Авторизация
 

Пра мінулы і будучы ацяпляльныя сезоны размаўлялі ў Міёрскім райвыканкаме

+
О прошлом и будущем отопительных сезонах разговаривали в Миорским райисполкомеЯк працавалі камунальнікі, газавікі і іншыя службы раёна ў мінулым ацяпляльным сезоне, каб на рабочых месцах, ва ўласных кватэрах і дамах пачувалася камфортна? Якія задачы трэба вырашыць цяпер, каб народнай гаспадарцы дасканала падрыхтавацца да работы ў асенне-зімовы перыяд  2016-2017 г.г. Пра гэта ішла размова  на пасяджэнні райвыканкама 27 мая. Распачаў і вёў яго кіраўнік раёна І. Кузняцоў.
 
Па інфармацыі намесніка старшыні райвыканкама Л. Лясовіча, а таксама судакладчыкаў—намесніка дырэктара УП ЖКГ Ю. Мяцеліцы, дырэктара Дзісенскага лясгаса І. Бачарэнкі, у мінулым ацяпляльным перыядзе ўсе цеплакрыніцы адпрацавалі безаварыйна, без істотных збояў забяспечваліся палівам і цеплаэнергіяй жыллёвы фонд, аб'екты вытворчага і сацыяльнага прызначэння. 
 
Папярэднія арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы паспрыялі своечасоваму рамонту і замене цеплавых і электрычных сетак, асноўнага і дапаможнага абсталявання кацельняў, мадэрнізацыі цеплакрыніц у арганізацыях жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дзе павышаны расход паліва і электрычнай энергіі. Усяго за ацяпляльны сезон выпрацавана 36,1 т Гкал цеплавой энергіі. Яе страты за І квартал 2016-га зніжаны на адзін працэнтны пункт. Зрасходавана 19207 м3 шчапы, 468 тыс. м3 газа і 10027 м3 дроў. Удзельная вага мясцовых відаў паліва склала 94,8%. 

Да новага ацяпляльнага сезона неабходна назапасіць 10000 м3 дроў, 9000 м3 драўніннай шчапы. Плануецца правесці выпрабаванне абсталявання  кацельных, цеплатрас, прамыўку і гідраўлічную адпрэсоўку ўнутраных сістэм ацяплення, прафілактычны рамонт інжынерных сістэм ацяплення шматпавярховых жылых дамоў, праверыць  прыборы ўліку спажываемай цеплавой энергіі. Патрабуе замены 1,5 км цеплавых сетак з выкарыстаннем папярэдне ізаляваных труб. 

Да новага ацяпляльнага перыяду старанна рыхтуецца і Міёрскі раён газазабеспячэння філіяла ВУ "Браслаўгаз", каб надалей бесперабойна і безаварыйна арганізоўваць сваю работу. 
Раён электрычных сетак збіраецца выканаць капітальны рамонт паветраных ліній электраперадач 10 кВ—88 км, 0,4 кВ—73 км, сямі камплектных і 53 закрытых трансфарматарных падстанцый, расчысціць 46 га просек ВЛ—10 кВ. 
Уцяпляюць мехмайстэрні, памяшканні жывёлагадоўлі, рыхтуюць снегаўборачную тэхніку, прыводзяць у рабочы стан сістэмы ацяплення прадпрыемствы аграпрамысловага коплексу раёна. Ім трэба нарыхтаваць 1700 м3 дроў і да канца бягучага года пагасіць запазычанасць за электраэнергію, якая складае 32,6 млрд. рублёў.  

Запасы паліва павінны стварыць усе арганізацыі і прадпрыемствы раёна, адпаведна заданняў, даведзеных райвыканкамам. Падрыхтавацца да халадоў належыць і домаўладальнікам. Летась Міёрскі філіял АУП "Віцебскаблпаліва" рэалізаваў 4204 тоны торфабрыкету (101,3% ад плану), 5760 м3 дроў (99,3% да задання). Дагаворы паставак заключаны з ААТ "ТБЗ Браслаўскі" і ДЛГУ "Дзісенскі лясгас". За 4 месяцы сёлета торфабрыкетам забяспечаны 203 домаўладанні, у тым ліку 13 ільготнікаў, дровамі запасліся 384 чалавекі, у тым ліку 64—льготнай катэгорыі.  На чарзе за брыкетам 1 чалавек, дровамі—10, у тым ліку адзін ільготнік. 

Рашэнне, прынятае райвыканкамам, абавязвае да 1 кастрычніка бягучага года забяспечыць поўную гатоўнасць жыллёвага фонду, камунальных і вытворчых аб'ектаў да работы ў асенне-зімовы перыяд 2016-2017 г.г.. Якасць прафілактычных і рамонтных работ, выкананне заданняў па стварэнні неабходных запасаў паліва пракантралюе спецыяльная камісія, якую ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама Л. Лясовіч.
 
Ацэнены плён творчых старанняў
Пра работу пяці ўстаноў культуры, што дзейнічаюць у Дзісне, дакладваў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А. Тронькін. Адзначаны станоўчы вопыт іх узаемадзеяння па творчым развіцці дзяцей і далучэнні да актыўнай дзейнасці людзей паважанага ўзросту. У ГЦК створаны 13 клубных фарміраванняў, якія наведваюць 148 чалавек, у тым ліку 6, дзе займаюцца 66 хлопчыкаў і дзяўчынак. З іх 6 аматарскіх аб'янанняў і клубаў па інтарэсах, у тым ліку 2—для дзяцей. 10 гурткоў дзейнічаюць у гарадскім Доме рамёстваў, куды наведваюцца паўсотні дзісенцаў. Мясцовыя майстры актыўныя і ў грамадскай дзейнасці: арганізуюць выставы, прымаюць удзел у разнастайных кірмашах, праводзяць значную работу па захаванні гістарычнай і духоўнай спадчыны рэгіёну. Напрыклад, летась плён іх старанняў—узноўлены Дзісенскі строй адзення.
 
Эстэтычнае выхаванне, развіццё вакальных і музычных дадзеных забяспечвае філіял ДУА "Міёрская дзіцячая школа мастацтваў". У сценах творчага храма ігру на баяне, акардэоне і фартэпіяна засвойваюць 38 хлопчыкаў і дзяўчынак. Педагогі і вучні школы заўсёды варта прадстаўляюць горад і раён на мерапрыемствах рознага ўзроўню. Ужо час распачынаць работу па прысваенні мясцовым творчым калектывам звання "народны". 

Развіваецца ў Дзісне і экалагічны турызм. Экскурсіі па яе гістарычных месцах карыстаюцца папулярнасцю ў гасцей, сярод якіх нямала жыхароў замежжа. Умела  прапагандуецца нацыянальная кухня, у чым пэўная дапамога гаспадынь мясцовых аграэкасядзіб. У гарадской і дзіцячай бібліятэках можна пазнаёміцца з пазнавальнымі краязнаўчымі  матэрыяламі. 
Дзісенскім установам культуры прапанавана надалей развіваць сучасныя метады работы з моладдзю, разнастайваць масавыя мерапрыемствы і далучаць калектывы горада да ўдзелу ў раённым конкурсе мастацкай самадзейнасці. Найхутчэй трэба  арганізаваць продаж сувеніраў мясцовых майстроў і правесці вялікую работу па ўключэнні гістарычных будынкаў Дзісны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей нашай краіны. 
***
 
Акрамя гэтага, у райвыканкаме прааналізавалі работу Міёрскага райспажыўтаварыства па аптымізацыі колькасці гандлёвых аб'ектаў, 
разгледзелі жыллёвыя пытанні. Прынята рашэнне аб выдачы міярчанцы  А. Мельнікавай пасведчання шмат-дзетнай маці. Ёй жа прызначаны сямейны капітал.  

Наталія СТАНКЕВІЧ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 842
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 656
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 635
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта