Авторизация
 

Цяжкіх злачынстваў паболела на Міёршчыне, рост ДТЗ нязначны

+
Тяжких преступлений на Миорщине стало больше, рост ДТП незначительныйНа тэрыторыі раёна ўчынена больш цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, актуальнай застаецца дзейнасць па выяўленні парушэнняў закона ў сферы эканомікі, працягваецца барацьба з алкагалізацыяй насельніцтва. Пра гэта і іншае ішла размова на нарадзе ў аддзеле ўнутраных спраў, дзе падводзіліся вынікі за першае паўгоддзе 2016 года. На мерапрыемстве прысутнічаў намеснік начальніка крымінальнай міліцыі УУС аблвыканкама палкоўнік Валерый Трафімаў.
 
За справаздачны перыяд у раёне зарэгістраваны 84 злачынствы. Гэта найменшы паказчык за апошнія 17 год. Між тым амаль удвая павялічылася колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў—зарэгістравана 9. Гэта абумоўлена ростам забойстваў (+1), крадзяжоў (+1), наўмыснага прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў (+1), незаконных дзеянняў у адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў (+3). Нераскрытым застаецца адно забойства. Разбояў, вымагальніцтва, махлярства, крадзяжоў транспартных сродкаў, крадзяжоў з аўтамашын і магазінаў дзяржаўнай уласнасці не дапушчана. Зарэгістравана менш крадзяжоў веласіпедаў, мабільных тэлефонаў.
Рост колькасці злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку адбыўся за кошт сельскай мясцовасці. Іх стала больш у Павяцкім, Перабродскім, Туркоўскім, Язненскім, Мікалаёўскім і Узмёнскім сельсаветах. Раскрывальнасць  склала 70,8% (у 2015-м—68,9%).

Як і ў папярэднія гады, істотны ўплыў на аператыўную абстаноўку ў раёне працяваюць аказваць  злачынствы карыслівай скіраванасці. З 65 злачынстваў кампетэнцыі крымінальнага вышуку крадзяжоў 45 (69,2%). Нагадаем, што дробны крадзеж цягне за сабой ад-міністрацыйную адказнасць з пакараннем штрафам ад 10 да 30 базавых велічынь ці адміністрацыйным арыштам, за паўторнае правапарушэнне—ад 30 да 50 БВ ці адміністрацыйны арышт (арт.10.5 КаАП). Калі сума нанесенага ўрону перавышае 10 базавых велічынь, наступае крымінальная адказнасць з пакараннем у выглядзе пазбаўлення волі да 3 год. За крадзеж у буйным памеры, учынены арганізаванай групай ці ў асабліва буйным памеры, караюць пазбаўленнем волі ад 7 да 12 год (арт. 205 КК).

Найбольш дзейсны спосаб засцерагчы асабістую маёмасць—падключыць кватэру, дом, гараж і іншыя пабудовы на пульт цэнтралізаванага назірання Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы. За апошнія 10 год з ахоўваемых аб'ектаў не дапушчана крадзяжоў, хоць падобныя спробы меліся. Апошнім часам для аховы жылля і транспартных сродкаў грамадзяне выкарыстоўваюць відэакамеры і рэгістратары, размяшчаючы іх на прыдамавой тэрыторыі, у пад'ездах шматкватэрных дамоў.

Пастаўлены на ўлік два злачынствы ў сферы маральнасці. За аналагічны перыяд мінулага года зарэгістравана адно.
Актуальная дзейнасць па выяўленні парушэнняў закона ў розных галінах эканомікі раёна. Сёлета выяўлены 3 эканамічныя злачынствы: 2 крадзяжы ў буйным памеры і 1 факт фальшываманецтва. Неабходна заўважыць, што ў сувязі з дэнамінацыяй нацыянальнай валюты магчымы выраб падробных грашовых знакаў новага ўзору і спробы іх збыць. Папярэдзім, што выраб або захаванне з мэтай збыту або збыт падробнай афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных ці іншых каштоўных папер, намінаваных у нацыянальнай валюце, замежнай валюты ці каштоўных папер, намінаваных у замежнай валюце, караюцца абмежаваннем волі на тэрмін ад 2 да 5 год або яе пазбаўленнем ад 2 да 7 год з канфіскацыяй маёмасці або без. За тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна, або арганізаванай групай, або ў асабліва буйным памеры прадугледжана пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 15 год з канфіскацыяй маёмасці.

Вострай застаецца праблема алкагалізацыі насельніцтва. Трэба адзначыць, што ў стане алкагольнага ап'янення ўчынены 2 цяжкія злачынствы. Прафілактычныя мерапрыемствы садзейнічалі  канфіскацыі з нелегальнага абароту 199,5 літра самагону і самагоннай брагі, 45,7 л спіртаўтрымлівальнай вадкасці, 11 самагонных апаратаў. За распіццё спіртных напояў, з'яўленне ў п'яным выглядзе ў грамадскім месцы, у тым ліку на працы, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 410 грамадзян. З асобамі, што злоўжываюць спіртным, праведзены мерапрыемствы па пастаноўцы на дыспансерны ўлік да ўрача-нарколага і праходжанні медыцынскіх камісій. 22 аматары алкаголю накіраваны на прымусовае лячэнне ў ЛПП.

Факты злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі прэвентыўнага характару, выяўляліся падчас прафілактычнай работы з асобамі, схільнымі да ўчынення злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін, і іх роднымі. Узбуджана 5 крымінальных спраў, у тым ліку па артыкулах 154 ("Катаванне"), 186 ("Пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў ці знішчэннем маёмасці"), 153 ("Наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання").

Адзін з прыярытэтных накірункаў дзейнасці органаў унутраных спраў—прафілактыка безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх. Сумесна з зацікаўленымі службамі праводзіліся мерапрыемствы па папярэджанні правапарушэнняў і злачынстваў у моладзевым асяродку. Прынятыя меры далі належны вынік. За паўгоддзе закончаны толькі два злачынствы, учыненыя непаўналетнімі.
Колькасць ДТЗ на дарогах раёна  павялічылася нязначна. Сярэднія паказчыкі за апошнія 5 год не перавышаны. У выніку 5 дарожна-транспартных здарэнняў паранены 5 чалавек. 2 ДТЗ здарыліся на аўтадарозе Полацк-Міёры-Браслаў, 1—на дарозе Верхнядзвінск-Міёры-Шаркаўшчына, 1 на дарозе мясцовага значэння Млынарова-Язна і 1 у райцэнтры.

Шмат увагі кіраўніцтва РАУС надае ўмацаванню дысцыпліны і законнасці сярод асабовага саставу, адказнасці міліцыянераў за даручаны ўчастак работы, павышэнню іх прафесіяналізму. Асобныя супрацоўнікі аддзела адзначаны граматамі і ўдзячнасцямі УУС аблвыканкама. Палкоўнік міліцыі Валерый Трафімаў уручыў заслужаныя ўзнагароды.

Уладзімір ЛАПЫР, намеснік начальніка РАУС 
па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 613
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 562
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 581
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 911
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта