Авторизация
 

Погляд Міёршчыны ў будучыню

+
Взгляд Миорского района в будущееНавукова-праектнае дзяржаўнае ўнітарнае прадпрыемства УП "БелНДІгорадабудаўніцтва" на падставе пераліку, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.04.2015 года №349, распрацавала "Схему комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Міёрскага раёна" як часткі Полацкага ўнутрыабласнога рэгіёна пры ўмове рацыянальнага выкарыстання рэсурсных магчымасцей з улікам сацыяльна-эканамічных патрэб і экалагічных абмежаванняў. 
 
Атрымаліся 4 кнігі, апорны план, дзесяць набораў схем, камплект графічных матэрыялаў і электроннае суправаджэнне. Увогуле гэта 16 дакументаў, якія ўтрымліваюць "Асноўныя палажэнні" і іх абгрунтаванне на базе зыходных дадзеных па стане на 1 студзеня 2015 года. Грамадскае абмеркаванне такога ёмістага праекта толькі што закончыў аддзел па будаўніцтве і архітэктуры райвыканкама, які ўзначальвае Ж.Д. Падаляка.
 
Жанна Дзмітрыеўна, ці праявіла цікавасць насельніцтва раёна да праектуемай будучыні Міёршчыны?
—Матэрыялы для грамадскага абмеркавання размяшчаліся на сайце райвыканкама, запрашэнне надрукавана ў раённай газеце, самыя цікаўныя мелі магчымасць з усім пазнаёміцца ў маім кабінеце. І ўсё ж хацелася б, каб жыхары раёна праявілі больш актыўнасці.
Які перыяд ахоплівае планаванне?
—Першачарговыя мерапрыемствы разлічаны на час да 2020 года, разліковы рубеж—2030-ы.
Як ацанілі праектанты цяперашняе месца нашай Міёршчыны ў вобласці і рэспубліцы?
—Гэтыя звесткі змяшчае першая кніга "Схемы" з асноўнымі палажэннямі, а гэта 111 аркушаў тэксту і табліц плюс тры вялікія схемы. Спашлюся для адказу на самыя патрэбныя звесткі.
МІёрскі раён займае 1786,6 квадратнага кіламетра ці 4,5% плошчы Віцебскай вобласці. Каля 20% нашай тэрыторыі—лясы. Тут адзначана 96 вадаёмаў, у тым ліку 83 возеры, 16 рэк, буйнейшыя з якіх Дзвіна і Дзісна.
Каля 17% раёна займаюць балоты, у тым ліку на 20 тыс. га раскінулася адно з буйнейшых у Еўропе верхавое балота Ельня з рэспубліканскім ландшафтным заказнікам—па-сапраўднаму ўнікальным прыродным аб'ектам Беларусі. "Балота-Мох"—гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння. Да іх апошнім часам далучаны новыя ахоўваемыя тэрыторыі.
У раёне два гарады—Міёры з 8,2 тысячы жыхароў і Дзісна—1,6 тысячы, а таксама 454 сельскія населеныя пункты ў межах 9 сельсаветаў. Насельніцтва на пачатак 2015 года складала 21,2 тыс. чалавек, у тым ліку 11,5 тыс. сельскага і 9,7 тыс. гарадскога. А гэта 1,8% усіх жыхароў Віцебшчыны - 4,1% сельскіх і 1,1% гарадскіх.
Агульная шчыльнасць насельніцтва: 13 чалавек на 1 кв. км (па вобласці—29,9), сельскага—7,5 (7,1). У нас высокі ўзровень дэпапуляцыі і горшая дэмаграфічная сітуацыя, чым у сярэднім па Віцебшчыне.
У эканоміцы раёна занята 9,2 тыс. чалавек—1,7% абласной колькасці.
Міёрскі раён—аграрны, з сярэднім аграрэсурсным патэнцыялам для асобных галін і нізкім агульным. У вытворчасці працавала 45,5% занятага насельніцтва, у тым ліку ў прамысловасці 13,5%, у сельскай гаспадарцы—35%, будаўніцтве—3,5%.
У 2014 годзе раён забяспечыў 3,3% абласнога аб'ёму сельгаспрадукцыі, што на сярэднім узроўні. Нашы будаўніча-мантажныя работы —1% абласных, рознічны абарот—1,5%. Забяспечанасць насельніцтва жыллём—37,3 кв. м на чалавека, калі па вобласці 26,4.
Якія вывады зрабілі праектанты з гэтых і іншых паказчыкаў?
— Іх некалькі. Вось рэсурсныя. Нашы гарады і шэраг сельскіх населеных пунктаў размешчаны ў зоне міжнародных і рэгіянальных транспартных напрамкаў. Мы маем унікальны прыродны комплекс, які можа стаць асновай для развіцця аграэкатурызму, але пры тым будзе патрабаваць удасканалення прыродаахоўнай дзейнасці. У нас дастаткова натуральнай кармавой базы для развіцця жывёлагадоўлі. Спрыяльная экалагічная сітуацыя і пусцеючыя вёскі могуць стаць прыцягальнымі для гараджан, каб абзаводзіцца другім жыллём.
Для іх рэалізацыі, неабходна ўдасканальваць мясцовую інфра-структуру; умацоўваць сувязі з Полацкім і Глыбоцкім рэгіёнамі; павялічваць патэнцыял Міёр, Дзісны і Язна; паляпшаць якасць сувязей сельскіх населеных прунктаў з аграгарадкамі і райцэнтрам; павялічваць турыстычную прыцягальнасць рэгіёна; ствараць новыя вытворчасці, найперш па перапрацоўцы сельгаспрадукцыі і мясцовай сыравіны; развіваць сельскую і лясную гаспадарку, турыстычныя паслугі.
Праектанты прапануюць улічваць нашы складаныя дэмаграфічныя і міграцыйныя працэсы, даволі высокую занятасць насельніцтва, нізкі прамысловы патэнцыял (аб'ём прадукцыі—толькі 0,2% абласнога, удзельная вага ў экспарце 0,1%). І тое, што раён дае 4,6% абласной вытворчасці зерня, 2,4% бульбы і столькі ж мяса, 4,9% ільновалакна, 5% малака.
У аграгарадках цяпер жыве 33% сельскага насельніцтва, дастаткова развітыя комплексы абслугоўвання склаліся ў Дзісне, Язне, Чапуках, Цвеціне, Павяцці, Новым Пагосце. За апошняе дзесяцігоддзе прырост насельніцтва адзначаны ў 31 сельскім населеным пункце, у тым ліку ў аграгарадках Пад'ельцы, Чэрасы, Чапукі, Ідолта, Узмёны. Аднак у 61 вёсцы сяльчан істотна паменела, у 56 пастаянных жыхароў ужо няма. Агульным з'яўляецца нізкі ўзровень інжынернага ўладкавання як сельскіх цэнтраў, так і гарадоў.
Цяперашнюю сітуацыю бачым, яна не задавальняе, таму з нецярпеннем чакаю вынікаў прагназавання нашай будучыні. Чым сэрца супакоім?
—Пачну з насельніцтва. Чакаецца, што колькасць жыхароў раёна стабілізуецца на ўзроўні 22-23 тысяч. Пры гэтым гараджан стане больш за кошт Міёр (да 10 тыс. у 2020 годзе), у Дзісны прыбаўка чакаецца не вельмі істотная, а сяльчан паменее тысячы на дзве. Такім чынам, працоўныя рэсурсы праду-гледжваюцца з ростам да 12,8 тыс. чалавек. 
Асноўная стратэгія развіцця— захаванне аграпрамысловай накіраванасці з пашырэннем турыстычна-рэакрэацыйнай і прыродаахоўнай дзейнасці.
Мяркуецца фарміраванне ў раёне двух планіровачных утварэнняў. Міёрскае ахопіць непасрэдна райцэнтр, а таксама Міёрскі, Новапагосцкі, Перабродскі, Павяцкі і Узмёнскі сельсаветы—54% тэрыторыі і 70,4% насельніцтва, у тым ліку 79% прамысловых кадраў. Тут прадугледжваецца аптымізацыя сацыяльнай структуры і стварэнне адзінай сістэмы абслугоўвання насельніцтва. Шэсць комплексаў абслугоўвання другога тыпу плануецца стварыць у аграгарадках Чапукі, Павяцце, Ідолта, Чэрасы і Узмёны, вёсцы Новы Пагост. Будзе 8 комплексаў трэцяга тыпу—гэта Наўгароды, Дворнае Сяло, Волкаўшчына, Паташня, Слабада, Старыя Крукі, Пераброддзе, Даўгінава. Сістэму дапоўняць комплексы чацвёртага тыпу ў Забалацці, Камянполлі, Канахах, Лявонпалі. 
Дзісенскае планіровачнае ўтварэнне плануецца на базе Дзісны і Завуццеўскага, Мікалаёўскага, Туркоўскага і Язненскага сельсаветаў— 31,5% тэрыторыі раёна, 29,6% насельніцтва, 42% населеных пунктаў. Тут асноўная занятасць у сельскай і лясной гаспадарках. У ім намячаецца развіццё комплексаў першага тыпу ў Дзісне і Язне, другога тыпу— у Туркове, Цвеціне і Завуцці, трэцяга тыпу—у Мікалаёве, Папшулях, Дрыгучах, Сіцькове, Ісце, чацвёртага—у вёсках Шарагі, Басянкі 3, Канцэрава.
У рамках кожнага планіровачнага ўтварэння выдзелена пяць асноўных тыпаў паселішчаў. Касцяк структуры складаюць населеныя пункты з колькасцю жыхароў 0,3-1,7 тыс. чалавек і развітай сістэмай абслугоўвання насельніцтва (Дзісна, Язна). Да другога тыпу аднесены аграрныя паселішчы з развітымі функцыямі абслугоўвання—Чэрасы, Новы Пагост, Чапукі, Ідолта, Павяцце. Узмёны; Завуцце, Цвеціна, Туркова пры колькасці жыхароў 270-500 чалавек. Да трэцяга (з развітымі функцыямі па штодзённым абслугоўванні насельніцтва)—Наўгароды, Пераброддзе, Паташня, Слабада, Дворнае Сяло, Старыя Крукі, Волкаўшчына, Даўгінава;  Папшулі, Мікалаёва, Дрыгучы, Сіцькова 2, Іст, дзе 145-400 жыхароў. Чацвёрты тып даволі шматлікі, таму падзелены на падгрупы, колькасць сяльчан ад 80 да 200 чалавек, перспектывы павелічэння колькасці жыхароў у іх невялікія. Усе астатнія—гэта пяты тып, дзе праз дзесяцігоддзе-другое застанецца менш за 1% агульнай колькасці сяльчан. 
Для кожнага тыпу населеных пунктаў прадугледжаны наяўнасць аб'ектаў жыццезабеспячэння, прыродаахоўны рэжым для гаспадарчай і іншай дзейнасці.
Падрабязна пераказаць змест комплекснай схемы тэрытарыяльнай арганізацыі на дзесяцігоддзі наперад газета не мае магчымасці, што ў гэтым дакуменце асноўнае?
—У дарожным будаўніцтве новае хіба што магчымы абход райцэнтра з усходу на трасе Полацк-Браслаў, у астатнім—рэканструкцыя дзеючых аўтадарог.
Будзе праводзіцца прыродны газ да шэрагу аграгарадкоў і сельскіх населеных пунктаў на Міёрскай і Дзісенскай зонах. Чакаюць далейшага ўдасканалення электрасувязь, цепла- і электразабеспячэнне, камунальная гаспадарка, сацыяльная інфраструктура, асабліва ў планіровачных утварэннях 1-3 тыпаў, не застануцца без увагі паселішчы 4-га тыпу. Вызначаны параметры па ўмяшчальнасці аб'ектаў асноўных відаў абслугоўвання (дашкольных устаноў і школ, бальніц і іншых лячэбных устаноў, клубаў, бібліятэк, магазінаў, прадпрыемстваў грамадскага харчавання), жыллёвага фонду. Прадугледжана развіццё сістэмы адпачынку і турызму, названы ахоўваемыя аб'екты гісторыка-культурнай спадчыны, распрацаваны меры па ахове навакольнага асяроддзя, па некаторых іншых напрамках. Для першачарговых мерапрыемстваў рэалізацыі нават адведзена спецыяльная глава, іх шмат.
Задавайце пытанні, адкажам  праз раённую газету.
—Дзякую за гутарку.
Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.   


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 692
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 632
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 622
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта