся, чаму пагоршылася мабільная сувязь, прычым па ўсім раёне. Аднак гэта пытанне не ў кампетэнцыі "Белтэлекама", у тым недапрацоўвае аператар МТС. У чым канкрэтна праблемы, будзе высвятляцца. 

Усе звароты ўзяты на кантроль. Кіраўнікам устаноў, сельгасарганізацый даручана  разгледзець праблемы сяльчан у бліжэйшыя тэрміны. У навядзенні парадку на зямлі сельсавету і мясцовым гаспадаркам належыць дзейнічаць супольна. Пустуючыя надзелы неабходна ўвесці ў сельгасабарот. За нядбайнасць лепш складаць пратаколы і караць рублём. Магчыма, тады прыйдзе ўсведамленне, што ніхто з боку нічога не зробіць. Багацце родных рэсурсаў трэба памнажаць і захоўваць, бо тут усім жыць, працаваць, гадаваць дзяцей.

Затым пачалося выязное пасяджэнне прэзідыума раённага Савета, на якім са справаздачай выступіла старшыня Язненскага сельсавета Валянціна Фядзьковіч. Калектыў СДК прадэманстраваў абрад "Дажынкі". Наведалі мясцовае лясніцтва, дзе пабачылі цудоўны міні-дэндрапарк, завіталі ў госці на аграсядзібу "Клённая", гаспадыня якой Тамара Касатая. Усе пераканаліся, што ў язненскіх мясцінах ёсць нешта сваё, спрадвечнае, самабытнае: прырода, цудатворнай сілы крынічная вада, пявучыя галасы, гасцінныя гаспадары і безліч кветак, якія буяюць да пачатку зімы практычна на кожным падворку. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 848
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 657
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 636
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта