Дисна будет хорошеть
gazeta 26-07-2016, 12:57 0 АфіцыйнаУ мінулы панядзелак старшыня райвыканкама І.В. Кузняцоў правёў у Дзісне нараду па выкананні мерапрыемстваў аб падрыхтоўцы горада да святкавання юбілейнай даты. У гэты дакумент уключана 39 пунктаў, па кожным вызначаны даты і адказныя асобы. Вось яны і рабілі справаздачы аб зробленым за чарговы перыяд.
Так, старшыня гарвыканкама А.А. Качан гаварыў пра добраўпарадкаванне гарадскіх аб'ектаў, устаноўку малых архітэктурных форм, суботнікі ў парку, навядзенне парадку ў дварах, афармленне клумб. Многае зроблена, а вось рамонт жылых дамоў будзе працягвацца.
Намеснік старшыні райвыканкама Л.І. Лясовіч выказаў заўвагі па рамонце філіяла Цэнтра дзяцей і моладзі, унёс прапановы па змяннені добраўпарадкавання тэрыторыі ля рынку. Удакладнены праект копанкі і іншыя моманты. Падсыпка вуліц і іншыя работы не спыняцца.
Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму А.І. Жук звярнуў увагу на падрыхтоўку да новага навучальнага года школы, правядзенне рамонтных работ у філіяле Цэнтра дзяцей і моладзі, спарткомплексе "Атлант", падсобных будынках Дома рамёстваў і ншым.
Камунальнікі пачалі рамонт даху аднаго з дамоў на Першамайскай, займаюцца каналізацыяй, ачыснымі, добраўпарадкаваннем. Культработнікі засведчылі свае намаганні ў давядзенні да ладу ГЦК, Дома рамёстваў і іншых аб'ектаў. Старшыня райпа С.М. Росаў гаварыў пра гандлёвыя прадпрыемствы. Да навядзення парадку ў прыгарадах мае дачыненне і Завуццеўскі сельвыканкам.
У мерапрыемствы ўнесены пэўныя змяненні па датах выканання і праектах. Пры гэтым старшыня райвыканкама І.В. Кузняцоў адзначыў, што не важна, да якой даты будзе рыхтавацца Дзісна, галоўнае—каб горад пастаянна добраўпарадкоўваўся і прыгажэў дзякуючы намаганням мясцовых арганізацый і насельніцтва, пры падтрымцы шэфаў.
Наступная падобная нарада адбудзецца ў верасні.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.