Авторизация
 

На першым плане — Дырэктыва №1

+
На первом плане — Директива №1Шматпланавая дзейнасць па рэалізацыі Дырэктывы №1 накіравана на найважнейшае—зберагчы жыцці і здароўе людзей. Варта адзначыць, што практычнае выкананне гэтага дакумента знаходзіцца на пастаянным кантролі аддзелаў, упраўленняў, усіх служб і органаў мясцовай улады. Меры, якія прымаюцца па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны, прааналізавалі на мінулым пасяджэнні райвыканкама. Распачаў і вёў яго кіраўнік раёна І. В. Кузняцоў.
 
Пра ход выканання Дырэктывы №1 і Плана мерапрыемстваў па паляпшэнні ўмоў і аховы працы на 2011-2015гг. інфармавалі галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Р. В. Карпуць, начальнік РАНС С. У. Слізень, намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні У. І. Лапыр. 

Усе службы стараюцца  папярэдзіць траўматызм і гібель людзей. На жаль, летась не ўдалося пазбегнуць няшчаснага выпадку з цяжкімі наступствамі на вытворчасці. Пацярпеў будаўнік прадпрыемства "Міёрскі рамонтнік". У ходзе расследавання ўстаноўлена, што дэмантаж казырка будынка праводзіўся без праектна-вытворчай дакументацыі. Гэта азначае, што наймальнік не ўлічыў патрабаванні аховы працы і не паклапаціўся належным чынам пра яе бяспеку. Падобныя выпадкі, як правіла, здараюцца пры імкненні правесці работы як мага хутчэй, без лішняй валакіты. У гэтай спешцы часта працуюць без сродкаў індывідуальнай абароны, якія, са слоў парушальнікаў, нязручныя ў выкарыстанні, абмяжоўваюць у рухах. У такіх выпадках наўрад ці можна разлічваць на захаванне бяспекі.
 
Для папярэджання няшчасцяў на вытворчасці неабходная дзейнасць мабільных груп, якія аказваюць  практычную і метадычную дапамогу па захаванні  заканадаўства аб ахове працы ва ўсіх сферах жыццядзейнасці. Так, імі абследавана 79 арганізацый раёна. Выяўлена больш за 597 парушэнняў, на месцы выпраўлена 340. 

Важным застаецца выкананне мерапрыемстваў па папярэджанні п'янства і алкагалізму. За распіццё спіртных напояў на рабочым месцы звольнена 19 працаўнікоў. Кантракты са службовымі асобамі на падставах, прадугледжаных Дырэктывай №1, не скасоўваліся. Усяго за справаздачны перыяд да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 104 работнікі, у тым ліку 70—за прагулы. Па гэтай прычыне засталіся без працы 32 чалавекі. 

На первом плане — Директива №1Пэўны складнік забеспячэння грамадскай бяспекі—папярэджанне пажараў. У раёне пад пільнай увагай пажылыя людзі, а таксама тыя, хто вядзе асацыяльны лад жыцця. У 2015-ым на Міёршчыне здарылася 24 пажары, у агні загінуў чалавек, гэта на адзін выпадак менш, чым летась. Дзіцячай гібелі не дапушчана. За парушэнне правіл пажарнай бяспекі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 46 кіраўнікоў, у жылым фондзе—191  домаўладальнік. 

Комплекс аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў супрацоўнікаў РАУС садзейнічаў папярэджанню разбояў, махлярства, згону транспартных сродкаў, падпалаў, крадзяжоў з гандлёвых устаноў дзяржаўнай уласнасці. Пільны нагляд за дарожным рухам паспрыяў зніжэнню аварыйнасці. За справаздачны перыяд на тэрыторыі раёна адбылося два ДТЗ, у выніку якіх няма загінуўшых. Акрамя гэтага, паменела пацярпелых ад злачынстваў і злачынных замахаў. Разам з тым стала больш цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. 25 належаць кампетэнцыі крымінальнага вышуку. Тэндэнцыя іх росту назіраецца ў сельскай мясцовасці. Паболела зламысна ўчыненых цяжкіх цялесных пашкоджанняў, крадзяжоў, у тым ліку з жылля, вымагальніцтваў, незаконных дзеянняў у адносінах да агнястрэльнай зброі, хуліганства. Аператыўная абстаноўка ў раёне пад кантролем. Негатыўныя тэндэнцыі будуць выпраўляцца.
  
Добраўпарадкаванне—актуальнае і агульнае для ўсіх
Аб выкананні пастановы райвыканкама і прэзідыума райсавета  "Аб мерапрыемствах па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні Міёр, Дзісны, сельскіх населеных пунктаў на 2015 год" праінфармаваў намеснік старшыні райвыканкама Л. І. Лясовіч. Адзначана, што на сяле за мінулы год адрамантавана і палепшана 15,3 кіламетра дарожнага пакрыцця. Устаноўлена і падмайстравана 5400 пагонных метраў агароджы. У месцах агульнага карыстання з'явілася больш за 40 малых архітэктурных форм, абсталяваны 4 калодзежы і 6 воданапорных калонак. Наведзены парадак на 110 грамадзянскіх могілках, 6123 тэрыторыях прыватных падвор'яў. У добраўпарадкаванні населеных пунктаў прымалі ўдзел установы і арганізацыі нашага раёна і адна з Полацкага. 

У сельскагаспадарчае абарачэнне ўцягнута 238 га зямлі, якія раней прадастаўляліся для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў, агародніцтва, сенакашэння і выпасу жывёл, а таксама перададзеных у запас пры даведзеным плане 210 га. Разам з тым недастаткова арганізавана работа па ўцягненні ў сельскагаспадарчае абарачэнне надзелаў пасля зносу старога і пустуючага жылля. 

З 19 запланаваных мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні Міёр і Дзісны 10 выкананы ў поўным аб'-ёме, тры—у працэсе і 6—не распачаты. Запаволена  перадача пад'ездаў да грамадзянскіх могілкаў і населеных пунктаў філіялу "Міёрскае ДРБУ №203". УП ЖКГ вывозіць адходы толькі з 23 населеных пунктаў, а неабходна з 34-х. Патрабуюць больш якаснага парадку вытворчыя аб'екты і тэрыторыі сельскагаспадарчых арганізацый. З-за адсутнасці грашовых сродкаў райспажыўтаварыства не завяршыла работы па збудаванні арачніка на гарадскім рынку, не акультураны тэрыторыі, прылеглыя да кафэ "Архідэя", "Маладзёжнае", "Чайка" ў райцэнтры. Не ўладкавана пешаходная дарожка ля гарадской лазні ў Дзісне. Большага догляду патрабуюць тэрыторыі вакол аўтобусных прыпынкаў. Не абкошваюцца належным чынам прыдарожныя палосы ля другасных дарог, аддаленых ад трас, якія праходзяць праз населеныя пункты. 

Неаспрэчную ісціну, што толькі агульныя намаганні ўсіх служб, суб'ектаў гаспадарання і насельніцтва змогуць прынесці належны вынік у справе добраўпарадкавання,  пацвердзіў і галоўны ўрач РЦГЭ Р. У. Маліноўскі. Суботнікі аб'яўляюцца часта, аднак навесці парадак на падведамных тэрыторыях спяшаюцца нямногія. Прыклад таму—куточкі бескультур'я і абыякавасці, якія прадэманстравала санітарная служба на слайдах. А такіх на карце Міёршчыны нямала.
 
На пасяджэнні пастаўлены канкрэтныя задачы перад сельвыканкамамі, УП ЖКГ, кантралюючымі службамі, усімі суб'ектамі гаспадарання ў рабоце па навядзенні парадку і належным утрыманні населеных пунктаў, аб'ектаў вытворчага і сацыяльна-культурнага прызначэння. 

Гандлёвая дзейнасць патрабуе эфектыўнасці
Па інфармацыі начальніка планава-эканамічнага аддзела райвыканкама Р. М. Лакотка, у раёне дзейнічаюць 60 афіцыйна ўлічваемых аб'ектаў гандлю. Летась яны дапусцілі зніжэнне рознічнага тавараабароту, які склаў 81,8% да 2014-га. 14 аб'ектаў грамадскага харчавання забяспечылі рознічны тавараабарот у 10,4 млрд. рублёў ці 87,6% да 2014-га. 
Па выніках  мінулага года рай-спажыўтаварыства атрымала 5,3 млрд. рублёў чыстых страт. Рэнтабельнасць продажу—мінус 0,9%. У параўнанні са станам на 1 сту-дзеня 2015-га ў 3,2 раза павялічылася дэбіторская запазычнасць, у 22,8 раза—пратэрмінаваная. Як плануецца палепшыць вытворчыя паказчыкі ў бліжэйшы час, паведаміў старшыня райспажыўтаварыства С. М. Росаў. 
***
На пасяджэнні прынята рашэнне аб занясенні на раённую Дошку гонару калектываў і перадавікоў вытворчасці і сацыяльнай сферы па выніках работы за 2015 год. Разгледжаны шматлікія жыллёвыя пытанні.
 
Фота для ілюстрацыі.  
Наталія СТАНКЕВІЧ.



рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 10 мая 2021
Георгий, Иван, Иларион, Николай, Павел, Петр, Сергей, Степан, Анастасия, Мария, Семен

Именины 9 мая 2021
Василий, Иван, Николай, Петр, Степан, Глафира

Госці краін

free counters
Партнеры сайта