Авторизация
 

Міёрскі раён наведаў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях РБ

+
Миорский район посетил председатель Государственного комитета по науке и технологиям РБ10 сакавіка раён наведаў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь А.Г. Шумілін. Асноўнай мэтай яго візіту на Міёршчыну стала абмеркаванне пытанняў, звязаных з рэалізацыяй інвестыцыйнага праекта "Будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю завода па вытворчасці  металічнага ліста і белай бляхі".  
 
Напачатку Аляксандр Генадзьевіч пазнаёміўся з рэальным ходам стварэння інфраструктуры будучага прадпрыемства, узвядзеннем жылля для яго работнікаў, наведаў непасрэдна будаўнічую пляцоўку.

Затым пытанні, звязаныя з рэалізацыяй інвестпраекта разглядаліся на рабочай нарадзе ў райвыканкаме з удзелам старшыні раённага выканаўчага камітэта І.В. Кузняцова, прадстаўнікоў аблвыканкама, савета дырэктараў, заказчыка і падрадчыкаў, іншых зацікаўленых асоб. Заслухана інфармацыя інвестара праекта ТАА "ММПЗ- груп" аб ходзе і рэалізацыі праекта, атрыманні патрэбных дазволаў, прыцягненні інвестыцый, перадачы будаўнічай пляцоўкі генпадрадчыку, дазволе Нацбанка на адкрыццё рахункаў на абслугоўванне крэдыту і па іншых напрамках. Адзначана, што зроблены пэўныя захады па газа-, электра- і водазабеспячэнні, пачатку ўзвядзення ў красавіку чыгуначнай лініі да аб'екта. Член савета дырэктараў завода  Д.М. Брынько праінфармаваў пра заключэнне дагавораў з банкамі, праз якія будзе ажыццяўляцца фінансаванне будаўнічых работ. Выказана пазіцыя Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях па інтэнсіфікацыі стварэння інфраструктуры, хуткім і поўным асваенні выдзеленых сродкаў.

На пасяджэнні выказана кансалідаваная пазіцыя ўсіх удзельнікаў па выкананні плана-графіка будаўніцтва і ўвядзення ў эксплуатацыю завода па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі ў Міёрах.
У гэты ж дзень старшыня Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях А.Г. Шумілін пазнаёміўся з тэхналогіяй вырошчвання лічынак вугра на базе "Актам-фіш".

Леанід МАТЭЛЕНАК. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 июня 2021
Иван, Митрофан, Назар, Петр, Ростислав, Мария, Марфа, Софья

Именины 16 июня 2021
Денис, Дмитрий, Лукьян, Михаил, Павел, Юлиан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта