Авторизация
 

Дзяржкантроль інфармуе

+
Госконтроль информируетТэрміны праверак могуць мяняцца
Штогадовы аналіз колькасці планавых праверак суб'ектаў гаспадарання вобласці, якія праводзяць кантралюючыя і наглядныя органы, паказваюць намечаную тэндэнцыю да іх зніжэння.

Так, напрыклад, у каардынацыйны план на І паўгоддзе 2014 г. было ўключана 3322, а 2016-га—2789 (на 245 ці на 8,1% менш). 
Звяртаем увагу, што заканадаўствам прадугледжана магчымасць уключэння ў план праверак іншых органаў пры наяўнасці падстаў, прадугледжаных Указам ад 16.10.2009 г. №510. Акрамя гэтага, дапускаецца ўнясенне змяненняў у тэрміны правядзення ці наогул выключэння праверкі, выхаду са складу правяраючых сувыканаўцаў. Адпаведная інфармацыя штотыднёва аднаўляецца на сайце Камітэта дзяржкантролю. Органы, якія запланавалі візіт на пэўны суб'ект, павінны нанесці яго  на працягу месяца, пазначанага ў плане. Выключэнне складаюць выпадкі, калі на падставе заявы правяраемага, прадстаўленай ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, прынята рашэнне пра перанос праверкі.

Вызвалены ад пасады па дыскрэдытуючых абставінах
Пазапланавая праверка ААТ "Сененскі райаграсервіс", праве-дзеная сумесна з УУС аблвыканкама, пракуратурай Сененскага раёна, адбылася пасля выязнога прыёма і "прамой лініі" старшыні Камітэта, у ходзе якой ад працаўнікоў паступілі скаргі пра несвоечасовую выплату заробку. 
Устаноўлена, што райаграсервіс разлічваўся з людзьмі часткова, у асноўным прадуктамі харчавання. У той жа час рэальнае становішча спраў утойвалася. Акрамя гэтага, для разліку акладаў спецыялістаў прадпрыемства прымянялася падвоеная тарыфная стаўка першага разраду, што парушае заканадаўства, у выніку выплаты лішкаў заробку, прадпрыемству нанесена шкода ў больш за 1 млрд. рублёў. 
Таксама летась насельніцтву было рэалізавана 993 галавы буйной рагатай жывёлы жывой вагой 300 т па цэнах ніжэй за сабекошт, у выніку чаго прадпрыемства не далічылася 2,5 млрд. руб. Кантрольным узважваннем пагалоўя жывёлы на комплексе "Багданава" ўстаноўлена завышэнне валавай прывагі на 824 т у параўнанні з дадзенымі бухгалтарскага ўліку. 
На падставах, прадугледжаных Дэкрэтам №5, кіраўнік ААТ "Сененскі райаграсервіс"  вызвалены ад займаемай пасады.

Другасная сыравіна—сур'ёзны падыход

Невыкананне заданняў па пастаўках другаснай сыравіны для дзяржаўных патрэб пагражае штрафам юрыдычнай асобе да 500 базавых велічынь. За ўхіленне ад заключэння адпаведнага дагавора службовай асобе давядзецца заплаціць да 50 базавых, юрыдычнай—да 500 БВ. 
У выніку праверак устаноўлена, што нарыхтоўчымі прадпрыемствамі вобласці летась даведзенае заданне па пастаўцы 25,5 тыс. тон адходаў паперы і кардону для дзяржаўных патрэб выканана на 82%, у тым ліку прадпрыемствамі Віцебска—на 89,8% (ад 39% ТАА "Тара-сервіс" да 98% УП "Віцебская гарадская нарыхтоўчая кантора").
 
Адходы другаснай сыравіны Віцебшчыны перапрацоўвае філіял "Папяровая фабрыка "Чырвоная зорка" ААТ "Святлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат". Пры гэтым загрузка яго вытворчых магутнасцей у 2015-м забяспечвалася  толькі на 65,7%. 
Устаноўлена, што віцебскія прадпрыемствы адгружалі адходы паперы і кардону ў Магілёўскую і Гродзенскую вобласці, а таксама за межы рэспублікі. Больш таго, чатыры прадпрыемствы наогул не пастаўлялі сыравіну на фабрыку "Чырвоная зорка". Выяўлены факт ухілення ад заключэння дагавора пастаўкі. 
У выніку аштрафаваны тры юрыдычныя асобы і адна службовая. Разглядаецца пытанне аб пакаранні астатніх парушальнікаў.   

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 239
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 529
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 558
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 889
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта