На конференции Миорской районной организации ОО "Белорусский союз женщин"
gazeta 15-06-2016, 16:32 0 Афіцыйна8 чэрвеня ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын". У цёплай, сяброўскай атмасферы прадстаўніцы пярвічак аб'яднання, якіх на Міёршчыне 17, падвялі вынікі сумеснай работы, зацвердзілі новы склад жансавета і абмеркавалі накірункі далейшай дзейнасці. Работай канферэнцыі кіравала намеснік старшыні раённай арганізацыі Таццяна Стальмачонак.
Сумяшчаць прафесійную дзейнасць з грамадскай няпроста, але членам прэзідыума жансавета ўсё па плячы. Напрыклад, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва А. Шамёнак удала спалучае абавязкі старшыні раённай арганізацыі "Белая Русь" і старшыні грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый. Такія ж нераўнадушныя, прызнаныя лідары і ініцыятары В. Галімбоўская—начальнік аддзела загс, С. Бірукова—намеснік галоўнага ўрача УАЗ "Міёрская ЦРБ", Т. Цыцыліна—спецыяліст аддзела маркетынгу цэнтральнай бібліятэкі… Ахоплены ўсе накірункі дзейнасці. Жансавет дастаткова шчыльна супрацоўнічае з ветэранскай арганізацыяй, Фондам міру, таварыствам Чырвонага Крыжа… Такое ўзаемадзеянне—перш за ўсё аб'яднанне намаганняў, накіраваных на ўмацаванне аўтарытэту жанчыны, прэстыжу інстытута сям'і і маральнасці, выхаванне падрастаючага пакалення, падтрымку шматдзетных сем'яў, сірот, хворых і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Члены раённай арганізацыі не праходзяць міма, калі бачаць, як дэградуе сям'я. Заўсёды памятаюць, што чужых дзяцей, як і чужой бяды, не бывае. Жансавет падтрымлівае курс дзяржавы на стабільнасць і развіццё, таму заўсёды актыўны ў падрыхтоўцы і правядзенні важных палітычных кампаній.
Пра тое, што дзейнасць раённага жансавета шматпланавая і яго прадстаўніцы з вялікай адказнасцю працуюць на месцах і вырашаюць канкрэтныя задачы па рэалізацыі сацыяльных праблем, можна меркаваць па справаздачным выступленні яго старшыні М. Баніфатавай. У дакладзе Марыя Мікалаеўна ахапіла ўсе бакі дзейнасці арганізацыі за апошнія гады. Адзначаны не толькі праблемы ў сферы сям'і, ладу жыцця, маральнасці, але і станоўчыя вынікі работы. Гэта сведчыць пра дастойны ўклад жанчын у паляпшэнне дабрабыту роднага краю. Жансавет прымае ўдзел ва ўсіх акцыях, арганізаваных БСЖ. Аднак шмат і ўласных ініцыятыў, карысных спраў, экскурсій. Работа з зямлячкамі арганізавана праз аматарскія аб'яднанні і клубы. Адна толькі "Бажэна" чаго вартая!
Стала традыцыяй напярэдадні 8 Сакавіка выбіраць "Жанчын года Міёршчыны". Называюцца і заахвочваюцца лепшыя ў розных намінацыях нашы зямлячкі, якія дасягнулі пэўных вынікаў у прафесійнай і грамадскай дзейнасці. За мінулыя 14 гадоў 70 удастоены такога ганаровага звання. Пачэсна і прыемна, што тры нашы жанчыны і сярод лаўрэатаў "Чалавек года Віцебшчыны". Важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і вобласці ўнеслі дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва А. Шамёнак, загадчыца фермы "Супорніца" ААТ "Туркова" Л. Насаль, старшыня Новапагосцкага сельвыканкама Р. Гернат. Акрамя гэтага, 8 жанчын маюць пачэсны тутул "Чалавек года Міёршчыны". Па выніках леташняй работы 6 нашых суайчынніц занесены на раённую Дошку гонару. Асаблівая павага тым, хто выхаваў шмат дзяцей. У раёне 17 узнагароджаных Ордэнам Маці, 30 ушанаваны прэміяй ім. З. М. Тусналобавай-Марчанка, 3 маюць ордэн "Маці-гераіня".
Жаданне дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва А. Шамёнак падзяліцца набыткамі і паспяховым вопытам зрабіла канферэнцыю карыснай і важнай. Падчас экскурсіі, якую правяла Алена Венядзіктаўна, даведаліся, што ўстанова працуе са ўсімі катэгорыямі грамадзян. Упор зроблены на аказанне адраснай сацыяльнай дапамогі найбольш уразлівым слаям насельніцтва. Падтрымліваюцца пажылыя, маладыя людзі, а таксама шматдзетныя, няпоўныя, нядобранадзейныя сем'і. Забяспечана занятасць маладых інвалідаў, раскрываюцца і развіваюцца іх творчыя здольнасці. У тэрытарыяльным цэнтры працуе цэлая майстэрня па вырабе брэндавай прадукцыі Міёрскага краю.
На канферэнцыі выступілі дырэктар цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы А. Скавародка, сакратар раённай ветэранскай арганізацыі З. Родзіна, якія расказалі пра ініцыятыву і рэалізацыю задум у жансавеце. Намеснік галоўнага ўрача УАЗ "Міёрская ЦРБ" С. Бірукова акцэнтавала ўвагу на ўдасканаленні работы па ахове мацярынства і дзяцінства. У раёне 3826 дзяцей, што складае 18% ад агульнай колькасці насельніцтва. З іх ва ўзросце да года-172, 539 падлеткаў. Кожнаму—належная ўвага. Клапоцяцца медыкі і пра здароўе жанчын. Цяпер у раёне арганізаваны скрынінг. Магчымасць прайсці такое абследаванне, не ад'язджаючы далёка ад дома, надаецца рэдка. Плаціць не трэба, спецыялісты і апаратура—высокага ўзроўню. З 29 гадоў (калі ёсць паталогія і маладзей)—да 49-ці жанчыны пройдуць УЗІ малочных залоз. Ва ўзросце ад 50 да 69 гадоў і старэй па паказчыках будзе зроблена мамаграфія. Абсалютна ўсе ў пэўны дзень і час атрымаюць запрашэнне на абследаванне. Цяпер медыкі працуюць у Новапагосцкім сельсавеце.
Удзельнікі канферэнцыі выбралі новы склад жансавета ў 19 чалавек, зацвердзілі склад прэзідыума. Старшыня райсавета Марыя Мікалаеўна Баніфатава, якая шмат зрабіла для развіцця жаночага руху на Міёршчыне, перадала свае паўнамоцтвы Ларысе Малецкай. Кандыдатуру намесніка начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама падтрымалі адзінагалосна. Усе ўпэўнены, што гэта нераўнадушны і энергічны лідар са шматлікімі ідэямі, а значыць, развівацца жансавету і надалей. Ларыса Вячаславаўна прадставіць Міёршчыну на абласной канферэнцыі "Беларускі саюз жанчын".
Падвынікаваў сустрэчу цудоўны відэафільм—справаздача пра дзейнасць жансавета, аўтар якога В. Р. Матэленак. Пэўны рэлакс жанчыны атрымалі ад майстар-класа па вырабе элементаў сервіроўкі стала. Правяла яго таленавіты спецыяліст тэрытарыяльнага цэнтра А. Плехтан.
Наталія СТАНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.