З 1 студзеня 2017 года страхавы стаж паступова (пакрокава) будзе павялічвацца штогод з 1 студзеня на 6 месяцаў да 20 гадоў.
Для прызначэння працоўных пенсій па інваліднасці і ў сувязі са стратай карміцеля захаваны ранейшыя патрабаванні па страхавым стажы.
Павелічэнне страхавога стажу таксама не закране сацыяльна ўразлівыя катэгорыі грамадзян, для якіх фарміраванне працяглага страхавога стажу аб'ектыўна цяжкае (бацькоў дзяцей-інвалідаў (інвалідаў з дзяцінства), шмат-дзетных маці, інвалідаў з дзяцінства і інш (артыкулы 17-22 Закона "Аб пенсіённым забеспячэнні"). Для прызначэння ім датэрміновых пенсій па ўзросце патрабуецца як і раней 5 гадоў страхавога стажу.
З 1 студзеня абавязковае дзяржаўнае сацыяльнае (пенсіённае) страхаванне распаўсюджваецца на замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія працуюць у Беларусі ці з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, а таксама на ўсіх фізічных асоб (грамадзян Рэспублікі Беларусь, іншаземцаў і асоб без грамадзянства), якія заняты ў прадстаў-ніцтвах замежных арганізацый, што ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
З пачатку гэтага года ўступаюць у сілу нормы Указа ад 8 снежня 2014 г. № 570 "Аб удасканаленні пенсіённага забеспячэння", якія прадугледжваюць:
-павелічэнне пенсій асобам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, за кожны поўны год стажу работы звыш 40 гадоў (да 45 год уключна) у мужчын і звыш 35 гадоў (да 40 год уключна) у жанчын адпаведна на 0,1%; 0,2%; 0,3%; 0,4%; 0,5% сярэднямесячнага заробку (або 0,7 працэнта сярэдняй заработнай платы работнікаў—у выпадках, калі дадзеная велічыня перавышае сярэднямесячны заробак);
-улік пры вылічэнні пенсій (артыкул 56 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пенсіённым забеспячэнні" заробку ў межах ад 130 да 500 працэнтаў (пры стажы работы 36 гадоў і больш у мужчын і 31 год і больш у жанчын) сярэдняй заработнай платы работнікаў у памеры 10 працэнтаў. Асобам, занятым на падземных работах і на паверхні, звязаных з падземнымі працамі (абзацы першы - трэці пункта "а" часткі першай артыкула 12 і частка першая артыкула 15 (спіс № 1) Закона), гэты заробак ўлічваецца ў памеры 20 працэнтаў, асобам, якія доўгі час заняты на падземных і адкрытых горных работах (артыкул 13 Закона),-у памеры 30 працэнтаў.
Пенсіі, прызначаныя да 1 студзеня 2016 г., перагледжаны з улікам прыведзеных нормаў Указа № 570. Гэта значыць, яны пераразлічаны ў аўтаматычным рэжыме без удзелу пенсіянераў.
Па матэрыялах pravo.by
падрыхтавала Эліза БЛАЖЭВІЧ.