Дапамогі на дзяцей: ёсць змяненні

З 1 студзеня ўнесены змяненні ў парадак прызначэння дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Гэта датычыць асоб, працуючых у камерцыйных арганізацыях з сярэдняй колькасцю персаналу за каляндарны год да 15 чалавек, у індывідуальных прадпрымальнікаў, прыватных натарыусаў: цяпер ім назначэнні і выплаты дапамог (у сувязі з нараджэннем дзіцяці; жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці; па догляду за дзіцяці ва ўзросце да і звыш 3-гадовага ўзросту) будуць здзяйсняць у органах па працы, занятасці і сацыяльнай ахове па месцы жыхарства. А назначаныя па месцы працы — за снежань 2010 года ўключна — павінны выплочвацца работадаўцамі.
Дзяржаўныя дапамогі, звязаныя з часовай непрацаздольнасцю (па догляду за хворым дзіцяці ва ўзросце да 14-ці гадоў; па догляду за дзіцяці да 3-х гадоў і дзіцяці –інвалідам да 18-ці гадоў у выпадку хваробы маці ці іншай асобы, якая іх даглядае; пры санаторна-курортным лячэнні дзіцяці-інваліда да 18 гадоў), а таксама дапамогі па цяжарнасці і родах, як і раней, назначаюцца работадаўцамі па месцы працы.

Выплата назначаных да 31 снежня 2010 года дапамог па догляду за дзіцяці да 3-х гадоў будзе прадоўжана ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай ахове (пачынаючы з выплат за студзень 2011 года), таму работадаўцы павінны тэрмінова перадаць арыгіналы дакументаў атрымальнікаў гэтага віду дапамогі ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (г. Міёры, вул Камуністычная,8 каб.15, тэл.—4-22-56), а сабе пакінуць копіі.

Звяртаю ўвагу на тое, што не перадаюцца з месца працы дакументы, на аснове якіх работнікам былі назначаны наступныя віды дапамогі: у сувязі з нараджэннем дзіцяці; жанчынам, якія ў медустановах сталі на ўлік да 12 тыднёвага тэрміну; на дзяцей старэй трохгадовага ўзросту.

Да перадаваемых дакументаў прыкладаецца даведка пра памер назначанай дапамогі за 2010 год і перыядзе яе выплаты.

Калі ласка, работадаўцы камерцыйных арганізацый і ўсе іншыя, каго датычаць змяненні, унесеныя ў правілы налічэння і выплату дапамог, паспяшайцеся выканаць гэтыя патрабаванні.

З. РОДЗІНА.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.