Повышен размер БПМ

Повышен размер БПМУ адпаведнасці з Указам ад 25.03.2016 г. №111 бюджэт пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва на перыяд з 1 сакавіка да 30 красавіка 2016 года ўстаноўлены ў памеры 1 640 000 рублёў. 
 
З улікам дадзенай велічыні за сакавік і красавік вылічваюцца памеры мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій; надбавак, павышэнняў і даплат да пенсій; дапамог па доглядзе за інвалідам І групы ці асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту; дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе штомесячнай дапамогі; дапамогі на дзяцей (пры нараджэнні: першага дзіцяці—10 БПМ, другога і наступных—14 БПМ; па доглядзе за дзіця-інвалідам да 18 гадоў (1 БПМ), на дзяцей ад 3 да 18-ці ў перыяд выхавання да 3-х гадоў (0,5 БПМ), на дзяцей старэй за тры гады з асобных катэгорый сем'яў (0,5 БПМ, 0,7 БПМ). 

Пераразлік у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне выконваецца аўтаматычна. Новыя (павышаныя) памеры за красавік і даплата за сакавік бягучага года будуць выплачаны ў красавіку асноўнай часці атрымальнікаў у адпаведны дзень выплаты пенсій (дапамог) і інш.  

Фота для ілюстрацыі.
Таццяна РЫМША.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.