Авторизация
 

Зацікаўлена пра эфектыўнасць абмяркоўвалі ў райвыканкаме

+
Заинтересованность о эффективности обсуждали в райисполкоме21 ліпеня на пасяджэнні райвыканкама разглядаліся пытанні павышэння эфектыўнасці работы ў розных сферах народнай гаспадаркі раёна.
 
Будаўніцтва
Намеснік начальніка райвыканкама Леанід Лясовіч падвёў вынікі выканання ў 2016 годзе заданняў па будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю жылых дамоў, павышэнні эфектыўнасці будаўнічых арганізацый. Адзначана, што сёлета за шэсць месяцаў заселена навасёламі 12 аднакватэрных дамоў агульнай плошчай 1501,5 квадратнага метра, з іх у сельскай мясцовасці 6 (654,6 кв. м). Заданне выканана на 60,1%.
У чэрвені здадзены два катэджы для спецыялістаў і работнікаў ААТ "Туркова", узвядзенне падрадным спосабам яшчэ трох працягваецца.
Гаспадарчым спосабам пабудавала аднакватэрны дом ААТ "Пад'ельцы".

Падрадныя арганізацыі працягваюць работы на будынку ЦРБ, у квартале "Русачкі". ТАА "Ветразь" узводзіць аб'ект прыдарожнага сэрвісу на 73-ім кіламетры дарогі Полацк-Браслаў. Паступова набірае размах справа на пляцоўцы будучага металапракатнага завода. Пры гэтым у фактычных цэнах на будаўніцтве аб'ём падрадных работ за сёлетні студзень-май дасягнуў 12 млрд. 185 млн. рублёў, што ў супаставімых цэнах складае 71,8% да адпаведнага перыяду летась, выручка скарацілася на 9,1%. Таму і намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата ў сістэме зменшылася на 3,5%. Ускладнілася фінансавая сітуацыя будаўнічых арганізацый. Аднак калектывы не толькі захаваны, яны павялічыліся да 2015 года на 68 чалавек да 231 работніка з разліку выканання прагназуемых работ.

Райвыканкам адзначыў недастатковыя намаганні кіраўніцтва ПМК-55 па выхадзе на бясстратную работу.  Гэтай арганізацыі неабходна забяспечыць своечасовы ўвод жылля  з інжынернымі сеткамі і добраўпарадкаваннем у ААТ "Туркова", больш настойліва "прабіваць" іншыя аб'екты. Такая ж задача стаіць і перад іншымі будаўнічымі арганізацыямі.

Ад аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, упраўлення капітальнага будаўніцтва запатрабавана забяспечыць выкананне жыллёвай праграмы. Сярод іншых мер—клопат пра стабільнае фінансаванне, пашырэнне экспарту паслуг, мадэрнізацыя вытворчасці, загрузка вытворчых магутнасцяў, своечасовае і высакаякаснае выкананне работ пры захаванні працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны, мер па ахове працы і папярэджанні траўматызму.

Выкананне прагнозных паказчыкаў
Пытанне "Аб выніках выканання паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, аб рабоце па павышэнні эфектыўнасці работы арганізацый, зніжэнні выдаткаў" асвятліў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Баданін. Падстава для непакою ёсць, бо плацёжаздольнасць арганізацый невысокая, 7 з іх, што знаходзяцца ў камунальнай уласнасці раёна, зусім не маюць сродкаў для разлікаў. За сту-дзень-май 2016 года страты атрымалі 13 калектываў. Дарэчы, гэта менш, чым за адпаведны перыяд летась, аднак сума страт павялічылася. Растуць і матэрыяльныя выдаткі, не можа задавальняць сітуацыя з дэбіторскай і крэдыторскай запазычанасцю.
Пры гэтым прамысловай прадукцыі за сёлетняе паўгоддзе выпушчана на 11,4% больш, чым за такі перыяд летась. Запасы гатовай невялікія, у адгружанай інавацыйных вырабаў 14,5%. За студзень-май інвестыцыі ў эканоміку раёна выраслі на  32,4% у супаставімых цэнах. Прамыя замежныя інвестыцыі забяспечвае ТАА "ММПЗ-груп".

Выручка ад рэалізацыі сёлета за 5 месяцаў павялічылася на 7,3% да леташняй, крыху вырас экспарт тавараў. Большых намаганняў патрабуюць экспарт паслуг, уцягненне ў абарот нерухомай маёмасці, эканамічнае аздараўленне, некаторыя іншыя моманты.
Перад кіраўнікамі працоўных калектываў пастаўлены задачы па выпраўленні страт, памяншэнні выдаткаў, дэбіторскай і крэдыторскай запазычанасці, пошуку крыніц фінансавання, па іншых напрамках работы. Запатрабавана павялічыць выручку ад рэалізацыі не менш чым на 10%.

Ліцэнзіі
Райвыканкам прыняў рашэнне аб спыненні дзеяння ліцэнзій на рознічны гандаль алкагольнымі напоямі і (ці) тытунёвымі вырабамі, што выдадзены ПГУП  "Нікафуд" і ААТ "Міёрскі мясакамбінат". У такую ліцэнзію раённага спажыўтаварыства ўнесены змяненні ў частцы выключэння гандлёвых аб'ектаў у Ідолце, Мікалаёве, Туркове, магазінаў "Родны кут", "Цэнтральны", "Алена", "Міні-маркет", "Прадукты "Родны кут", "Хлеб" у Міёрах. 

Выдаецца спецдазвол (ліцэнзія) на рознічны гандаль алкагольнымі напоямі і (ці) тытунёвымі вырабамі гандлёваму ўнітарнаму прадпрыемству "Міёрыгандаль" і ГУП "Міёрскі гурман".

Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 634
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 623
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 616
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 758
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта