Авторизация
 

У ПРЭЗІДЫУМЕ РАЁННАГА САВЕТА

Насустрач  знамянальнай даце
10 красавіка адбылося пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў. На ім разгледжана пытанне "Аб ходзе выканання плана падрыхтоўкі і правядзення святкавання 70-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне".

 

Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А.В. Ашурка праінфармавала аб праводзімай рабоце ў гэтых напрамках—абследаванні ўмоў жыцця і задавальненні патрэб інвалідаў і ўдзельнікаў вайны, іншых ільготных катэгорый насельніцтва, іх лячэнні і абслугоўванні; патрыятычных мерапрыемствах: акцыях, выставах, святах, конкурсах, паходах, мітынгах, сходах, зборах і інш.; добраўпарадкаванні месц пахавання воінаў, а таксама населеных пунктаў, сядзіб, жылля ветэранаў.


У раёне створаны аўтаматызаваны банк да-дзеных пра воінскія пахаванні, магілы абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны. У выніку пошукава-даследчай работы ўстаноўлены 1069 раней невядомых імён загінуўшых воінаў і мірных грамадзян.
Летась пачата, сёлета працягваецца маштабная работа па рэканструкцыі помнікаў і абеліскаў.
Аб рабоце, якая праводзіцца да Дня Перамогі па лініі савета раённай ветэранскай арганізацыі, расказаў яе кіраўнік Ч.С. Кашкур.
Людзі, якія ўнеслі свой уклад у Перамогу, павінны заставацца ў цэнтры ўвагі мясцовых органаў улады і абслугоўваючых арганізацый, грамадскасці, —падкрэсліла старшыня раённага Савета дэпутатаў М.М. Баніфатава.


Прэзідыум у прынятай пастанове канкрэтызаваў напрамкі далейшай работы па дастойнай падрыхтоўцы да 70-годдзя Перамогі. У прыватнасці, прадугледжваецца стварэнне фота-, фона- і відэатэкі ўспамінаў удзельнікаў вайны, выданне кнігі "Міёрскі край—наша бацькаўшчына", арганізацыя "Вахты памяці", турыстычныя мерапрыемствы і іншае.


Нават пустуючы дом патрабуе ўвагі
Другім пытаннем парадку дня пасяджэння прэзідыума раённага Савета дэпутатаў стала "Аб рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лютага 2012 г. №100 на прыгранічных тэрыторыях сельсаветаў Міёрскага раёна за І квартал 2015 года". Па інфармацыі старшынь сельскіх Саветаў адзначана, што ў Павяцкім сельсавеце сёлета ўжо знесена 5 старых пустуючых дамоў, на чарзе яшчэ 7. Накіравана 45 прадпісанняў, атрымана 25 паведамленняў аб намеры выкарыстання будынкаў і10—аб згодзе на знос. Ва Узмёнскім знесены 2 і на двух вядуцца работы, а ўсяго за перыяд дзеянння Указа знесена 15 пабудоў і добраўпарадкавана 13. Статыстыка па Міёрскім сельсавеце наступная: усяго знесена 11 і 20 прыведзена ў парадак, сёлета ўбраны 2 будынкі, яшчэ два чакаюць сваёй чаргі, 4 прыведзены ў парадак.
Перад старшынямі Дзісенскага гарадскога і сельскіх Саветаў пастаўлена задача прадоўжыць у адпаведнасці з заканадаўствам выяўленне пустуючых і гнілых дамоў, якія ўтрымліваюцца безгаспадарча. Іх гаспадарам, нашчадкам гаспадароў, уладальнікам, афіцыйным і магчымым, накіроўваць прадпісанні з патрабаваннем навесці парадак у дамах і вакол іх, калі ёсць жаданне карыстацца жыллём нават часова, ці знесці будынкі ў вызначаны перыяд, хаця і гэта не вызваляе ад абавязку падтрым-ліваць парадак вакол пабудоў.


Пасяджэнне прэзідыума па гэтым пытанні яшчэ раз паказала, што патрабаванні да ўласнікаў жылля па ўтрыманні дамоў і іншых пабудоў, тэрыторый вакол іх будуць толькі ўзмацняцца. Ведайце, што пасля прадпісанняў аб навядзенні парадку наступны крок— складанне пратакола ў выпадку, калі патрабаванні не выкананы. А гэта ўжо прадугледжвае штраф.
А ў заключэнне падказка для гаспадарлівых людзей: некаторыя пустуючыя старыя пабудовы, якія належаць абавязковаму зносу, яшчэ з поспехам могуць быць выкарыстаны для ўзвядзення дач, садовых домікаў, лазняў, хлявоў. Чаму б не скарыстацца такой магчымасцю. Землеўпарадкавальная служба нават абяцае размяшчаць адпаведную інфармацыю на сайце.
У пасяджэнні прэзідыума раённага Савета прымалі ўдзел старшыня райвыканкама І.В. Кузняцоў, яго намеснік Л.І. Лясовіч, пракурор раёна І.А. Волчык, кіраўнік землеўпарадкавальнай службы А.Г. Шаўчонак.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта