Авторизация
 

Дзяржкантроль інфармуе

+
Госконтроль информируетКамітэт дзяржкантролю вобласці правёў маніторынг скарачэння колькасці пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці. Адзначана невыкананне патрабаванняў у гэтым напрамку ў шэрагу рэгіёнаў. Невыкарыстоўваемае жыллё несвоечасова аглядаецца і ўключаецца ў рэгістр уліку з падачай у суд адпаведных заяў у Чашніцкім, Бешанковіцкім, Дубровенскім, Браслаўскім і Талачынскім раёнах. 
 
Аднак асабліва шматлікія такія выпадкі адзначаны ў Докшыцкім, Пастаўскім, Расонскім, Аршанскім і Гарадоцкім.
У цэлым за 2013-2015 гады на Віцебшчыне колькасць пустуючых дамоў павялічылася на 0,3%, старых—на 3,1%, хаця ў некаторых рэгіёнах (найперш, Расонскі і Верхнядзвінскі раёны) адзначана паве-лічэнне ў разы. Пры гэтым дапускаліся выпадкі неэфектыўнага выкарыстання зямельных участкаў.
Для выпраўлення такой сітуацыі інфармацыя аб выніках маніторынгу накіравана ў аблвыканкам для прыняцця мер рэагавання.
 
Гандаль патрабуе перамен
Нават у час правядзення фестывалю "Славянскі базар" у Віцебску правераныя суб'екты гандлю працавалі з парушэннямі патрабаванняў заканадаўства. Такая ж сітуацыя выяўлена ў гандлёвых аб'ектах Расонскага і Талачынскага рай-спажыўтаварыства. Так, у 6 магазінах з 7 правераных у Расонскім раёне не было забяспечана захаванне санітарных норм і правіл—рэалізоўвалі папсаваную агародніну і садавіну, размяшчалі гнілую прадукцыю разам з дабраякаснай, нярэдка на падлозе без стэлажоў і іншай тары, парушалі тэмпературны рэжым захоўвання малака, рыбы, галубцоў і пельменяў уласнай вытворчасці.

У кожным правераным магазіне рэалізоўваліся тавары з мінулымі тэрмінамі прыдатнасці ад 14 гадзін да 174 дзён (усяго 13 найменняў у Расонскім раёне і  65—у Талачынскім). Сярод іншых парушэнняў—незахаванне асартыментнага пераліку, незахаванне парадку прыёму грашовых сродкаў пры рэалізацыі тавараў за наяўны разлік.
Вінаватых чакаюць штрафы да 10 базавых велічынь за парушэнні правіл гандлю, да 30—за незахаванне санітарных норм. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2021
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2021
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта