Авторизация
 

Падсумавалі вынікі, акрэслілі накірункі

Канец мая адзначыўся важнай падзеяй у прафсаюзным жыцці краіны—у Мінску прайшоў VII з'езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У яго рабоце прынялі ўдзел больш за 500 дэлегатаў, якія прадставілі ўсе рэгіёны і галіны народнай гаспадаркі. На з'езд завітаў і Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка, а таксама вышэйшыя службовыя асобы краіны, замежныя госці.

 

Мерапрыемствы з'езду пачалі-ся з мітынгу на Кургане Славы, які напярэдадні святкавання Вялікай Перамогі быў рэканструяваны за сродкі прафсаюзных арганізацый рэспублікі. Адкрыў урачыстасць старшыня ФПБ Міхаіл Орда, які зазначыў, што арганізацыя і далей бярэ на сябе абавязацельства сачыць за ваенным помнікам. Трэба адзначыць, што сёлета кожны абласны камітэт прафсаюзаў узяў пад апеку месцы воінскай славы.


На наступны дзень дэлегаты сабраліся ў Палацы культуры прафсаюзаў, дзе пазней пачаўся з'езд. Пасля выбару кіруючых органаў, прысутным былі зачытаны прывітальныя тэлеграмы ад прафсаюзных арганізацый шэрагу замежных краін—Расійскай Федэрацыі, Кітая, Арменіі, Азербайджана, Грэцыі, В'етнама, Таджыкістана, Украіны, Турцыі, Кубы, Польшчы, Казахстана, Кыргызстана і інш. Таксама ў з'ездзе прынялі ўдзел 10 прадстаўнікоў іншых дзяржаў.
У дакладзе старшыня ФПБ М. Орда прааналізаваў выкананне задач, пастаўленых перад арганізацыяй за мінулы перыяд.


Асноўным момантам сустрэчы было выступленне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі. Аляксандр Рыгоравіч зазначыў, што Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі адыгрывае важную ролю ў жыцці дзяржавы, бо гэта самая масавая і аўтарытэтная грамадская арганізацыя краіны. На дадзены момант у яе склад уваходзіць 4 млн. 97 тыс. чалавек, або 96,5 % эканамічна актыўнага насельніцтва. Сваю ўвагу кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў на стварэнні прафсаюзных арганізацый у прыватным сектары эканомікі і акрэсліў наступную задачу—да сярэдзіны 2016-га яны павінны быць ва ўсіх працоўных калектывах. У парадку абмеркавання было зазначана, што кожная прафсаюзная арганізацыя ў сваю чаргу павінна мець калектыўны дагавор—асноўную ўмову захавання правоў працоўных.


Асобна гаварылі і пра работнікаў, якія не маюць дачынення да работы прафсаюза, аднак карыстаюцца льготамі на роўні з астатнімі. Гэтае пытанне можна вырашыць або добраахвотным уступленнем у арганізацыю, або выплатамі гэтымі асобамі сум, адпаведных прафсаюзным узносам.
Прэзідэнт краіны зазначыў, што лічыць недапушчальным звальненне людзей з прадпрыемстваў з-за складанасцей у эканоміцы. Менавіта таму прафсаюзы павінны сачыць за захаваннем кадравага саставу і працоўных калектываў. Было закранута і пытанне настаўніцтва як умовы падтрымкі маладых спецыялістаў. Аляксандр Лукашэнка зазначыў, што пры скарачэнні колькасці работнікаў галоўная задача наймальніка—дапамагчы чалавеку з працаўладкаваннем.


Дэлегаты абмеркавалі праграму дзейнасці Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на бліжэйшыя пяць год, рэзалюцыі аб развіцці сацыяльнага партнёрства і задачах прафарганізацый па павышэнні ўзроўню жыцця працоўных.
Завяршылася значымая для прафсаюзнага руху сустрэча наведваннем фіналу рэспубліканскага маладзёжнага агляду-конкурсу "Новыя галасы для любімай краіны".


Аляксандр БАРЭЙКА, старшыня раённага
аб'яднання прафсаюзаў.
 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2021
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2021
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта