Авторизация
 

Пазачарговая 25-я сесія Міёрскага раённага Савета дэпутатаў

+
Внеочередная 25-я сессия Миорского районного Совета депутатовПазачарговая 25-я сесія раённага Савета дэпутатаў адбылася ў пятніцу, 20 мая. У яе рабоце прынялі ўдзел старшыня райвыканкама І. Кузняцоў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў. Вяла пасяджэнне старшыня раённага Савета дэпутатаў М. Баніфатава. 
 
У мэтах выканання Указа Прэзідэнта ад 23.02.2016 г. №78, рашэння абласнога Савета дэпутатаў ад 1.02.2016 г. №121 намеснік старшыні райвыканкама А. Баданін прапанаваў унесці змяненні ў рашэнне райсавета дэпутатаў ад 29 снежня 2015 года №78 "Аб справаздачы Міёрскага райвыканкама пра выкананне асноўных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця ў 2015 годзе і прагнозе на 2016-ы", дапоўніўшы ключавыя паказчыкі эфектыўнасці работы раёна паказчыкам працаўладкавання  грамадзян на зноў створаныя рабочыя месцы новых прадпрыемстваў і вытворчасцей. Гэта ўсяго 25 чалавек. З іх за кошт стварэння прадпрыемстваў—20. 

А. Баданін далажыў і пра вынікі работы па ўцягненні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці, дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомасці, ліквідацыі запазычанасці па арэнднай плаце за І квартал. Адпаведна пераліку невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці, што знаходзіцца ва ўласнасці Віцебскай вобласці і яе адміні-страцыйна-тэрытарыяльных адзінак, сёлета запланавана ўцягнуць у гаспадарчы зварот 8 аб'ектаў Міёрскага раёна. Акрамя гэтага, 10 належаць спісанню (зносу, дэмантажу), кансервацыі і выкарыстанню ў наступных гадах. 

За студзень-сакавік сёлета зарэгістраваны 15 аб'ектаў раней няўлічанай нерухомай маёмасці раённай камунальнай уласнасці, балансаўтрымальнік якіх УП ЖКГ. Засталося правесці гэту працэдуру ў адносінах яшчэ 386. Адзначана, што за І квартал знізілася запазычанасць па арэнднай плаце. 

На сесіі прынята рашэнне аб ліквідацыі хутара Барбарына і вёскі Катовічы ў Язненскім сельсавеце, утварэнні хутара Дзісенскі рубеж з устанаўленнем граніцы плошчай 1,3891 га працягласцю 515,490 метраў на тэрыторыі Завуццеўскага сельсавета. 
Унесены змяненні і дапаўненні ў рашэнні раённага Савета дэпутатаў ад 29.12.2015 г. №79 "Аб раённым бюджэце на 2016 год" і №85 ад 12.01.2016 г. "Аб завяршэнні разлікаў". 

Наталія СТАНКЕВІЧ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта