Авторизация
 

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

+
Единый день безопасности дорожного движенияТакі дэвіз Адзінага дня бяспекі дарожнага руху, што пройдзе ў вобласці і раёне 29 ліпеня.
 
Перавышэнне хуткасці часта становіцца прычынай дарожна-транспартных здарэнняў. Ліхачы не жадаюць вучыцца на чужых памылках і падвяргаюць небяспецы жыццё іншых людзей. Кожныя суткі выяўляюцца аматары высокай хуткасці, якія рызыкуюць  папоўніць зводку ДТЗ.
З пачатку года ў вобласці за перавышэнне хуткаснага рэжыму прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці больш за 16 тысяч кіроўцаў. Па віне ліхачоў здарылася 16 ДТЗ, у якіх 7 чалавек загінула і 14 атрымалі раненні.

Да прыкладу, у Чашніцкім раёне вадзіцель трактара МТЗ няправільна выбраў хуткасць. У выніку з прычэпа зваліўся яго сябар, што ехаў там у якасці пасажыра. Пацярпелы атрымаў цялесныя пашкоджанні.

Нагадваем, што перавышэнне хуткасці ад 20 да 30 км/г караецца штрафам ад 1 да 3 базавых велічынь, больш чым на 30 км/г—ад 3 да 10 БВ. Паўторная на працягу года правіннасць цягне за сабой пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі да 1 года або штраф ад 5 да 15 базавых.

Выбіраючы хуткасць, кіроўца павінен улічваць абмежаванні, устаноўленыя Правіламі дарожнага руху, тэхнічнымі сродкамі арганізацыі дарожнага руху, а таксама інтэнсіўнасць руху, агляднасць дарогі, асаблівасці і стан транспартнага сродка і перавозімага ім груза, дарожныя, мэтэаралагічныя ўмовы і іншыя фактары. У населеных пунктах дазваляецца рухацца з хуткасцю не больш за 60 км/г, а буксіруючым механічным транспартным сродкам—не больш за 50 км/г, у жылых і пешаходных зонах, на прылеглых тэрыторыях—не больш за 20 км/г. Па-за населенымі пунктамі для легкавых і грузавых аўтамабіляў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны на аўтамагістралях мяжа хуткасці не больш за 110 км/г, на астатніх дарогах—не больш за 90 км/г. Для аўтобусаў і матацыклаў—не больш за 90 км/г. Аўтобусы, легкавыя і грузавыя аўтамабілі пры іх руху з прычэпам, грузавыя аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны на аўтамагістралях павінны рухацца з хуткасцю не больш за 90 км/г, на астатніх дарогах—не больш за 70 км/г.
Правільны выбар хуткасці—залог бяспекі на дарозе! Выконвайце хуткасны рэжым, будзьце ўважлівымі за рулём, беражыце сябе і тых, хто побач. Памятайце, дома вас чакаюць жывымі і здаровымі.

Аляксандр КАПУСЦІН,
старшы дзяржаўтаінспектар
аддзялення ДАІ РАУС. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 230
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 529
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 557
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 888
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта