Авторизация
 

Што трэба ведаць пра знаходжанне ў прыгранічнай зоне

+
Что нужно знать о нахождении в приграничной зоне З 5 лістапада памяняліся рэквізіты для ўплаты дзяржпошліны для ўезду ў пагранічную зону, што актуальна і для шэрагу населеных пунктаў нашага раёна. Іх пералік змешчаны на сайце райвыканкама.

Трэба ведаць, што пры ўездзе ў пагранічную зону грамадзяне Рэспублікі Беларусь павінны мець пры сабе пашпарт і квіт і ўплаце дзяржпошліны. Хаця для зарэгістраваных у пагранзоне дастаткова аднаго пашпарта. Магчымы ўезд і без квіта, калі ёсць даведка, што там жывуць родныя людзі, размешчана маёмасць (дачны ўчастак) , ёсць пахаванні і інш. Гэты пералік вызначаны Указам "Аб некаторых пытаннях аховы Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь" ад 9.03.2009 г. №125.

Аплата дзяржпошліны ў 0,2 базавай велічыні (цяпер 36 тыс. рублёў) робіцца ў адддзяленні "Беларусбанка": бенефіцыар - галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па г. Мінску, УНП - 100059879 (УНП інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Ленінскім раёне г. Мінска), рахунак - 3602911010004, код валюты 974, найменне банка - ААТ "ААБ Беларусбанк" г. Мінск, код банка 795, код плацяжу - 03002 "Дзяржаўная пошліна за здзяйсненне іншых юрыдычна значымых дзеянняў з фізічных асоб".

І не забудзьцеся, што юрыдычныя і фізічныя асобы павінны загадзя папярэдзіць аддзел пагранічнай службы "Верхнядзвінск" (тэл. 8-02151-5-27-91) аб плануемым месцы знаходжання, часе і характары работ, калі вы скіроўваецеся ў пагранічную зону Міёрскага ці Верхнядзвінскага раёнаў, калі едзіце на Браслаўшчыну - тэлефануйце ў аддзел пагранічнай службы "Опса" ( тэл. 8-02153-3-51-20).
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 сентября 2021
Алексей, Виктор, Григорий, Иосиф, Сергей, Людмила

Именины 28 сентября 2021
Андрей, Виссарион, Герасим, Григорий, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иосиф, Леонид, Макар, Максим, Никита, Николай, Петр, Порфирий, Степан, Федот, Евдокия, Людмила, Мария, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта